Нью-Гэмпшыр

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Штат Нью-Гэмпшыр)
Jump to navigation Jump to search
Нью-Гэмпшыр
Сцяг Нью-Гэмпшыра ГербНью-Гэмпшыра
Сцяг Нью-Гэмпшыра Герб Нью-Гэмпшыра
Плошча
 — Усяго

24 239 км²
Насельніцтва
 - Усяго
 — Шчыльнасць

1,236 млн
53,2/км²

Нью-Гэмпшыр, таксама Нью-Хэмпшыр[1] (англ.: New Hampshire) — штат на паўночным усходзе ЗША, у рэгіёне Новая Англія. Плошча 24 тыс.км². Насельніцтва 1.315.000 (2007). Неафіцыйная назва — «Гранітны штат». Сталіца штата — горад Конкард. Найбуйнейшыя гарады — Манчэстэр, Нашуа. Першы штат у краіне, які абвясціў незалежнасць ад Вялікабрытаніі. Большая частка штата занята адгор’ямі Апалачаў (масіў Уайт-Маўнтынс, вышыня да 1916 м — гара Вашынгтон), на паўднёвым усходзе штата — берагавая нізіна. Клімат умераны, марскі. Тэмпература паветра ад −5 °C у студзені да 22 °C у ліпені. Ападкаў каля 800—1000 мм за год. Галоўныя рэкі Канектыкут і Мерымак. Возера Уініпесокі. Большая частка тэрыторыі штата пад лесам (хвоя, хемлак, дуб, бяроза).

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловасць: машынабудаўнічая (электратэхнічная, электронная, вытворчасць прамысловага абсталявання), гарбарна-абутковая, тэктыльная, дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая. Лесанарыхтоўкі. Здабыча будаўнічых матэрыялаў (граніт і інш.).

У сельскай гаспадарцы дамінуюць малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, цяплічныя гаспадаркі, якія спецыялізуюцца на журавінах, чарніцах.

Адзіны акіянічны порт — Портсмут. Значная частка насельніцтва (да 15 %) занята ў сферы паслуг і турызму.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. арт. Нью-ГэмпшырБеларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.