Шаблон:Бягучы выдатны артыкул

Гэты шаблон не выкарыстоўваецца.
![]() «Прывід пяра» (англ.: The Ghost Writer) — палітычны трылер 2010 года рэжысёра і сцэнарыста Рамана Паланскага. Карціна з’яўляецца экранізацыяй рамана «Прывід » англійскага пісьменніка Роберта Харыса, які выступіў у ролі суаўтара сцэнарыя. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Юэн Мак-Грэгар, Пірс Броснан, Кім Кэтрал і Алівія Уільямс. «Прывідамі пяра» ў выдавецкіх колах называюць літаратурных наймітаў, творчыя пакуты якіх нікому не вядомыя, але вынікі працы якіх робяцца лідарамі продажаў. Адзін з іх гіне, не паспеўшы выканаць замову — мемуары былога прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Адама Ланга. Каб скончыць кнігу, выдавецтва наймае новага «прывіда». Ён яшчэ не здагадваецца, што гэтая праца можа аказацца смяротна небяспечнай, бо біяграфія прэм’ера закранае і дзяржаўныя таямніцы. (далей…).
|
![]() «Hair Peace Salon» (бел.: Салон міра і валасоў) — брыт-поп і паўэр-поп гурт з Мінска, адзін з галоўных беларускіх прадстаўнікоў брытанскага інды-рока. Яго музыка вылучаецца ў большасці англамоўнай лірыкай з эмацыйнай падачай і рэзкімі перападамі настрою ў спевах. Гурт быў заснаваны ў 1998 годзе і выдаў поўнафарматны альбом «Gentleman», а таксама з тузін сінглаў і EP. У сярэдзіне 2013 года музыкі прыпынілі супрацоўніцтва і некаторыя людзі з апошняга складу гурту, уключаючы франтмена і сузаснавальніка Алега Вяля, сфармавалі беларускамоўны рок-гурт «Bristeil», за якім у 2017 годзе з’явілася нараджэнне сольнага электроннага праекта музыкі «Helaiv» (далей…).
|
|
«Падвойнае жыццё Веранікі» (фр.: La double vie de Véronique, польск.: Podwójne życie Weroniki) — двухмоўны фільм польскага кінарэжысёра Кшыштафа Кеслёўскага, зняты ў 1991 годзе пры ўдзеле Польшчы, Францыі і Нарвегіі. Гэты фільм з’яўляецца першай карцінай кінарэжысёра, якую ён часткова здымаў за межамі Польшчы. Фільм расказвае гісторыю дзвюх маладых жанчын: польскай харысткі Веронікі і, як дзве кроплі вады падобнай на яе, французскай настаўніцы музыкі Веранік. Жанчыны не ведаюць пра існаванне адна адной, але звязаны таямнічай эмацыйнай сувяззю (далей…).
|
Збі́гнеў Пра́йснер (нар. 1955) — польскі кампазітар, адзін з найбольш выдатных кампазітараў кіно свайго пакалення. На працягу многіх гадоў Прайснер шчыльна супрацоўнічаў з кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім і сцэнарыстам Кшыштафам Пясевічам. Музыка, якую Прайснер напісаў да фільмаў Кеслёўскага «Дэкалог», «Падвойнае жыццё Веранікі», «Тры колеры: Сіні», «Тры колеры: Белы» і «Тры колеры: Чырвоны», прынесла яму сусветнае прызнанне. Яго кампазітарскі стыль уяўляе сабой вольную форму танальнага неарамантызму, з заўважным уплывам Паганіні і Яна Сібеліуса. Прайснер падкрэслівае важнасць мелодыі ў музыцы і лічыць сучасную музыку, пазбаўленую мелодыі, штучнай (далей…).
|