Барсукоўскі сельсавет (Мёрскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Барсуко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай і Полацкай абласцей.

Усходняя мяжа сельсавета праходзіла па Дзвіне, на поўначы сельсавет межаваў з Валькоўскім сельсаветам, які быў скасаваны ў 1954 годзе.

Адміністрацыйны цэнтр — вёска Барсукі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці.

16 ліпеня 1954 года сельсавет быў перайменаваны ва Узмёнскі. Адміністрацыйны цэнтр быў перанесены з Барсукоў у вёску Узмёны.

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

На 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета уваходзіла 19 населеных пунктаў[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі наступныя паселішчы:

На працягу 1944—1954 гадоў былі ліквідаваныя некаторыя паселішчы Барсукоўскага сельсавета, напрыклад, фальварак Брыгідава, хутар Божа Ласка, хутар (гаспадарчы двор) Марынкі, вёска Міршчызна, фальварак Ліпава, хутрары Святапольшчызны і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз.(руск.)  С. 234