Шандар Пецёфі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шандар Пецёфі
венг.: Petőfi Sándor
Orlai-petofi1.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1 студзеня 1823(1823-01-01)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 31 ліпеня 1849(1849-07-31)[1][2][…] (26 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Жонка: Júlia Szendrey[d]
Дзеці: Zoltán Petőfi[d]
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, перакладчык, акцёр, пісьменнік
Мова твораў: англійская мова, французская мова, нямецкая і венгерская мова[2]
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ша́ндар Пе́цёфі (венг.: Petőfi Sándor; 1 студзеня 1823, г. Кішкёрэш, Венгрыя31 ліпеня 1849) — венгерскі паэт, прадстаўнік рэвалюцыйнага рамантызму.

Быў статыстам у тэатры, салдатам, вандроўным акцёрам. Друкаваўся з 1842 года.

У ранняй паэзіі (зборнік «Вершы», 1844; паэма-казка «Віцязь Янаш», 1845), прасякнутай фальклорнымі матывамі, галоўныя тэмы — прыгажосць роднага краю, багаты духоўны свет людзей. Песімістычна-рамантычныя настроі выразіліся ў лірычным цыкле «Хмары» (1845—1846), драме «Тыгрыца і гіена» (1845), паэмах «Пішта Сілай», «Шалга», рамане «Катава вяроўка» (усе 1846). Пад уплывам паўстання 1846 г. у Галіцыі і рэвалюцыйных падзей у Пешце 1848—1849 гг. яго паэзія набыла яскрава рэвалюцыйна-дэмакратычны характар (вершы «Мае песні», «Венгерац я...», «Нацыянальная песня», «На шыбеніцу каралёў!» і інш.). У вершах «Еўропа змоўкла», «Эрдэйская армія», «Мадзьяр пераможа» выказваў упэўненасць у перамозе рэвалюцыйных ідэалаў. Паэма «Апостал» (1848, поўнасцю апублікавана ў 1874 г.) пра трагічны лёс рэвалюцыянера.

На беларускую мову яго вершы пераклалі А. Зарыцкі, Я. Семяжон, М. Хведаровіч, апавяданні — Г. Сапрыка, М. Татур.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Ліра і меч: Выбр. Пер. М. Хведаровіча. Прадм. Дз. Рада. Мн., 1971.
  • Выбраная паэзія: Пер. М. Хведаровіча; новая рэд. перакладаў М. Ермалаева. Мн., 2017.
  • У кн.: Венгерскія апавяданні. Мн., 1957.
  • У кн.: Семяжон Я. Сем цудаў свету: Выбр. пераклады паэзіі. Мн., 1977.
  • У кн.: Зарыцкі А. У свет па песні: Выбр. пераклады паэзіі. Мн., 1978.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118593226 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 2,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Sándor Petőfi // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Баршчэўскі Л. Пецёфі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 11).