Якубаўшчынскі сельсавет
Якубаўшчынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мёрскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Старыя Крукі |
Дата ўтварэння | 27 сакавіка 1959 |
Дата скасавання | 24 жніўня 1992 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Яку́баўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Старыя Крукі.
Утвораны 27 сакавіка 1959 года ў складзе Мёрскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Глінаўскага і Чэраскага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Якубаўшчына[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 46 населеных пунктаў[2]. 12 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Старыя Крукі[3]. 5 ліпеня 1983 года ў склад сельсавета з Павяцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёска Варанькі і хутар Застарынцы)[4]. 24 жніўня 1992 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Чэрасы, сельсавет перайменаваны ў Чэраскі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 52. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 5 ліпеня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 21 (1755).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.