Это Минск, детка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Это Минск, детка
Тып сайта СМІ
Рэгістрацыя няма
Мова(-ы) беларуская, руская
Уладальнік Яўген Малахоўскі
Аўтар Яўген Малахоўскі
Бягучы статус дзеючы

«Это Минск, детка», скарочана ЭМД, міжнародная назва THISMINSK MEDIA — беларускае незалежнае СМІ, якое публікуе кантэнт на беларускай і рускай мовах. Распаўсюджваецца праз Telegram-канал, YouTube-канал і іншыя сацсеткі і месэнджары. Тэлеграм-канал праекта ў маі 2022 года прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам у Беларусі[1] і Расіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першым рэсурсам, створаным пад брэндам «Это Минск, детка» была суполка ў сацыяльных сетках «У Кантакце» ў 2013 годзе. У асноўным публікаваўся гумарыстычны кантэнт звязаны з Мінскам.

У 2017 годзе пра «Это Минск, детка» напісалі некалькі іншых СМІ і абвінавачвалі праект у вярбоўцы наймітаў[2] для вайны ва Украіне. Гэта было звязаны з актыўнымі заклікамі праектам да пасільнай дапамогі тактычнай групе «Беларусь», якая брала ўдзеле ва ўзброеным канфлікце на Данбасе на баку Украіны. Таксама іх абвінавацілі ў русафобіі і нацызме[3].

13 студзеня 2020 года аўтару «Это Минск, детка» патэлефанавалі з ГУБАЗіК і выклікалі на размову. Як паведамляе заснавальнік праекта, яму прапанавалі супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі, ад якіх ён адмовіўся[4]. Ён лічыць, што гэта магло быць звязана з прэзідэнцкімі выбарамі, якія мусілі неўзабаве адбыцца.

Падчас перадвыбарчай кампаніі і саміх выбараў медыяпраект перайшоў у рэжым актыўнага інфармацыйнага супраціву Аляксандру Лукашэнку. Публікаваліся праграмы апазіцыйных кандыдатаў, крытычныя навіны. «Это Минск, детка» заклікалі жыхароў Беларусі да ўдзелу ў пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў. Таксама суполка каардынавала многія дваровыя ініцыятывы і была злучанльным звяном паміж штабам Ціханоўскай і дварамі[5][6]. У лістападзе 2020 года Яўген Малахоўскі пакінуў Беларусь, асцерагаючыся арышту. Ён пераехаў у Кіеў, але не спыніў дзейнасць праекту.

14 траўня 2022 года па заяве пракуратуры Мінска Telegram-канал «Это Минск, детка» прызнаны экстрэмісцкім[7][8], што пацягнула вялікую колькасць «адпісак» у Telegram.

У 2022 годзе суполка «Это Минск, детка» заблакіравана для карыстальнікаў з Расіі па патрабаванні Генеральнай пракуратуры РФ ад 24.02.2022 № 27-31-2020/Ид2145-22[9][10].

Пастановай суда Цэнтральнага раёна г. Мінска ад 13 траўня 2022 года Telegram-канал з назвай «Гэта Менск, дзетка» занесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. 15 чэрвеня 2023 года ўсе іншыя сацыяльныя сеткі праекта (Youtube-канал, Tik-Tok-акаўнт, старонка ў Twitter і ўліковы запіс у Instagram) таксама занесены ў спіс пастановай Барысаўскага раённага суда Мінскай вобласці[11].

У верасні 2022 года некаторыя ўдзельнікі каманды «Это Минск, детка» адправіліся ва Украіну каб зрабіць фільм-рэпартаж пра полк Каліноўскага. Былі арганізаваны перадпаказы[12][13] гэтага рэпартажу ў некаторых гарадах Польшчы — Варшаве, Кракаве і Беластоку з грашовым зборам на патрэбы палка. Падчас перадпаказаў сабрана 1 тысяча еўра[14].

У 2024 годзе беларускія ўлады абвясцілі праект экстрэмісцкім фарміраваннем[15].

Склад каманды[правіць | правіць зыходнік]

Усе ўдзельнікі каманды «Это Минск, детка» — беларусы, асноўная частка каманды жыве ў Польшчы. Некаторыя ўдзельнікі трымаюцца ананімнасці. Кіраўнік праекта — Яўген Малахоўскі.

Кантэнт у сацыяльных сетках[правіць | правіць зыходнік]

Унікальны кантэнт транслююць толькі ў некалькіх сацыяльных сетках, астатняе дубліруюць наяўную інфармацыю.

  • Youtube — відэаролікі з дайджэстам самых цікавых навін за апошні час, а таксама тэматычныя ролікі.
  • Tik-tok — кароткія гумарыстычныя ролікі а таксама навінавыя ролікі, што не ўвайшлі ў дайджэст на Youtube.
  • Spotify — падкасты на розную тэматыку.
  • Telegram — навіны, гістарычныя і сучасныя фатаграфіі Мінска і рэгіёнаў.

Зноскі

  1. REFORM.by. Список экстремистских материалов пополнили двумя телеграм-каналами (руск.). REFORM.by (14 мая 2022). Праверана 2 лютага 2024.
  2. sozh. Группа «Это Минск, детка!» вербует наёмников для войны на Украине (руск.). Наш Гомель - Новости Гомеля сегодня (12 студзеня 2017). Праверана 16 снежня 2023.
  3. Администратор сообщества «Это Минск, детка!» — нацист и русофоб? Анализ публикаций Аналитика. ross-bel.ru. Праверана 16 снежня 2023.
  4. Администратор группы «Это Минск, детка!»: Меня пытались вербовать, угрожали ответственностью за разжигание вражды (руск.). Наша Ніва. Праверана 16 снежня 2023.
  5. Еще один "пиарщик". Кто координировал дворовые акции в 2020-м от штаба Тихановской? Будет дополнено (руск.). Праверана 16 снежня 2023.
  6. Дворовые акции в 2020 году: кто их устраивал и координировал? Рубрика «Будет дополнено» (руск.). ont.by (9 лютага 2022). Праверана 16 снежня 2023.
  7. Телеграм-каналы «Это Минск, детка» и Partyzan признаны экстремистскими (руск.). Наша Ніва. Праверана 16 снежня 2023.
  8. Два Telegram-канала признаны экстремистскими (руск.). www.belta.by (14 мая 2022). Праверана 16 снежня 2023.
  9. ВКонтакте заблокировал в России паблик «Это Минск, детка!». Reform.by. Праверана 16 снежня 2023.
  10. «Вконтакте» заблокировал паблик «Это Минск, детка!» для доступа из России (руск.). Медиазона Беларусь. Праверана 16 снежня 2023.
  11. Республиканский список экстремистских материалов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2022. Праверана 19 кастрычніка 2022.
  12. Лапцэвіч, Уладзімір. Прэм’ера фільма пра Полк Каліноўскага прайшла ў Польшчы . Новы Час (20 лістапада 2022). Праверана 16 снежня 2023.
  13. «Усе аб’яднаныя адной ідэяй — вызваліць Беларусь і вярнуцца дамоў». Выйшаў фільм-рэпартаж пра полк Каліноўскага . Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 снежня 2022). Праверана 16 снежня 2023.
  14. «КАЛІНОЎЦЫ: НАДЗЕЯ НА ПЕРАМОГУ»: онлайн-премьера фильма (руск.). Маланка Медиа (2 снежня 2022). Праверана 16 снежня 2023.
  15. У Беларусі новыя «экстрэмісцкія фармаванні». Наша Ніва (26 лютага 2024). Праверана 4 сакавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]