Перайсці да зместу

Чучаны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Чучаны, вёска)
Вёска
Чучаны
Руіны царквы Святога Мікалая на вясковых могілках, 2020 г.
Руіны царквы Святога Мікалая на вясковых могілках, 2020 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1600
Насельніцтва
  • 44 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Аўтамабільны код
5
СААТА
6236855131
Чучаны на карце Беларусі ±
Чучаны (Беларусь)
Чучаны
Чучаны (Мінская вобласць)
Чучаны

Чучаны́[1] (трансліт.: Čučany, руск.: Чучаны) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Вяча. Уваходзіць у склад Папярнянскага сельсавета. Месціцца за 5 км на поўнач ад Мінска.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Чучаны мае значэнне «зроблены спехам, неахайна»[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Герб «Равіч» роду Саламярэцкіх

У 1600 годзе сяло маёнтка Гарадок, уласнасць Б. Саламярэцкага, у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1730 годзе вёска, 7 двароў, 19 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць І. Язерскага.

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе ў Мінскім павеце, 12 двароў, 81 жыхар, уласнасць Адама Хмары. У 1858 годзе вёска, 41 душа мужчынскага полу, уласнасць Г. Хмары. У 1897 годзе вёска ў Сёмкава-Гарадоцкай воласці Мінскага павета, 23 двары, 106 жыхароў, царква. У 1917 годзе ў вёсцы 33 двары, 240 жыхароў; на хутары двор, 9 жыхароў.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У ліпені 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

З 20 жніўня 1924 года вёска ў Сёмкаў-Гарадоцкім сельсавеце Заслаўскага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй, загінулі 20 жыхароў.

З 8 лютага 1959 года ў Мінскім раёне. З 20 студзеня 1960 года ў Заслаўскім сельсавеце[3]. З 9 жніўня 1979 года ў Папярнянскім сельсавеце[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дарожны ўказальнік
  • 1800 — 12 двароў, 81 жыхар
  • 1897 — 23 двары, 106 жыхароў
  • 1917 — 33 двары, 240 жыхароў; хутар, двор, 9 жыхароў
  • 1926 — 17 двароў, 106 жыхароў
  • 1999 — 57 жыхароў
  • 2010 — 44 жыхары

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Руіны царквы Святога Мікалая
  • Руіны царквы Святога Мікалая (1852)
  • Замчышча XIII—XV стст. На замчышчы мясцовыя могілкі і руіны царквы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Чуча́ны
  2. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 406
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]