Язненскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Язненскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Мёрскі раён
Уключае 61 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Язна
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 779
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Я́зненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Язна.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзісенскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Заазерыцкага сельсавета[1]. 15 лістапада 1957 года ў склад Завуццеўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Вугальнікі, Новае Сяло, Сарочына, Спігальшчына, Хахулькі і Чубарына)[2]. З 3 кастрычніка 1959 года сельсавет у складзе Пліскага раёна[3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Малінаўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Бор-Паляны, Забалацце, Забор’е, Загасцінне, Іст, Красняне, Мядзведзева, Парадні, Прасёлкавічы, Субачава, Фінглясы, Чаркасова і Шыманшчына), таксама ў склад сельсавета з Завуццеўскага сельсавета перададзены 37 населеных пунктаў (Авечкі, Багуцкія, Балаі, Басянкі I, Басянкі II, Басянкі III, Бор, Вугальнікі, Гаравыя I, Гаравыя II, Дворышча, Жарсцвянка, Зямяні I, Зямяні II, Кабакі, Казаневічы, Каралеўскія I, Каралеўскія II, Крошнева, Крошнева I, Новае Сяло, Нямірава, Панцялеева, Паўлавічы, Прасполле, Раздзерка, Сарокі I, Сарокі II, Сарокі-Балаева, Сарочына, Спігальшчына, Фурсы, Хахулькі, Часткі, Чубарына, Шамшуры і Шыманы)[4]. З 25 снежня 1962 года ў Мёрскім раёне.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1779 чалавек[5], з іх 96,0 % — беларусы, 2,1 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 3 кастрычніка 1959 г. Аб скасаванні Дзісненскага раёна Маладзечанскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.