Шведскі пашпарт
Шведскі пашпарт — дакумент, які выкарыстоўваецца грамадзянамі Каралеўства Швецыя для міжнародных падарожжаў.
Апроч таго, у якасці доказу шведскага грамадзянства, пашпарты палягчаюць працэс забеспячэння дапамогі ад шведскіх консульскіх чыноўнікаў за мяжой або іншых членаў Еўрапейскага саюза ў выпадку, калі пасольства Швецыі адсутнічае. Для падарожжаў у іншыя краіны, якія ўваходзяць у Шэнгенскае пагадненне, не патрабуецца пашпарт, калі маецца шведскае нацыянальнае пасведчанне асобы.
Пашпарты выдаюцца шведскай паліцыяй у пашпартных аддзяленнях па заяве падданых. Пашпарты, выпушчаныя з 1 кастрычніка 2005 года, маюць біяметрычныя дадзеныя і сапраўдныя на працягу пяці гадоў. Папярэднія пашпарты сапраўдныя на працягу дзесяці гадоў (для дарослых) і пяці гадоў (для дзяцей). Пашпарты з сіняй вокладкай, выпушчаныя да 1998 года, лічацца несапраўднымі пасведчаннямі асобы ў Швецыі праз недастатковую абарону ад падробкі.
Апісанне пашпарта[правіць | правіць зыходнік]
Шведскі пашпарт бардовага колеру, у верхняй частцы пашпарта ў тры радкі надпіс *EUROPEISKA UNIONEN — SVERIGE — PASS*, у правай частцы элемент ўзору, у ніжняй частцы выява герба Швецыі. Пад гербам знак біяметрычных пашпартоў.
Біяметрычныя дадзеныя[правіць | правіць зыходнік]
Біяметрычныя пашпарты маюць чып RFID, які змяшчае друкаваныя дадзеныя пашпарта ў лічбавым фармаце разам з фатаграфіяй у фармаце JPEG і з лічбавым ключом, каб праверыць, што дадзеныя сапраўдныя і не змяняліся. Да дадзеных у чыпе можна атрымаць доступ, пасля выкарыстання друкаваных кодаў у ніжняй частцы старонкі уладальніка пашпарта. Еўрапейскі саюз патрабуе, каб адбіткі пальцаў былі ўнесены ў пашпарты дзяржаў-членаў да 2009 года.
Старонка інфармацыі ў пашпарце[правіць | правіць зыходнік]
Шведскі пашпарт ўключае наступныя дадзеныя:
- Фатаграфія ўладальніка пашпарта
- Тып (пашпарта)
- Код краіны (SWE)
- Нумар пашпарта
- Прозвішча
- Імя
- Грамадзянства (падданства)
- Рост
- Дата нараджэння
- Персанальны нумар
- Пол
- Месца нараджэння
- Подпіс уладальніка
- Дата выдачы
- Дата заканчэння тэрміну дзеяння
- Вобласць машыначытальнай зоны
Падарожжы без візы[правіць | правіць зыходнік]
Швецыя мае дагаворы (бязвізавага ўезду) са 155-ю краінамі, што азначае, што шведскія грамадзяне могуць наведваць 155 краін для кароткатэрміновых візітаў як турысты (без візы). Швецыя стаіць на 3-ім месцы ў індэксе міжнароднай свабоды падарожжаў (англ.: Henley Visa Restrictions Index) за 2009 год.
- Еўрапейскі саюз Неабмежавана
- Ісландыя Неабмежавана
- Ліхтэнштэйн Неабмежавана
- Нарвегія Неабмежавана
- Швейцарыя Неабмежавана
- Албанія 1 месяц
- Андора
- Аўстралія 90 Дзён
- Боснія і Герцагавіна 90 Дзён
- Канада 90 Дзён
- Харватыя 90 Дзён
- Фарэрскія астравы 90 Дзён
- Грузія 90 Дзён
- Гібралтар
- Востраў Мэн
- Ізраіль 90 Дзён
- Джэрсі
- Паўночная Македонія 90 Дзён
- Малдавія 90 Дзён
- Манака 90 Дзён
- Чарнагорыя 90 Дзён
- Новая Зеландыя 90 Дзён
- Сан-Марына 90 Дзён
- Сербія 90 Дзён
- Кітайская Рэспубліка 30 Дзён
- Турцыя 90 Дзён
- Украіна 90 Дзён
- ЗША 90 Дзён
- Ватыкан 90 Дзён