Цярновы вянок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хрыстос, які нясе крыж у цярновым вянцы працы Эль Грэка, 1580 год

Цярновы вянок - вянок, які згодна тром Евангеллям, быў ускладзены на галаву Ісуса падчас падзей, якія прывялі да Укрыжавання. Гэта быў адзін з інструментаў зневажання каб выклікаць Яму боль і здзекавацца над Ім. Ён згадваецца ў Евангеллях ад Матфея (27:29), Марка (15:17) і Яна (19: 2, 5) і часта спасылаўся на ў ранейшых Айцоў Царквы, такіх як Клімент Александрыйскі, Арыген, і інш.

У наступныя стагоддзі рэліквіі, якія лічыліся часткай Цярновага вянка шанаваліся ў царкве.

Хрысціянскія аўтары звязвалі шыпы з грэхападзеннем, калі Бог выняс прысуд Адаму, што "церне і ваўчкі ўзгадуе яна табе" (Быццё 3:18).

Біблейскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]

Евангеллі распавядаюць, што рымскімі салдатамі на галаву Ісуса быў пакладзены на галаву вянок з калючак. Салдаты смяяліся з Яго, уклалі ў рукі яго кій як скіпетр, апранулі ў пурпуру - свайго роду «сатырычныя» царскія сімвалы, білі Яго і плявалі на Яго, таму што Ён не адмаўляў, што Ён ёсць цар Іудзейскі (Матф. 27:11, Мк. 15: 2, Лк. 23: 3).

У Бібліі не згадваецца, калі з Хрыста знялі вянок і ці нёс Ісус цярновы вянок падчас Крыжовага шляху і Укрыжавання, аднак вельмі часта мастакі малююць Ісуса Хрыста на крыжы з цярновым вянком.

Шанаванне[правіць | правіць зыходнік]

Релікварый цярновага вянка ў Саборы Парыжскай Божай Маці

Захаваліся сведчанні, што ўжо ў пятым стагоддзі ў Іерусаліме быў вянок, які як рэліквія шанаваўся вернікамі. Цярновы вянок быў у Іерусаліме на працягу некалькіх стагоддзяў, пасля апынуўся ў Візантыі. У 1238 годзе Балдуін II, лацінскі імператар Канстанцінопаля, імкнучыся атрымаць падтрымку для сваёй расхістанай імперыі, прапанавалі цярновы вянок каралю Францыі Людовіку IX. Менавіта тады ён апынуўся ў руках венецыянцаў у якасці забеспячэння вялікага крэдыту ў 13 134 залатых, але пазней быў выкуплены і перададзены ў Парыж, дзе для яго была пабудавана царква Сент-Шапель. Рэліквія заставалася там да Французскай рэвалюцыі, калі, яна некаторы час знаходзілася ў Нацыянальнай бібліятэцы, пасля згодна Канкардата 1801 года была перададзена царкве і здадзена на захоўванне ў сабор Нотр-Дам. Іншыя часткі вянка знаходзяцца ў больш чым дваццаці цэркваў у васьмі краін сусвету.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]