Перайсці да зместу

Вулька Гарадзішчанская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вулька Гарадзішчанская
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 194 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 165
Паштовыя індэксы
225731
Аўтамабільны код
1
СААТА
1254825011
Вулька Гарадзішчанская на карце Беларусі ±
Вулька Гарадзішчанская (Беларусь)
Вулька Гарадзішчанская
Вулька Гарадзішчанская (Брэсцкая вобласць)
Вулька Гарадзішчанская

Ву́лька Гарадзі́шчанская[1] (трансліт.: Vuĺka Haradziščanskaja, руск.: Вулька Городищенская) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета.

З 1667 года вёска адносілася да Гарадзішчанскага бенедыктынскага кляштара.

У канцы XIX стагоддзя пражывала 160 чалавек, пераважна дваранскага паходжання. На паўночным усходзе ад паселішча ў лесе знаходзілася капліца, у вёсцы — царква (не захаваліся).

Прыблізна ў ноч з 23 на 24 чэрвеня 1941 года за 2—3 кілямэтры ад вёскі, у лесе, супрацоўнікі НКУС звязалі паміж сабой калючым дротам 53 вязні[2] з пінскай турмы і закапалі жыўцом. Трагедыю на ўласныя вочы пабачыў вясковец, які па прыходзе нацыстаў распавёў ім пра тое, што бачыў у лесе[3][4]. 12 ліпеня 1941 года пры прысутнасці ўрачоў, мясцовых жыхароў і немцаў прайшла эксгумацыя. Словы вяскоўца аказаліся праўдай. 2 лістапада 1991 года тут быў усталяваны крыж.

Да Другой сусветнай вайны ў вёсцы было 202 двары і 731 жыхар. У чэрвені 1943 года фашысты знішчылі 174 двары, расстралялі 275 чалавек.

  • 2009 год — 273 чалавекі
  • 1999 год — 356 чалавек
  • 1998 год — 337 чалавек, 163 гаспадаркі
  • Крыж з надпісам «Ахвярам сталінізму. Чэрвень 1941 года» на магіле ахвяр рэпрэсій
  • Помнік ахвярам фашызму
  • Помнік археалогіі — селішча 4—3 тысячагоддзяў да н. э.
  • Васіль Амяльковіч (1966—1987) — загінуў падчас службы ў савецкім войску ў Афганістане. Пахаваны на вясковых могілках[5].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Алексы Дуброўскі думае, што від бялізны забітых даводзіць, што гэта былі польскія ваенныя. Niewypłakane łzy, ECHA POLESIA 3(27)2010, s. 64
  3. Рэпрэсаваны Пінск. З гісторыі 1939—1941 гадоў Архівавана 5 жніўня 2020., Радыё Рацыя, 1-10-2017
  4. У Пінску ўшанавалі памяць ахвяр бальшавізму і нацызму Архівавана 12 снежня 2018., Радыё Рацыя, 2017
  5. Амяльковіч Васіль Аляксеевіч