Узмёнскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Узмёнскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мёрскі раён
Уключае 27 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Узмёны
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954,
16 верасня 2010
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Афіцыйная мова беларуская
Насельніцтва
  • 791 чал. (2019)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Узмё́нскі сельсавет (Узмянскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Узмёны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

16 ліпеня 1954 года цэнтр Барсукоўскага сельсавета перанесены ў вёску Узмёны, а сельсавет перайменаваны ва Узменскі сельсавет[1]. 12 чэрвеня 1958 года ў склад сельсавета з Лявонпальскага сельсавета пералічаны населеныя пункты Ліпава і Ясева[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года ў склад сельсавета з Туркоўскага сельсавета перададзены 21 населены пункт (Алешчанцы, Барашкі, Бедзенка, Верашчакі, Гагаліншчына, Геленава, Дрыгучы, Заборцы, Калеснікі, Краты, Краўчанкі, Ліпаціна, Масцішча, Навіцкія, Розаны, Скрыдлеўшчына, Таранды, Траскуны, Шарагі, Шарашонкі і Шуты)[3]. 26 сакавіка 1973 года ў склад Туркоўскага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (вёскі Алешчанцы, Барашкі, Верашчакі, Геленава, Заборцы, Масцішча, хутары Бедзенка, Гагаліншчына, Дрыгучы, Калеснікі, Краты, Краўчанкі, Ліпаціна, Розаны, Саўчанкі, Таранды, Траскуны, Шарагі, Шуты, Шэра-Шашкі)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 19 населеных пунктаў[5].

8 красавіка 2004 года сельсавет быў скасаваны, яго тэрыторыя (16 населеных пунктаў: Барсукі, Брыжалюбкі, Брыжынкі, Буралом 1, Вінагроды, Казелькі, Калачова, Карандашы, Клёміна, Ліпава 1, Ліпава 2, Палшчызна, Пераслова, Пераслоўка, Труды і Узмёны) далучана да Даўгінаўскага сельсавета[6].

16 верасня 2010 года Даўгінаўскі сельсавет перайменаваны ва Узмёнскі сельсавет[7]. Чатырма месяцамі раней — 17 мая 2010 года — адміністрацыйны цэнтр Даўгінаўскага сельсавета быў перанесены з вёскі Даўгінава ў аграгарадок Узмёны[8]. 16 чэрвеня 2017 года скасавана вёска Карандашы[9].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Узмёнскі сельсавет знаходзіцца на поўначы Мёрскага раёна. Паўночная і ўсходняя межы сельсавета праходзяць па Заходняй Дзвіне, якая натуральным чынам аддзяляе Мёрскі раён ад Верхнядзвінскага раёна. На захадзе сельсавет мяжуе з Павяцкім сельсаветам, на поўдні — з Мёрскім сельсаветам, на паўднёвым усходзе — з Туркоўскім сельсаветам.

Тэрыторыя сельсавета змяшчае цалкам рэчку Камёнку.

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

У склад сельсавета ўваходзілі раней і ўваходзяць у цяперашні час населеныя пункты:

З 2010 года ў склад сельсавета ўвайшлі населеныя пункты:

Архіў[правіць | правіць зыходнік]

Архіўныя дакументы Узмёнскага сельсавета (да моманту яго скасавання ў 2004 г.) захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокае[11]. Архіў, які ахоплівае 1954—2004 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, планаў працы, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, дакументаў па асабістаму складу і інш.
Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1612.
Памер архіва — 838 старонак.
Архіў Узмёнскага сельсавета знаходзіцца ў аб’яднаным стане з архівам скасаванага Барсукоўскага сельсавета.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 52. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  7. Решение Витебского областного Совета депутатов от 16 сентября 2010 г. № 35 О переименовании Долгиновского сельсовета Миорского района(недаступная спасылка)
  8. Решение Миорского районного Совета депутатов от 17 мая 2010 г. № 7 О переносе административно-территориального центра Долгиновского сельсовета Миорского района
  9. Решение Миорского районного Совета депутатов от 16 июня 2017 г. № 163 Об упразднении сельских населенных пунктов Миорского района
  10. Решение Миорского районного Совета депутатов от 16 июня 2017 г. № 163 Об упразднении сельских населенных пунктов Миорского района Архівавана 19 чэрвеня 2021.
  11. Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 130
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.