Хасэ дэ Сан-Марцін
Хасэ дэ Сан-Марцін | |
---|---|
José Francisco de San Martín y Matorras | |
Дата нараджэння | 25 лютага 1778[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 жніўня 1850[4][1][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Juan D' San Martin y Gómez[d] |
Маці | Gregoria Matorras[d][5] |
Жонка | María de los Remedios de Escalada[d] |
Дзеці | Mercedes Tomasa San Martín y Escalada[d] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Званне | галоўнакамандуючы арміяй Перу, генерал-капітан Чылі, брыгадны генерал Аргенцінскай канфедэрацыі правінцый |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хасэ́ Франсі́ска дэ Сан-Марці́н-і-Маторас (ісп.: José Francisco de San Martín y Matorras; * 25 лютага 1778, Япею; † 17 жніўня 1850, Булонь, Францыя) — аргенцінскі рэвалюцыянер, генерал, нацыянальны герой Аргенціны.
Сан Марцін нарадзіўся ў іспанскай сям’і ў Япею ў віцэ-каралеўстве ла-Плата, сучасная Аргенціна. Рос у Іспаніі, потым пайшоў на службу ў іспанскую армію, даслужыўся да афіцэрскага чыну. Менавіта ў час службы, якой ён аддаў каля дваццаці гадоў жыцця, Сан-Марцін паступова пераходзіць на пазіцыі змагароў за незалежнасць у іспанскіх калоніях Паўднёвай Амерыкі.
У 1812 годзе Сан-Марцін вяртаецца ў Аргенціну, дзе пачынае падрыхтоўваць і абучваць рэвалюцыйную армію для барацьбы з іспанскімі ўладамі. У 1817 годзе Сан-Марцін пераходзіць з войскам паўстанцаў праз Анды, разбівае іспанскую армію ў бітве пры Чакабука і захапляе чылійскую сталіцу Сант’яга. У 1818 годзе, пасля вырашаючай перамогі над іспанскімі раялістамі ў бітве пры Майпу, Сан-Марцін прыводзіць да ўлады нацыянальны ўрад, адмовіўшыся ад пасады прэзідэнта на карысць чылійскага генерала Бернарда О’Хігінса.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б José de San Martín // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ José de San Martín // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ https://dialnet.unirioja.es/servlet/articulo?codigo=124449
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ El general José de San Martín y sus oportunidades de arribo a Montevideo — 2007.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сан-Марцін Хасэ дэ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 155—156. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хасэ дэ Сан-Марцін
- Хосе де Сан Мартин, Хронос, Библиографический указатель Архівавана 22 кастрычніка 2006. (руск.)
- Музей у доме Хасэ дэ Сан Марціна ў Булоні (Францыя) Архівавана 14 лютага 2007. (фр.)
- Нарадзіліся 25 лютага
- Нарадзіліся ў 1778 годзе
- Нарадзіліся ў Аргенціне
- Памерлі 17 жніўня
- Памерлі ў 1850 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Па-дэ-Кале
- Пахаваныя ў Буэнас-Айрэсе
- Асобы
- Прэзідэнты Перу
- Прэм’ер-міністры Перу
- Военачальнікі Перу
- Военачальнікі Аргенціны
- Рэвалюцыянеры Аргенціны
- Рэвалюцыянеры Перу
- Рэвалюцыянеры Чылі