Юрый Уладзіміравіч Талубееў
Юрый Уладзіміравіч Талубееў | |
---|---|
руск.: Юрий Владимирович Толубеев | |
![]() | |
Дата нараджэння | 18 красавіка (1 мая) 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 снежня 1979[2] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Тамара Іванаўна Алёшына[d] |
Дзеці | Андрэй Юр’евіч Талубееў[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0866264 |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Юрый Уладзіміравіч Талубе́еў[3] (руск.: Юрий Владимирович Толубеев; 18 красавіка (1 мая) 1906 — 28 снежня 1979) — савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1956), Герой Сацыялістычнай Працы (1976).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. У 1929 годзе скончыў Тэхнікум сцэнічных мастацтваў (сучасны Расійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваў) у Ленінградзе (курс Л. С. Віўена). З 1926 года служыў у эксперыментальным тэатры У. М. Усеваладскага-Гернгроса, у 1927—1928 гадах — у тэатры стажораў Тэхнікума сцэнічных мастацтваў,, у 1928—1932гадах у Тэатры акцёрскага майстэрства пад кіраўніцтвам Л. С. Віўена. У 1932—1933 гадах Ю. У. Талубееў на сцэне Самарскага краявога драматычнага тэатра, у 1933—1935 гадах Ленінградскага акруговага Тэатра Чырвонай Арміі, у 1935—1941 гадах — Чырвонага Тэатра (з 1936 года Ленінградскі тэатр імя Ленінскага камсамола). З 1942 па 1978 год выступаў на сцэне Тэатра драмы імя А. С. Пушкіна (цяпер Александрынскі тэатр), у 1978—1979 гадах у Вялікім драматычным тэатры імя Г. А. Таўстаногава.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Творчасць Юрыя Уладзіміравіча Талубеева вызначалася майстэрствам рэалістычнай абмалёўкі характараў, выразнасцю і дакладнасцю, гумарам, глыбінёй мастацкага абагульнення, прастатой і арганічнасцю.
Сярод тэатральных роляў Юрыя Талубеева: Гараднічы, Антон Антонавіч Сквазнік-Дмуханоўскі («Рэвізор» М. В. Гогаля), Бубноў («На дне» М. Горкага), Важак («Аптымістычная трагедыя» У. Вішнеўскага), Палоній («Гамлет» У. Шэкспіра), Вілі Ломен («Смерць коміваяжора» А. Мілера), Шмага («Без віны вінаватыя» А. М. Астроўскага), Іван Пятровіч Вайніцкі, Пірс («Дзядзя Ваня», «Вішнёвы сад» А. П. Чэхава), Калеснікаў, Мікалай Сяргеевіч Фаюцін («Нашэсце» Л. М. Ляонава), Антон Іванавіч Забелін («Крамлёўскія куранты» М. Ф. Пагодзіна) і іншыя.
Таксама Ю. У. Талубееў зняўся у шэрагу мастацкіх фільмаў, тэлевізійных спектакляў. Прымаў удзел у агучванні фільмаў.
Аўтар кнігі Путь к образу (Из творческого опыта). — М.: Искусство, 1952. — 128 с.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Толубеев Юрий Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 26. — С. 56. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Jurij Tolubejev // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Талубе́еў Юрый Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 408. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Плужников К. И., Гурков В. Н. Отец и сын Толубеевы. — СПб.: Центр современного искусства, 2010. — 288 с. — ISBN 978-5-9901689-3-0. (руск.)
- Толубе́ев Юрий Владимирович / Цимдал С. Л. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 56. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Толубе́ев Юрий Владимирович // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — М., 1967. — Стб. 228—229. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл. — 38 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Толубеев Юрий Владимирович (руск.) // Ленфільм
- Персоны. Юрий Толубеев (руск.) // Санкт-Пецярбургская філармонія
- Толубеев Юрий Владимирович (руск.) // Александрынскі тэатр
- Нарадзіліся 1 мая
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 28 снежня
- Памерлі ў 1979 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
- Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя К. С. Станіслаўскага
- Асобы
- Акцёры тэатра СССР
- Кінаакцёры СССР
- Акцёры агучвання СССР