Бярозаўка (урочышча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Бярозаўка
51°54′16″ пн. ш. 29°14′31″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map

Бярозаўка (таксама Рудня) — месца масавых расстрэлаў і пахавання ахвяр палітычных рэпрэсій 1937—1939 гг., размешчанае каля Рудні Міхалкаўскага сельсавета, на дарозе ў бок Мазыра[1].

Пра брацкія магілы непадалёк ад вёскі Рудня на ўскрайку дарогі вядома вельмі мала. Падчас масавага тэрору ў 1937—1938 гг. Мазырскае ўпраўленне савецкай дзяржбяспекі выкарыстоўвала гэту аддаленую мясцовасць для забойства палітычных вязняў. У пачатку 1990-х гг. брацкія магілы былі даследаваны і сёння лічацца адзінымі афіцыйна прызнанымі ў Мазырскім раёне. Колькасць ахвяр дакладна невядома[1]. Паводле даных кнігі «Памяць», тут было расстраляна 558 чалавек. У агульнай магіле пахаваныя свяшчэннамучанік Алексій Магільніцкі, протаіерэй Уладзімір Серабракоў і святар Уладзімір Чулкевіч[2].

З сярэдзіны 1990-х гг. тут пастаўлены пяціметровы каменны чатырохканцовы крыж, які пазначае брацкую магілу ахвяр НКУС. На папярэчнай бэльцы можна прачытаць лічбы «1937» і «1939», якія акружаны стылізаваным цярновым вянком. Крыж узвышаецца ў канцы невялікай умацаванай пляцоўкі. Пра ахвяр нагадвае невялікая мемарыяльная дошка чорнага колеру, якая прымацавана да двухяруснага пастаменту. Надпіс на ёй выкананы на беларускай мове[1]:

" У гэтым лесе у 1937—1939 гг. праводзiлiся масавых растрэлы i пахаванне бязвінных жыхароў Палесся. Ахвяры неабгрунтаванных палiтычных рэпрэсiй. "

Штогод 19 кастрычніка, напярэдадні дня памяці свяшчэннамучаніка Алексія, прэсвітара Лельчыцкага, каля памятнага крыжа святаром храма Святога Архангела Міхаіла ў Рудні праводзіцца літыя па бязвінна забітых[3][4].

Зноскі

  1. а б в Памятны крыж ахвярам палітычных рэпрэсій 1937–1939 гг. // Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі / Пад рэдакцыяй Анны Камінскі. — Лейпцыг: Фонд даследавання камуністычных дыктатур, 2011. — С. 255. — 278 с.
  2. Жизнь за веру и людей | Официальный сайт Туровской епархии (руск.). www.turov.by. Праверана 2 снежня 2023.
  3. В Мозыре молитвенно почтили память священномученика Алексия, пресвитера Лельчицкого | Официальный сайт Туровской епархии (руск.). www.turov.by. Праверана 2 снежня 2023.
  4. В Мозыре молитвенно почтили память священномученика Алексия, пресвитера Лельчицкого | Официальный сайт Туровской епархии (руск.). www.turov.by. Праверана 2 снежня 2023.