Перайсці да зместу

Лявонпальскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лявонпальскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Мёрскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Лявонпаль
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 9 ліпеня 1965

Ляво́нпальскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Лявонпаль.

Паўночная мяжа сельсавета праходзіла па Заходняй Дзвіне, на ўсходзе сельсавет межаваў з Валькоўскім сельсаветам (да 1954 года), на поўдні — з Барсукоўскім сельсаветам (у 1954 годзе перайменаваны ва Узменскі сельсавет), на захадзе — з Аляксандраўскім сельсаветам (да 1960 года). Па тэрыторыі сельсавета працякалі рэчкі Волта і Камёнка.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Валькоўскага сельсавета[1]. 12 чэрвеня 1958 года ў склад Узменскага сельсавета пералічаны населеныя пункты Ліпава і Ясева[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Аляксандраўскага сельсавета (24 населеныя пункты: Александрына, Аніські, Багданава, Бакшы, Белева, Бліжняе, Букава, Вята, Грузды, Дарожкі, Дземскія, Навіна, Навінкі, Надмірэчча, Надрэчча, Паташня-I, Паташня-II, Рыбакі, Тараракі, Чамяры, Чурылава, Чурылава Дальняе, Янопаль і Ясцьянава)[3]. 14 красавіка 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мальцаўскага сельсавета (17 населеных пунктаў: Амбросенкі, Гараўцы, Даўгінава, Дубавое, Зайцава, Званкі, Ільмовікі, Кавалькі, Костачына, Кульвока, Мальцы, Міхасенкі, Палякі, Погары, Пятрэлева, Рабечына і Ясева)[4]. 9 ліпеня 1965 года адміністрацыйны цэнтр сельсавета быў перанесены з Лявонпаля ў вёску Даўгінава, сельсавет быў перайменаваны ў Даўгінаўскі[5].

Населеныя пункты

[правіць | правіць зыходнік]

На 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета уваходзілі 24 населеныя пункты[6].

На момант перайменавання ў склад сельсавета ўваходзілі наступныя населеныя пункты:

На працягу 1944—1965 гадоў быў ліквідаваны цэлы шэраг населеных пунктаў Лявонпальскага сельсавета, напрыклад, Барсукі 1-ыя, Баўтрукі, Валькі, Грудзінава Новае, Замошша, Каменцы, Коськаўцы, Кукішы, Місьнічкі, Парышнікі, Прудзінкі, Сардыкі, Стаўпы, Страчкі, Урубле, а таксама фальваркі Казлы, Сардыкі, Шчабёры, Янчына.

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  6. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года.. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз. (руск.) С. 234
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 130. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.