Новапагосцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Новапагосцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мёрскі раён
Уключае 57 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Новы Пагост
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 928
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2152
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Новапаго́сцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Новы Пагост.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Воўкаўшчынскага сельсавета[1]. 12 чэрвеня 1958 года ў склад Камянполлеўскага сельсавета пералічаны 15 населеных пунктаў (Баравыя, Бікераўшчына, Валентароўшчына, Галіеўшчына, Дзеверкі, Забор’е, Зялёнка, Каткаўшчына, Кублішчына, Лізаўшчына, Мацвееўцы, Моцеўкі, Струпкі, Церасполле і Чыжэўшчына), у склад Наўгародскага сельсавета — 6 населеных пунктаў (Антонаўцы, Бабаўшчына, Зацішша, Купчалёва, Стражнікі і Траццякі)[2]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскай вобласці. 17 снежня 1971 года ў склад сельсавета з Наўгародскага сельсавета перададзены 21 населены пункт (вёскі Вострава, Каланіцы, Краснае, Купчалёва, Руда, Стары Пагост, Юндзялова і хутары Альхоўка, Антонаўцы, Бабаўшчына, Дубоўка, Зацішша, Зялёнка, Кавалеўшчына, Пагнойкі, Падазер’е, Падмосце, Прамыслы, Старына, Траццякі, Шандзіна)[3]. 26 сакавіка 1973 года ў склад сельсавета з Дварнасельскага сельсавета былі пералічаны 9 населеных пунктаў (вёскі Белеўцы, Вусаўцы, Мілейкі, Наўгароды, Смолеўцы, хутары Карсакава, Падальхоўка, Пельнева, Шудзелеўшчына)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 105 населеных пунктаў[5]. 11 лютага 1974 года да сельсавета далучана частка скасаванага Камянполлеўскага сельсавета (36 населеных пунктаў: вёскі Барсучына, Войткава, Гарані, Дзеверкі, Дзехцяры, Забор’е, Кацілава, Клётаў Двор, Кублішчына, Мазалева, Моцеўкі, Томкі, Чупукі-I і Чупукі-II, хутары Асавыя, Бараўкі, Бікераўшчына, Валентароўшчына, Востраў, Галіеўшчына, Дубашынскі Двор, Жміндзіна, Зарэцкія, Зялёнка-I, Клібаўшчына, Лізаўшчына, Любінова, Маласць, Масцішча, Мацвееўцы, Махіроўка, Пазнякі, Струпкі, Церасполле, Чаравік і Чыжэўшчына)[6]. 20 чэрвеня 2008 года скасаваны хутар Старына[7], 16 чэрвеня 2017 года — хутары Бікіраўшчына і Струпкі[8].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1928 чалавек[9], з іх 94,5 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 1,4 % — палякі[10].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 51. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  7. Решение Миорского районного Совета депутатов от 20 июня 2008 г. № 66 Об упразднении сельских населенных пунктов
  8. Решение Миорского районного Совета депутатов от 16 июня 2017 г. № 163 Об упразднении сельских населенных пунктов Миорского района
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.