Bristeil

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Bristeil
Гурт Bristeil у 2014 годзе, злева направа: Алег Вяль, Аляксандр “Stepkinz” Сцепановіч, Максім Быкаў, Генадзь “Дроп-рэ” Лукашанец
Гурт Bristeil у 2014 годзе, злева направа: Алег Вяль, Аляксандр “Stepkinz” Сцепановіч, Максім Быкаў, Генадзь “Дроп-рэ” Лукашанец
Асноўная інфармацыя
Жанры поп-рок[1], інды-рок[2]
Гады 2013 — па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Адкуль Мінск
Мова песень беларуская
Склад Алег Вяль
Максім Быкаў
Генадзь “Дроп-рэ” Лукашанец
Аляксандр “Stepkinz” Сцепановіч
Іншыя
праекты
«Jitters», «Hair Peace Salon», «Helaiv»
bristeil.com

«Bristeil» — беларускі поп-рок і інды-рок гурт з Мінска. Беларускамоўны калектыў быў створаны ў 2013 годзе франтменам «Hair Peace Salon» Алегам Вялем, які лічыцца адным з найлепшых рок-выканаўцаў краіны[3][4]. Гурт выпусціў пазітыўна сустрэты «Тузін Гітоў» дэбютны самотнік «Cyruĺnia Svietu»[5][6] і перамог у песенным конкурсе Tricky  (руск.), дарабіў яго незавершаную кампазіцыю[7][8], што разам дазволіла намінавацца па лініі ўзнагарод «Тузін Гітоў» на «Адкрыццё года» ў 2014 годзе[9]. У цяперашні час яго вакаліст-гітарыст Алег Вяль засяроджаны на напісанні песень для свайго сольнага электроннага музычнага праекта пад назвай «Helaiv», створанага ў 2017 годзе[1][10][11][12].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне з «Hair Peace Salon»[правіць | правіць зыходнік]

Карані «Bristeil» паходзяць з «Hair Peace Salon», брыт-поп і пауэр-поп гурта з Мінска, аднаго з галоўных беларускіх прадстаўнікоў брытанскага інды-року[13][14][15][16][17]. Утвораны ў 1998 годзе і вядомы пераважна па свайму англамоўнаму рэпертуару, ён здабыў пэўны поспех, за сваю гісторыю выдаў поўнафарматны альбом «Gentleman», а таксама з тузін сінглаў і самотнікаў[18], адзначыўшыся прызавым удзелам у шэрагу музычных спаборніцтваў[19].

З моманту рэлізу апошняй кружэлкі «Gentleman» «Hair Peace Salon» быў з большага неактыўны на музычнай сцэне, і ў 2013 годзе яго франтмен Алег Вяль вырашыў працягнуць ствараць музыку самастойна і надалей. Ён прыпыніў дзейнасць «Hair Peace Salon» з-за пасіўнасці гурта, каб пісаць песні ў новым праекце[20][21]. Атрымаўшы некаторы досвед гульні дуэтам «VS ½ HPS» вясной 2013 года[22], бубнач «Hair Peace Salon» Аляксандр «Stepkinz» Сцепановіч вырашыў працягнуць творчы саюз з Алегам Вялем, і яны абодва заснавалі «Bristeil»[23].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 2013 года два іншых члена далучыліся да ансамбля: бас-гітарыст Генадзь «Дроп-рэ» Лукашанец і сола-гітарыст Максім Быкаў, якія завяршылі фарміраванне класічнага складу рок-гурта[23]. 2 снежня 2013 года «Bristeil» выпусціў першы сінгл «Heta Mahčyma» на «SoundСloud  (укр.)», які стане часткай яго будучага дэбютнага міні-альбома[21][24]. Гэта быў першы рэліз музыкаў, і з дапамогай яго «Bristeil» анансаваў новы беларускамоўны максі-сінгл, запланаваны да выпуску вясною 2014 года[25].

Дэбютны самотнік «Cyruĺnia Svietu» быў выпушчаны ў свет 26 мая 2014 года[5][6]. «Bristeil» напісаў чатыры песні для гэтага EP, дзве з якіх сталі каверамі: адна — рок-версіяй хіта Ланы Дэль Рэй «Video Games» на беларускай мове, другая — песняй «Hair Peace Salon» «Out of Time» з альбома «Gentleman», пераспяванай на роднай мове пад назвай «Pa-za Časam»[26][27]. Рэліз атрымаў хвалебную ацэнку ад Сяргея Будкіна, заснавальніка музычнага парталу «Тузін Гітоў»: «Глыбіня ў тэкстах і далікатнасць у падачы. Кожны з чатырох трэкаў заслугоўвае ўвагі і, безумоўна, шчыльных ратацый»[28]. Праца над усімі трэкамі вялася яшчэ калі «Нair Рeace Salon» не сышоў у бестэрміновы творчы адпачынак, адсюль і назва максі-сінгла з адсылкай да яго англійскай назвы «бел.: Цырульня свету»[5][6].

21 верасня 2014 года «Bristeil» выпусціў свой першы відэасінгл на новую песню «Muzyka Hučyć»[29][30]. Гурт зрабіў кліп на аснове кадраў з сеансу жывога запісу кампазіцыі «Unfinished Song», напісанай для конкурсу Tricky  (руск.)[31][32], спаборніцтва, выйгранага яго франтменам Алегам Вялем за год да таго[7][8][33]. Па ўмовах конкурсу патрабавалася дарабіць незавершаную песню Tricky  (руск.)[34], а пераможца атрымліваў магчымасць праспяваць яе закончаную варыяцыю разам з ім на адной сцэне[35][36].

У той жа час, калі быў выпушчаны кліп, гурт змяніў і правапіс сваёй назвы. Арыгінальная назва калектыву «Брыстоль» (англ.: «Bristol») была зменена на «Bristeil». Лідар гурта Алег Вяль абвясціў пра гэта ў заяве для «Тузін Гітоў»:

« Цяпер назва каманды будзе пісацца як «Bristeil». Мы так вырашылі чыста з практычных меркаванняў. Так нас лягчэй будзе знайсці ў нэце, але ад гэтага сэнс назвы не змяняецца: мы маем на ўвазе нейкае месца, дзе напэўна добра. Адназначна там музыка і душа.[37] »

Музычная дзейнасць гурта ў 2014 годзе дапамагла артыстам атрымаць намінацыю ў катэгорыі «Адкрыццё года» на прэміі «альтэрн.: Героі году» «Тузін Гітоў»[38][39]. Уручэнне яе ўзнагарод адбылося 12 снежня 2014 года, і «Bristeil» быў абвешчаны ў складзе выканаўцаў на гала-канцэрце[40][41], але ў самы апошні момант перад сваім выступам басіст Генадзь «Дроп-рэ» Лукашанец пашкодзіў палец, якім ён граў. Такім чынам гурт не выступіў на канцэрце пераможцаў, але быў там і сустрэўся са сваімі прыхільнікамі на месцы правядзення цырымоніі ўзнагароджання[42].

Увосень 2014 года Маша Калеснікава з Еўрапейскага радыё для Беларусі паведаміла, што гурт працуе над новымі песнямі[29][30]. У тым жа годзе Ілля Маліноўскі, музычны рэдактар той жа радыёстанцыі, ужо прыадчыняў таямніцу аб рыхтаваным да выпуску сінглу «бел.: Вольны», перазапісанага ў творчым перакладзе на беларускую спеву «Gentleman» з альбома «Hair Peace Salon» «Gentleman», але які яшчэ нідзе не выконваўся[43]. Тым не менш апошні на дадзены момант музычны твор ад гурта быў прадстаўлены 9 верасня 2015 года ў якасці кароткага «Vine» кліпа[44], і, відавочна, асноўны фокус музыкаў быў ссунуты ў бок сваіх новых пабочных праектаў, у прыватнасці «Helaiv» Алега Вяля[1][10][11][12].

Алег Клімаў як карэспандэнт газеты «Культура» рэфлектаваў наконт заняпаду гурта, які «шчыра шкада згінуў заўчасна», у 2017 годзе, выказваючы думку, што Алег Вяль не дацярпеў да таго моманту, каб яго дзецішча «трывала ўмацавалася на клубнай канцэртнай сцэне»[45].

Ацэнкі і стыль[правіць | правіць зыходнік]

На прыкладзе міні-альбома «Cyruĺnia Svietu» Сяргей Будкін, заснавальнік «Тузін Гітоў» і аўтар «Будзьма беларусамі!», пісаў, што ў творчасці гурта захавалася разыначка, якая была ўласцівая музыцы «Hair Peace Salon», з той толькі розніцай, што гучанне новага калектыву Алега Вяля стала мякчэй. Унутраны драйв, светлы сум характарызуюць музыку разважанняў багатага ўнутранага свету яго франтмена, які «вельмі тонка адчувае рэальнасць»[28][46]. «Тузін Гітоў» каталагізаваў гурт як «мілагучны інды-рок»[2].

Вячаслаў Радзівонаў, заснавальнік музычнага партала «Ultra-music.com», абазначаў гучанне «Bristeil» як тое, якое нагадвае гурт «Hair Peace Salon» у яго раннія гады[47]. Некалькі кантраставалі «Experty.by», што ахарактарызавалі музычную трансфармацыю брытанскага інды-рокера Алега Вяля ў сваім новым калектыве «прыкметным ухілам у поп-рок»[1].

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Часовая шкала

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Самотнікі[правіць | правіць зыходнік]

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

Год Назва
2013 «Heta Mahčyma»[21][24]
2014 «Muzyka Hučyć»[29][30]

Музычныя відэа[правіць | правіць зыходнік]

Год Назва
2014 «Muzyka Hučyć»[29][30]

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

«Героі года» (прадстаўлены Тузін Гітоў)[правіць | правіць зыходнік]

Год Намінант Узнагарода Вынік
2014 «Bristeil» «Адкрыццё года» намінацыя[9][38][49]

Зноскі

  1. а б в г Helaiv с приветом от Hair Peace Salon (+слушать) (руск.). experty.by (19 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  2. а б Bristeil (Bristol) . Тузін Гітоў. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  3. Константин Карман (группа"Hair Peace Salon"): Бегать по "Динамо" и искать новую маечку – слишком дорого (руск.). СТБ (20 чэрвеня 2010). — «Лидер команды, гитарист и вокалист Олег Вяль считается одним из лучших белорусских рок-исполнителей.»  Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2017. Праверана 11 лістапада 2018.
  4. Hair Peace Salon "Gentleman" (+аудио) . experty.by (13 чэрвеня 2012). — «„Олега Вяля я считаю одним из лучших отечественных англопоющих рок-вокалистов“, – Олег Климов»  Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 30 кастрычніка 2018.
  5. а б в г Малиновский, Илья. Презентация на Еврорадио: ЕР "Цырульня свету" от группы Bristol (слушать) (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (28 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  6. а б в г Маліноўскі, Ілля. Прэзентацыя на Еўрарадыё: ЕР “Цырульня свету” ад гурта Bristol (слухаць) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (28 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  7. а б Колесникова, Маша. Спеть вместе с Tricky: миссия не выполнена (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  8. а б Калеснікава, Маша. Паспяваць разам з Tricky: місія не выкананая . Еўрапейскае радыё для Беларусі (11 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  9. а б "Герои года — 2014". Шорт-лист премии от Tuzin.fm (руск.)(недаступная спасылка). Тузін Гітоў. TUT.BY (3 снежня 2014). — «Проект вокалиста самой крутой англоязычной инди-команды страны Hair Peace Salon Олега Вяля…»  Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  10. а б Сазанович, Даша “Sheeborshee”. Неизданная музыка учеников Ableton School (руск.). 34mag (18 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  11. а б Калеснікава, Маша. Вакаліст Hair Peace Salon Алег Вяль прадставіў сольны электронны праект Helaiv . Еўрапейскае радыё для Беларусі (20 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  12. а б Колесникова, Маша. Вокалист Hair Peace Salon Олег Вяль представил сольный электронный проект Helaiv (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (20 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  13. СБ. Hair Peace Salon заспявае па-беларуску . Наша Ніва (9 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2019. Праверана 16 мая 2019.
  14. ЕВ. Минск отметил день рождения Джима Моррисона (руск.). Telegraf.by. Музыкальная газета (20 снежня 2005). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2006. Праверана 7 снежня 2018.
  15. Сямашка, Віктар; Назараў, Андрэй. “Электрасфэра” Кракатук №035  (mp3). podfm.ru. Беларускае Радыё Рацыя (12 кастрычніка 2010). — «Працягнем агляд электрасфэры гуртом „Hair Peace Salon“. Флягманы айчыннага брыт-попу...»  Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2019. Праверана 7 лістапада 2019.
  16. Будкін, Сяргей. Hair Peace Salon — Gentleman, інтэрнэт-рэліз, 2012 . Будзьма беларусамі! (2 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2019. Праверана 22 сакавіка 2019.
  17. Климов, Олег. Пара фраз, залетевших оттуда (руск.). СБ. Беларусь сегодня (22 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2020. Праверана 2 лютага 2020.
  18. Hair Peace Salon выдалі першы альбом за 14 гадоў існаваньня . Тузін Гітоў. mpby.ru (21 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 19 снежня 2018.
  19. Перазагрузка: Hair Peace Salon . Тузін Гітоў. TUT.BY (9 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 15 лістапада 2018.
  20. Колесникова, Маша. Лидер Hair Peace Salon презентует свою новую группу (слушать) (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (2 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  21. а б в Калеснікава, Маша. Лідар Hair Peace Salon прэзентуе новы гурт (+слухаць) . experty.by (3 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  22. Шиманская, Алина. Трибьют Coldplay прошел в рамках проекта Британика (руск.). Памяркоўны Гук (26 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2013. Праверана 27 лістапада 2018.
  23. а б в Text Press Kit (PDF). Bristeil. Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  24. а б Калеснікава, Маша. Лідар Hair Peace Salon прэзентуе свой новы гурт (слухаць) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (2 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2019. Праверана 2 снежня 2018.
  25. Будкін, Сяргей “SB”. Bristol. Перамагчы немасьць дзён (аўдыё) . Тузін Гітоў (7 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  26. Bristol перасьпяваў Hair Peace Salon i Лану Дэль Рэй па-беларуску (аўдыё) . Тузін Гітоў (30 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2017. Праверана 3 студзеня 2019.
  27. Гурт Bristol выдаў дэбютны EP . Ultra-music.com (29 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  28. а б в Будкін, Сяргей. Унутры Алега Вяля . Тузін Гітоў (12 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  29. а б в г Колесникова, Маша. Олег Вяль и Bristol доделали незавершённый трек Tricky (слушать) (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (23 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 3 студзеня 2019.
  30. а б в г Калеснікава, Маша. Алег Вяль і Bristol дарабілі незавершаны трэк Tricky (слухаць) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (23 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  31. Котка, Міла. Tricky шукае новы вакал. Можа, ім будзеце вы? . Еўрапейскае радыё для Беларусі (2 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  32. Котка, Мила. Tricky ищет новый вокал. Может, им будете вы? (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (2 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2018. Праверана 3 студзеня 2019.
  33. Music Sounds - Unfinished Track Tricky (англ.). SoundCloud. Праверана 15 лістапада 2018.
  34. Tricky - 'Unfinished Track' (англ.). SoundCloud. Праверана 15 лістапада 2018.
  35. Калеснікава, Маша. Лідар Hair Peace Salon выступіць з Tricky ў польскім Уроцлаве . Еўрапейскае радыё для Беларусі (16 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2019. Праверана 26 чэрвеня 2019.
  36. Колесникова, Маша. Лидер Hair Peace Salon выступить с Tricky в польском Вроцлаве (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (16 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2019. Праверана 26 чэрвеня 2019.
  37. Гурт Bristol перайменаваны ў Bristeil . Тузін Гітоў (7 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  38. а б Калеснікава, Маша. Tuzin.fm абвясціў прэтэндэнтаў на прэмію "Героі года" . Еўрапейскае радыё для Беларусі. experty.by (13 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  39. Чернухо, Александр. Tuzin.fm вызначыць найлепшых музыкаў года . Ultra-music.com (13 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2018. Праверана 22 лістапада 2018.
  40. На прэміі «Героі года» выступіць шасцёра намінантаў . Ultra-music.com (20 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  41. Героі году жывуць у Горадні . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (13 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2020. Праверана 17 жніўня 2020.
  42. Bristeil. Bristeil в Твиттере: "Please, receive our apologies for yesterday "performance": on the way to the show our bas player injured his finger :( #sorry #wishyouhealth". Twitter (13 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  43. Маліноўскі, Ілля. Пра што хіты англамоўных беларускіх рокераў . Еўрапейскае радыё для Беларусі (18 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2019. Праверана 8 ліпеня 2019.
  44. Bristeil's post on Vine (англ.). Vine (9 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 3 студзеня 2019.
  45. Клімаў, Алег (2017-11-11). "Аўдыя & Відэа". Культура (45 (1328)). Архівавана з арыгінала 11 лютага 2020. Праверана 2020-02-11. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  46. а б Будкін, Сяргей. Унутры Алега Вяля . Будзьма беларусамі! (12 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2020. Праверана 2 сакавіка 2020.
  47. Радионов, Вячеслав. Лидер Hair Peace Salon презентовал новую группу (руск.). Ultra-music.com (3 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2018. Праверана 22 лістапада 2018.
  48. Bristeil | show-biz.by. show-biz.by. Праверана 9 кастрычніка 2020.
  49. "Героі году — 2014". Шорт-ліст прэміі ад Tuzin.fm . Тузін Гітоў (12 лістапада 2014). — «Праект вакаліста самай крутой ангельскамоўнай індзі-каманды краіны Hair Peace Salon Алега Вяля...»  Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2017. Праверана 3 студзеня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]