Цэцылія Рэната Габсбург
Цэцылія Рэната Габсбург | ||
Cecylia renata ferdynandowna coat of arms 17th century.gif | ||
| ||
---|---|---|
1637 — 1644 | ||
Дзейнасць | арыстакратка | |
Веравызнанне | каталіцтва | |
Нараджэнне | 16 ліпеня 1611[1][2] ці 6 ліпеня 1611[3] | |
Смерць | 24 сакавіка 1644[1][2][…] (32 гады) | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Род Габсбургаў | |
Бацька | Фердынанд II Габсбург | |
Маці | Марыя Ганна Вітэльсбах | |
Муж | Уладзіслаў Ваза | |
Дзеці | Марыя Ганна Ізабэла Вазоўна[d] і Жыгімонт Казімір Ваза | |
Цэцылія Рэната Габсбург, Цэцылія Рэната Аўстрыйская (польск.: Cecylia Renata Habsburżanka, ням.: Cäcilia Renata von Habsburg; 6 ліпеня 1611, Грац, цяпер Аўстрыя — 24 сакавіка 1644, Вільня) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, жонка Уладзіслава Вазы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Была шостым дзіцёнкам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанда II і Марыя Ганны Вітэльсбах. Дзяцінства праводзіла ў Грацы, Вене і Празе.
Першапачатковай кандыдатурай на жонку Уладзслава Вазы прапаноўвалася французская князёўна Людвіка Марыя Ганзага, але пасля пад націскам каталіцкай партыі (узначальвалі Альбрыхт Станіслаў Радзівіл і Ежы Асалінскі) выбар быў спынены на Габсбуржанцы. 15 жніўня 1637 у Вене адбыўся шлюб per procura (Уладзіслава замяняў брат Ян Казімір Ваза), уласна ж шлюб адбыўся 12 верасня 1637 у Варшаве. 13 верасня ў варшаўскай кафедры святога Яна адбылася каранацыя. Гэта была першая ад часоў Уладзіслава Лакетка каранацыя ў польскай гісторыі, што адбылася па-за межамі Кракава. У 1639 Цэцыліі Рэнаце было перададзенае ва ўладанне Бабруйскае староства, дзе ў 1643 яна заснавала горад Казімір.
Цэцылія Рэната была цяжарная тройчы. У 1640 яна нарадзіла сына Жыгімонта Казіміра (памёр у веку сямі гадоў), 8 студзеня 1642 — дачку Марыю Ганну Ізабелю (памерла 7 лютага таго ж года). Трэцяе ж дзіця нарадзілася мёртвым у 1644. Праз дня, 24 сакавіка 1644, ад заражэння памерла і сама Цэцылія Рэната. Была пахавана ў кафедры на Вавелі ў Кракаве.
Папярэднік: Канстанцыя Габсбург |
Польскія каралевы 1637—1644 |
Пераемнік: Людвіка Марыя Ганзага |
Папярэднік: Канстанцыя Габсбург |
Вялікія княгіні літоўскія 1637—1644 |
Пераемнік: Людвіка Марыя Ганзага |
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119181789 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Cecilia Renata of Habsburg // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Cäcilia Renata von Oesterreich // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 6. — S. 157.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119181789 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119181789 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цэцылія Рэната Габсбург