Царква Святога Іосіфа (Іжа)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Царква Святога Іосіфа
Царква Святога праведнага Іосіфа Абручніка
Іжа. Царква Святога Іосіфа.jpg
54°39′40″ пн. ш. 26°45′43″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Аграгарадок Іжа
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Маладзечанская
Архітэктурны стыль Народнае дойлідства
Будаўніцтва 19221929 гады
Стан дзейная

Царква Святога Іосіфа (Мінская вобласць)
Царква Святога Іосіфа
Царква Святога Іосіфа

Іосіфаўская царква — праваслаўны храм у аг. Іжа Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Мае прыпісную капліцу Свяціцеля Мікалая Цудатворцы у в. Каралеўцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Праваслаўная царква ў Іжы існавала ўжо ў XVI ст., з XVIІ стагоддзя апынулася ва ўладанні Віленскай капітулы і стала ўніяцкай. Паступова ў ХІХ ст. Кішчанская царква, як і адпаведная вёска (Іжа-Кішчанская) па найменаванні войтаўства стала звацца Іжскай. Пасля 1839 года, з далучэннем Уніяцкай Царквы да Рускай праваслаўнай, храм у Іжы (1774 года пабудовы) пераабсталявалі і асвяцілі пад тытулам Святога Іосіфа Абручніка[1]. На пачатку ХХ ст. будынак царквы значна нахіліўся на паўночны бок. Епархіяльныя архітэктары ў 1903 і 1908 гг. палічылі яе зусім непрыгоднай для богаслужэння, але храм яшчэ дзейнічаў не менш дзесяці гадоў. Пасля Першай сусветнай вайны, у складзе Польскай рэспублікі, з 1922 г. на месцы старога храма распачалося будаўніцтва новай драўлянай царквы. З мэтай аднаўлення ўніяцтва і пераманньвання праваслаўнай паствы ў каталіцызм, царкву паставілі алтаром на захад. Але прыхаджане адразу запрацівіліся такой палітыцы і святар Ружыцкі, што вёў будаўніцтва да 1929 г. быў вымушаны аставіць прыход.


Пабудаваная ў 19221929 гг., пасля Другой сусветнай вайны, пры савецкай уладзе, у 1963 годзе царква была зачынена. Пэўны час памяшканне храма пуставала, пасля выкарыстоўвалася пад збожжасховішча калгаса «Рассвет», пазней — калгасны музей. З 1989 года пачалося адраджэнне храма і ўжо ў лютым 1990 г. царква была асвечана наноў. З 2002 па 2004 гг. па блаславенні Патрыяршага Экзарха Філарэта праводзілася рэканструкцыя купалоў, храм набыў новы від.

Настаяцелі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1832 — 1847 Іаан Кузьміч Снітка
  • 1864 — 1881 Адам Фаміч Андрушкевіч[1]
  • 1881 — 1903 Мацей Міхайлавіч Клонскі
  • 1903 — 1917 Мікалай Пятровіч Краснікаў
  •  ? — да 1946 Антон Кірык, Вікенцій Станкевіч, Іаан Скопец, айцец Карэлы
  • 1950 — 1960-ыя гг. Барыс Стаднікаў
  • 1989 — 1998 Алег Васільевіч Столяр
  • 1998 — 2000 Віктар Мікалаевіч Разановіч
  • 2000 — 2012 Вячаслаў Валянцінавіч Вабішчэвіч
  • 2013 — Аляксандр Чарняк

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Твор архітэктуры ў стылізаваных формах царкоўнай архітэктуры другой паловы ХІХ ст. Трохчастковую кампазіцыю фарміруюць трох'ярусны (васьмярык на 2 чацверыках) прытвор-званіца, прамавугольная ў плане малітоўная зала і апсіда. двухсхільны дах завершаны па цэнтры высокім цыліндрычным барабанам з цыбулепадобным купалам. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Уваход аформлены двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.

Старая царква ў 1917 годзе

Папярэдні храм з'яўляўся творам народнага драўлянага дойлідства з асацыяцыйнымі рысамі гатычнай архітэктуры. Вертыкальнасць кампазіцыі надавалі бакавыя чацверыковыя вежы франтальнага фасада, высокі франтон двухсхільнага даху паміж імі, вертыкальная шалёўка фасадаў і вежаў, прапарцыянальныя суадносіны вышыні зруба і даху (1:1). Строгасць і выразнасць будынка былі абумоўлены адсутнасцю дэкору. Адзінай пластычнай формай з'яўляліся цыбулепадобныя галоўкі над сферычнымі купаламі вежаў. Перад царквой стаяла мураваная брама ў выглядзе 2 адасобленых пілонаў, 1-ы ярус якіх меў арачны праход, 2-і - адкрытую слуповую галерэю-званіцу пад вальмавым гонтавым дашком.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
  • Нарачанка і яе берагі/ Сымон Барыс, Анатоль Рогач. — Мінск: Зміцер Колас, 2013. — 712 с. [8 л.] іл. 99 асобнікаў. ISBN 978-985-6992-37-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]