Перайсці да зместу

Чарткіў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Чорткаў)
Горад
Чарткіў
укр.: Чарткіў
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Плошча
30 км²
Вышыня цэнтра
218 ± 1 м
Насельніцтва
30 000 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3552
Паштовы індэкс
48500
КААТУУ
6125510100
Афіцыйны сайт
Чарткіў на карце Украіны ±
Чарткіў (Украіна)
Чарткіў
Чарткіў (Цярнопальская вобласць)
Чарткіў

Чарткіў[1] (укр.: Чортків) — горад у Цярнопальскай вобласці Украіны ў паўднёвай частцы галіцкага Падолля на рацэ Сэрэт (прыток Днястра), раённы цэнтр.

Паводле легенды, гарадзішча Белая III паблізу хутара Маклякы з'яўляецца астаткам першапачатковага горада. Па здагадках даследчыкаў, гэта гарадзішча - летапісны горад Маклекіў, горад галіцкай зямлі, упершыню згаданы ў летапісах у 1211 г.

Першае афіцыйнаве пісьмовае згадванне — 1427 г., калі паселішча згадваецца як прыватнаўласніцкае сяло Чартковіцэ Церабаўлянскага павета. У 1522 г. Чорткіў - ўласнасць сям'і Чарткоўскіх, які пабудавалі тут драўляны замак.

У 1522 г. кароль Жыгімонт І Стары дазволіў І. Чарткоўскаму падняць сяло Чартковіцэ да ўзроўню горада, надаўшы яму магдэбургскае права. У 1560 г. Чарткіў атрымаў пацверджанне магдэбургіі і герб горада.

У пачатку XVII ст. уладальнікі Чарткова Гольскія пабудавалі замак ужо з каменя і цэглы. У 1604 г. уладальнік Чарткова Станіслаў Гольскі атрымаў прывілей на правядзенне двух кірмашоў і таргоў у нядзелю. Пасля Чарткіў - уласнасць Патоцкіх гербу Пілява, ад канца XVIII ст. - Садоўскіх, якія здалі яго ў арэнду аўстрыйскаму ўраду.

У 1524 і 1549 гг. Чарткіў зведаў значныя разбурэнні ад нападаў турэцка-татарскіх заваёўнікаў.

Падчас паўстання пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага Чарткіў — адзін з цэнтраў паўстання. Увосені 1655 г. маскоўска-казацкія палкі захапілі Чорткіў, узялі ў палон уладальніка горада - брацлаўскага ваяводу Паўла Патоцкага.

Ад 1772 г. Чорткіў належаў да аўстрыйскіх уладанняў Габсбургаў ў Свяшчэннай Рымскай імперыі(Залішчыцкая, пасля Чорткіўская акругі); у 1809-1815 — часова адносіўся да Расіі як адзін з гарадоў Чарткіўскай акругі Тэрнопальскага краю. Ад 1867 г. - цэнтр павета. У 1897 г. праз Чорткіў пралегла чыгунка Цярнопаль-Станіслаў.

Са жніўня 1914 па ліпень 1917 г. тут знаходзіліся расійскія акупацыйныя войскі. У лістападзе 1918 г. горад увайшоў у склад Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі. Па выніках савецка-польскай вайны Чарткіў адыйшоў да Польшчы, дзе і знаходзіўся да 1939 г., калі з пачаткам Другой сусветнай вайны ў рамках падзей верасня 1939 г. быў акупаваны СССР і далучаны да УССР.

Зноскі