Перайсці да зместу

Спартэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спартэль
ісп. Espartel, lang-ar رأس سبارتيل
35°48′02″ пн. ш. 5°54′22″ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
Спартэль (Марока)
Спартэль
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спартэль (ісп.: Espartel, араб. رأس سبارتيل‎‎) — мыс у Марока, размешчаны на ўваходзе ў Гібралтарскі праліў прыкладна ў 10 км ад горада Танжэр.

Недалёка ад мыса размяшчаўся востраў Спартэль, які затануў прыкладна 12 тыс. гадоў назад[1]. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што гэты востраў з’яўляўся легендарнай Атлантыдай. Ад мыса на поўдзень распасціраецца адна з самых працяглых у свеце пляжных ліній (47 км), якая абмываецца чыстымі водамі акіяна.

Дзякуючы свайму становішчу на стыку Міжземнага мора і Атлантычнага акіяна раён вакол мыса меў стратэгічнае значэнне. У кастрычніку 1782 года падчас вайны за незалежнасць ЗША адбылася бітва паміж брытанцамі і іспанцамі. Праз некалькі сот гадоў, у гады грамадзянскай вайны ў Іспаніі побач з мысам таксама адбылася марская бітва.

Зноскі

  1. Ornekas, Genevra (2005). "Atlantis Rises Again". Science. Vol. 722, no. 1. Архівавана з арыгінала 27 жніўня 2009. Праверана 28 жніўня 2011.
  • Спарте́ль // Словарь географических названий зарубежных стран / отв. ред. А. М. Комков. — 3-е изд., перераб. и доп. — М.: Недра, 1986. — С. 344. (руск.)