Это Минск, детка
Это Минск, детка | |
---|---|
Тып сайта | СМІ |
Рэгістрацыя | няма |
Мова(-ы) | беларуская, руская |
Уладальнік | Яўген Малахоўскі |
Аўтар | Яўген Малахоўскі |
Бягучы статус | дзеючы |
«Это Минск, детка», скарочана ЭМД, міжнародная назва THISMINSK MEDIA — беларускае незалежнае СМІ, якое публікуе кантэнт на беларускай і рускай мовах. Распаўсюджваецца праз Telegram-канал, YouTube-канал і іншыя сацсеткі і месэнджары. Тэлеграм-канал праекта ў маі 2022 года прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам у Беларусі[1] і Расіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першым рэсурсам, створаным пад брэндам «Это Минск, детка» была суполка ў сацыяльных сетках «У Кантакце» ў 2013 годзе. У асноўным публікаваўся гумарыстычны кантэнт звязаны з Мінскам.
У 2017 годзе пра «Это Минск, детка» напісалі некалькі іншых СМІ і абвінавачвалі праект у вярбоўцы наймітаў[2] для вайны ва Украіне. Гэта было звязаны з актыўнымі заклікамі праектам да пасільнай дапамогі тактычнай групе «Беларусь», якая брала ўдзеле ва ўзброеным канфлікце на Данбасе на баку Украіны. Таксама іх абвінавацілі ў русафобіі і нацызме[3].
13 студзеня 2020 года аўтару «Это Минск, детка» патэлефанавалі з ГУБАЗіК і выклікалі на размову. Як паведамляе заснавальнік праекта, яму прапанавалі супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі, ад якіх ён адмовіўся[4]. Ён лічыць, што гэта магло быць звязана з прэзідэнцкімі выбарамі, якія мусілі неўзабаве адбыцца.
Падчас перадвыбарчай кампаніі і саміх выбараў медыяпраект перайшоў у рэжым актыўнага інфармацыйнага супраціву Аляксандру Лукашэнку. Публікаваліся праграмы апазіцыйных кандыдатаў, крытычныя навіны. «Это Минск, детка» заклікалі жыхароў Беларусі да ўдзелу ў пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў. Таксама суполка каардынавала многія дваровыя ініцыятывы і была злучанльным звяном паміж штабам Ціханоўскай і дварамі[5][6]. У лістападзе 2020 года Яўген Малахоўскі пакінуў Беларусь, асцерагаючыся арышту. Ён пераехаў у Кіеў, але не спыніў дзейнасць праекту.
14 траўня 2022 года па заяве пракуратуры Мінска Telegram-канал «Это Минск, детка» прызнаны экстрэмісцкім[7][8], што пацягнула вялікую колькасць «адпісак» у Telegram.
У 2022 годзе суполка «Это Минск, детка» заблакіравана для карыстальнікаў з Расіі па патрабаванні Генеральнай пракуратуры РФ ад 24.02.2022 № 27-31-2020/Ид2145-22[9][10].
Пастановай суда Цэнтральнага раёна г. Мінска ад 13 траўня 2022 года Telegram-канал з назвай «Гэта Менск, дзетка» занесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. 15 чэрвеня 2023 года ўсе іншыя сацыяльныя сеткі праекта (Youtube-канал, Tik-Tok-акаўнт, старонка ў Twitter і ўліковы запіс у Instagram) таксама занесены ў спіс пастановай Барысаўскага раённага суда Мінскай вобласці[11].
У верасні 2022 года некаторыя ўдзельнікі каманды «Это Минск, детка» адправіліся ва Украіну каб зрабіць фільм-рэпартаж пра полк Каліноўскага. Былі арганізаваны перадпаказы[12][13] гэтага рэпартажу ў некаторых гарадах Польшчы — Варшаве, Кракаве і Беластоку з грашовым зборам на патрэбы палка. Падчас перадпаказаў сабрана 1 тысяча еўра[14].
У 2024 годзе беларускія ўлады абвясцілі праект экстрэмісцкім фарміраваннем[15].
Склад каманды
[правіць | правіць зыходнік]Усе ўдзельнікі каманды «Это Минск, детка» — беларусы, асноўная частка каманды жыве ў Польшчы. Некаторыя ўдзельнікі трымаюцца ананімнасці. Кіраўнік праекта — Яўген Малахоўскі.
Кантэнт у сацыяльных сетках
[правіць | правіць зыходнік]Унікальны кантэнт транслююць толькі ў некалькіх сацыяльных сетках, астатняе дубліруюць наяўную інфармацыю.
- Youtube — відэаролікі з дайджэстам самых цікавых навін за апошні час, а таксама тэматычныя ролікі.
- Tik-tok — кароткія гумарыстычныя ролікі а таксама навінавыя ролікі, што не ўвайшлі ў дайджэст на Youtube.
- Spotify — падкасты на розную тэматыку.
- Telegram — навіны, гістарычныя і сучасныя фатаграфіі Мінска і рэгіёнаў.
Зноскі
- ↑ REFORM.by. Список экстремистских материалов пополнили двумя телеграм-каналами (руск.) . REFORM.by (14 мая 2022). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ sozh. Группа «Это Минск, детка!» вербует наёмников для войны на Украине (руск.) . Наш Гомель - Новости Гомеля сегодня (12 студзеня 2017). Праверана 16 снежня 2023.
- ↑ Администратор сообщества «Это Минск, детка!» — нацист и русофоб? Анализ публикаций Аналитика . ross-bel.ru. Праверана 16 снежня 2023.
- ↑ Администратор группы «Это Минск, детка!»: Меня пытались вербовать, угрожали ответственностью за разжигание вражды (руск.). Наша Ніва. Праверана 16 снежня 2023.
- ↑ Еще один "пиарщик". Кто координировал дворовые акции в 2020-м от штаба Тихановской? Будет дополнено (руск.). Праверана 16 снежня 2023.
- ↑ Дворовые акции в 2020 году: кто их устраивал и координировал? Рубрика «Будет дополнено» (руск.). ont.by (9 лютага 2022). Праверана 16 снежня 2023.
- ↑ Телеграм-каналы «Это Минск, детка» и Partyzan признаны экстремистскими (руск.). Наша Ніва. Праверана 16 снежня 2023.
- ↑ Два Telegram-канала признаны экстремистскими (руск.) . www.belta.by (14 мая 2022). Праверана 16 снежня 2023.
- ↑ ВКонтакте заблокировал в России паблик «Это Минск, детка!» . Reform.by. Праверана 16 снежня 2023.
- ↑ «Вконтакте» заблокировал паблик «Это Минск, детка!» для доступа из России (руск.)(недаступная спасылка). Медиазона Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2022. Праверана 16 снежня 2023.
- ↑ Республиканский список экстремистских материалов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2022. Праверана 19 кастрычніка 2022.
- ↑ Лапцэвіч, Уладзімір. Прэм’ера фільма пра Полк Каліноўскага прайшла ў Польшчы . Новы Час (20 лістапада 2022). Праверана 16 снежня 2023.
- ↑ «Усе аб’яднаныя адной ідэяй — вызваліць Беларусь і вярнуцца дамоў». Выйшаў фільм-рэпартаж пра полк Каліноўскага . Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 снежня 2022). Праверана 16 снежня 2023.
- ↑ «КАЛІНОЎЦЫ: НАДЗЕЯ НА ПЕРАМОГУ»: онлайн-премьера фильма (руск.) . Маланка Медиа (2 снежня 2022). Праверана 16 снежня 2023.
- ↑ У Беларусі новыя «экстрэмісцкія фармаванні» . Наша Ніва (26 лютага 2024). Праверана 4 сакавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Архівавана 5 лютага 2022. (Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь)