Эдуард Марцінавіч Скобелеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Эдуард Марцінавіч Скобелеў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 снежня 1935(1935-12-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 кастрычніка 2017(2017-10-15) (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, паэт, літаратурны крытык, палітык
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

Эдуард Марцінавіч Скобелеў (8 снежня 1935, Мінск — 15 кастрычніка 2017) — беларускі пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1996).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і ваеннага інжынера-будаўніка. У 1959 годзе скончыў заходні факультэт Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін. Знаходзіўся на дыпламатычнай службе. З 1966 года працаваў у апараце ЦК КПБ. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1970 года. У друку выступаў з 1964 года. Пісаў на рускай мове.

Пасля абрання прэзідэнтам Беларусі Аляксандра Лукашэнкі стаў яго актыўным прыхільнікам і адным з ініцыятараў аб’яднання беларускіх літаратурных часопісаў «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Крыніца», «Всемирная литература» у адзіны літаратурны холдынг. Галоўны рэдактар часопіса «Інфармацыйны бюлетэнь адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998) — за кнігі для дзяцей «Новыя незвычайныя прыгоды Арбузіка і Бябешкі» і «Дзіўныя прыгоды пана Дылі…», апублікаваныя ў 1996 і 1997 гадах. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2005)

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]