Якаў Марцінавіч Фардон
Якаў Марцінавіч Фардон | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 ліпеня 1808 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 кастрычніка 1888 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Дзеці | Язэп Мельхіёр Фардон |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Якаў (Якуб) Марцінавіч Фардон (23 ліпеня 1808, Гродна — 26 кастрычніка 1888, Гродна) — беларускі архітэктар часоў Расійскай імперыі, які працаваў у Гродзенскай губерні. Калежскі асэсар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і Марціна Фардона і Мар’яны Цыркоўні ў Гродне, меў братоў Юльяна, Караля і Мар’яггу[1]. Каталік.
Скончыў Гродзенскую павятовую школу і вучыўся дзевяць гадоў у гродзенскага архітэктара. З 1829 года працаваў капіравальшчыкам у Беластоцкай абласной управе. З 1831 года быў памочнікам гродзенскага губернскага архітэктара. З 1833 года быў памочнікам архітэктара Беластоцкай вобласці. Між іншым, падрыхтаваў план разбураных кляштараў Беласточчыны. З 1836 года — зноў памочнік гродзенскага губернскага архітэктара[1].
27 лістапада 1858 года Якуб разам з дачкой Аляксандрай прынялі расійскае грамадзянства.
У 1862 годзе Якуб быў ужо асэсарам-саветнікам па будаўніцтве пры Гродзенскім магістраце. У 1864 годзе стаў начальнікам Мастацкага стала Гродзенскага губернскага праўлення. Пазней праектаваў жылыя дамы[2].
У 1876 годзе разам з Іванам Калянкевічам балаціраваўся на пасаду гродзенскага гарадскога архітэктара, аднак прайграў Калянкевічу[2].
Памёр у Гродне 26 кастрычніка 1888 года. Пахаваны на Фарных могілках[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Першыя два шлюбы скончыліся ўдаўством. Ад другога шлюбу з Міхалінай з Белаблоцкіх меў дачку Аляксандру Сабіну. Ад трэцяга шлюбу са шляхцянкай Феліцыяй Луковіч меў сына Мельхіёра Фардона, які стаў каталіцкім святаром[1].
Праекты
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь
- Абмерныя чарцяжы брамы скасаванага кляштара картэзіянцаў ў мястэчку Бярозе Пружанскага павета (9 жніўня 1871).
- Каштарыс на рамонт Свята-Сафійскай царквы ў вёсцы Страдзечы Брэсцкага павета (1842) — не захавалася.
- Праект і каштарыс на будоўлю могілкавай царквы ў мястэчку Наваельні Навагрудскага павета (25 чэрвеня 1863) — не захавалася.
- Праект каменнага дома Міхеля Бермана на вуліцы Жыровіцкай у Слоніме (1842) — не захаваўся.
- Праект касцёла Святога Крыжа ў горадзе Брэсце (26 верасня 1846)[3].
- Праект касцёла Святых апосталаў Пятра і Паўла ў мястэчку Гожы Гродзенскага павета (1862)[4].
- Праект манежа ў колішняй сялянскай клуні ў Гродне (1836) — не захаваўся.
- Праект моста праз Нёман у Гродне (1832) — не захаваўся.
- Праект Свята-Аляксандра-Неўскай царквы ў мястэчку Верцялішках Гродзенскага павета (3 красавіка 1843)[5].
- Праект Свята-Мікалаеўскай царквы ў мястэчку Вялікай Бераставіцы Гродзенскага павета (24 чэрвеня 1858)[6].
- Праект Свята-Мікалаеўскай царквы ў мястэчку Шарашове Пружанскага павета (1872)[7].
- Праект прыбудовы званіцы і абліцоўкі Свята-Петра-Паўлаўскай царквы ў мястэчку Бярозе Пружанскага павета (1872).
- Праект фасада драўлянага дома Войцеха Крастовіча на вуліцы Апальманаўскай у Гродне (1842) — не захаваўся.
- Рамонт дома памешчыцы Шукевіч у горадзе Слоніме (4 студзеня 1837) — не захавалася[2].
- Рамонт Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў мястэчку Гудзевічах Гродзенскага павета (23 лютага 1873).
- Польшча
- Праект касцёла Святых апосталаў Пятра і Паўла у мястэчку Сухаволі Беластоцкага павета (1879).
- Праект Свята-Петра-Паўлаўскай царквы ў горадзе Семятычах Беластоцкага павета (11 кастрычніка 1845).
- Праект Свята-Успенскай царквы ў мястэчку Заблудаве Беластоцкага павета (1845).
Зноскі
- ↑ а б в г Макарчык 2007, с. 7.
- ↑ а б в Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 78—79
- ↑ Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. — С. 40
- ↑ Тарас Шчыры. Гожа — тут паўсюль прыгожа! // Звязда, 12 жніўня 2014. (бел.)
- ↑ Кулагін, А. М. Царква ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага / А. М. Кулагін // Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск, 2007. — С. 77.
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 324, арк 7; спр. 1233, арк 50, 96.
- ↑ Мікалаеўская царква. // Шарашоўская сярэдняя школа, 11 лістапада 2016. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Юзаф Макарчык. I. Каляіны жыцця. // Слуга Божы А. Мельхіор Фардон францішканін (1862—1927) = Пераклад з польскай на беларускую Д. Бічэль-Загнетавай / навуковы кансультант кс. акадэмік д-р Юзаф Мандзюк. — Гродзенская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь, 2007. — С. 7—8. — 67 с. — 3 000 экз.
- Нарадзіліся 23 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1808 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Памерлі 26 кастрычніка
- Памерлі ў 1888 годзе
- Памерлі ў Гродне
- Пахаваныя на Фарных могілках
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Расійскай імперыі
- Архітэктары XIX стагоддзя