Ян Астроўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Астроўскі
Дата нараджэння 1811[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1872[1]
Месца смерці
Род дзейнасці скульптар
Вучоба
Уплыў Рафал Слізень і Казімір Ельскі

Ян Астроўскі (1811, горад Сянно — 1872) — беларускі скульптар, прадстаўнік класіцызму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец Віленскага ўніверсітэта. У Вільне вучыўся лепцы ў вядомага мастака з Наваградчыны Рафала Слізня. Затым паступіў вучнем ў майстэрню Казіміра Ельскага. З 1852 года прысвяціў сябе скульптуры.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Ствараў пераважна медальёны гіпсе, якія потым адліваліся ў вялікай колькасці. Значнай яго працай было стварэнне ў 1850-я патрыятычнай галерэі бюстаў гістарычных асоб і дзеячаў культуры Беларусі, Літвы, Польшчы: М. Рэя (1856), К. Ельскага (1853), М. Балінскага (1857), Т. Рэйтана (1856), У. Сыракомлі (1856), Ю. Корсака (1853), Т. Нарбута (1856), Б. Панятоўскага (1850), Ю. Нямцэвіча (1850), Я. Каханоўскага (1855), Я.Тышкевіча (1856) і інш. Кампазіцыі бюстаў тыпу антычнай гермы, элементы ўмоўнасці спалучаюцца з перадачай рэалістычных рысаў мадэлі.

Адзначаная галерэя бюстаў захоўвалася ў калекцыі Тышкевічаў у лагойскім палацы. Праўдападобна выглядае, што калекцыю бюстаў Астроўскага для сваіх музейных збораў старажытных рэчаў набыў граф Канстанцін Тышкевіч. Напачатку ХХ ст. унук К. Тышкевіча Язэп ахвяраваў бюсты Таварыству апекі над помнікамі мінулага[ru] ў Варшаве. Са збораў TOnZP калекцыя ў 1918 г. была перададзеная ва ўласнасць Нацыянальнага музея ў Варшаве[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Jan Ostrowski
  2. Павел Булаты. Пошукі і апісанне бюста Тадэвуша Рэйтана аўтарства Яна Астроўскага. 2018, Высшая школа: проблемы и перспективы : Материалы 13-й Междунар. науч.-метод. конф., Минск, 20 фев. 2018 г. В 3 ч. Ч. 2. – Минск : РИВШ, 2018. - C.283-288.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]