Шчакатоўскі лес
Шчакато́ўскі лес (Кантакузаўскі лес[1], Лес смерці) — лес на дзявятым кіламетры шашы Гомель — Чарнігаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле сведчанняў жыхароў навакольных паселішчаў, сабраных грамадскімі актывістамі і журналістамі Кастусём Жукоўскім, Аленай Германовіч і Паўлюком Міцкевічам[2], тут у 1937 годзе НКУСаўцы расстрэльвалі людзей, у тым ліку жыхароў Чарнігаўскай вобласці, якіх прывозілі начамі[3]. У пачатку 1990-х гадоў Гомельская абласная пракуратура распачала праверку гэтага факту. Пасля экспертызы знойдзеных чалавечых астанкаў, гільзаў, фрагментаў вопраткі і абутку было ўстаноўлена, што пахаванні адносяцца да даваеннага часу.
Вывучэнне пахаванняў
[правіць | правіць зыходнік]У маі—чэрвені 2007 года Кастусь Жукоўскі даведаўся, што ў Шчакатоўскім лесе, за 2 км ад ужо даследаванага месца рэпрэсій, мясцовыя жыхары неаднаразова знаходзілі рэшткі людзей[4]. 52-і пошукавы батальён безгалосна пачаў раскопкі. Жукоўскі разам з Андрэем Мельнікавым знайшлі месца раскопак з рэшткамі людзей, абутак гільзы і кулі, усё гэта сфатаграфавалі, а пасля на месца раскопак запрасілі незалежных журналістаў — Алену Германовіч, Анатоля Гатоўчыца, Паўлюка Міцкевіча і іншых.
Актывісты і журналісты правялі незалежнае расследаванне — апыталі жыхароў навакольных вёсак, паказалі знойдзеныя рэчы экспертам і гісторыкам, а таксама запрасілі на месца раскопак прадстаўніка лясгаса, які распавёў, што лес, дзе праводзіліся раскопкі, быў пасаджаны да вайны. Рэшткі людзей былі ў асноўным пад карэннем дрэў, на думку актывістаў гэта сведчыць, што людзей расстралялі да таго як лес быў пасаджаны. Кастусь Жукоўскі зрабіў запыт у ваенкамат і іншыя органы дзяржаўнага кіравання і запытаўся пра вынікі раскопак. Па выніках раскопак было абвешчана, што ў могільніках пахаваныя ахвяры нацысцкага рэжыму, расстраляныя падчас Другой сусветнай вайны. Але па выніках раскопак судмедэкспертыза не дала заключэння наконт узросту пахаванняў і не зрабіла высноў пра кулі, якімі расстрэльвалі людзей.
Сведчанні мясцовых старажылаў:
Гэта было ў 37-м годзе. Гэта людзі, расстраляныя ў часе рэпрэсій. Гэта нашы бацькі, і на нашых бацьках пасадзілі лес і хочуць закрыць гэта ўсё. са словаў састарэлай жыхаркі адной з суседніх вёсак |
Такім чынам, цяпер ёсць дзве версіі пахаванняў.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Гомельскія грамадскія актывісты ўсталёўваюць у лесе мемарыяльныя крыжы ў памяць расстраляных.
6 лістапада 2010 года сябрамі партыі БХД у памяць пакутнікаў Беларусі быў усталяваны яшчэ адзін крыж. Мемарыяльны знак сімвалічна вырашана было несці на плячах доўгай дарогай — на 9-ы кіламетр праз увесь горад[5]. Праз тры дні планавалася асвяціць крыж, для гэтага на месца пакуты быў запрошаны праваслаўны святар. Аднак, прыбыўшы на запланаваную імшу 9 лістапада, актывісты і святар пабачылі, што мемарыяльнага знаку няма. Кінуліся ў розныя бакі на пошукі і знайшлі крыж праз сотню метраў у засмечанай лесапаласе. Крыж быў пераўсталяваны і асвечаны.
Зноскі
- ↑ Пад Гомелем месцяцца яшчэ адныя Курапаты(недаступная спасылка). «Праваабарончы альянс» (2 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2022. Праверана 13 лютага 2011.
- ↑ https://naviny.by/rubrics/society/2008/01/04/ic_articles_116_154808
- ↑ «Месцы памяці ахвяр камунізму ў Беларусі» ст. 253—254
- ↑ http://nashkraj.info/content/view/534/49/ Архівавана 1 сакавіка 2011.
- ↑ http://telegraf.by/2010/11/po-gomelju-pronesli-krest-v-pamjat--zhertv-stalinskix-repressij.html(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гомельскія Курапаты Архівавана 27 студзеня 2011. // «Новы час»
- По Гомелю пронесли крест в память жертв сталинских репрессий (недаступная спасылка)