Завуццеўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Завуццеўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Мёрскі раён
Уключае 48 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Завуцце
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2009) 1 734
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Заву́ццеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Завуцце.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Дзісенскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Каралеўскага, Краснагорскага і Чаронкаўскага сельсаветаў[1]. 15 лістапада 1957 года ў склад Сцефанполлеўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Венсамполь, Красная Гара, Латышы, Мамонаўка, Мішальмонты, Пнёва, Распашша, Саўлукі, Сомчына і Шэндзіна), наўзамен у склад сельсавета з Язненскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Вугальнікі, Новае Сяло, Сарочына, Спігальшчына, Хахулькі і Чубарына)[2]. З 3 кастрычніка 1959 года ў складзе Пліскага раёна[3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года да сельсавета далучана большая частка скасаванага Малінаўскага сельсавета (73 населеныя пункты: Атрошкава, Барсукі, Барташова, Бухалава, Віктурынова, Восцевічы, Воўкава, Вусце, Галомыслы, Галомыслы II, Галенчына, Гафаўшчына, Гіранікі, Гусакі, Дворыца, Донькі, Дуброва, Забалацце, Загор’е, Залонецкія, Ісачанкі, Кавалёва, Кадушкі, Казадоева, Казачкі, Калатушкава, Канаршчына, Касатыя, Каўзаны, Каханавічы, Копцева, Кухаронкі, Лазоўка, Лебядзіна, Лонка I, Лугі, Лыска, Мазурына, Мазурына II, Малінаўка, Малькавічы, Манякова, Мётлы, Мікалаева, Млынарова, Мысліўцы, Ніўе, Падзвінне, Падзісенне, Пазікі, Паўлінова, Раёва, Рандары, Рэпішча, Сазоны, Салаўі, Сачыўкі, Стрэліца, Траякі, Франаполле, Цвеціна, Ціманоўшчына, Ціханава, Цішыно, Чарапы I, Чарапы II, Шантарава, Шатраўкі, Шпакі, Шыманшчына, Шышкі, Янкава і Ярошчына), у склад Язненскага сельсавета перададзены 37 населеных пунктаў (Авечкі, Багуцкія, Балаі, Басянкі I, Басянкі II, Басянкі III, Бор, Вугальнікі, Гаравыя I, Гаравыя II, Дворышча, Жарсцвянка, Зямяні I, Зямяні II, Кабакі, Казаневічы, Каралеўскія I, Каралеўскія II, Крошнева, Крошнева I, Новае Сяло, Нямірава, Панцялеева, Паўлавічы, Прасполле, Раздзерка, Сарокі I, Сарокі II, Сарокі-Балаева, Сарочына, Спігальшчына, Фурсы, Хахулькі, Часткі, Чубарына, Шамшуры і Шыманы)[4]. З 25 снежня 1962 года ў Мёрскім раёне.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1734 чалавекі[5], з іх 96,9 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 0,5 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 3 кастрычніка 1959 г. Аб скасаванні Дзісненскага раёна Маладзечанскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.