Ян Дыдэрык Ван-дэр-Ваальс
Ян Дыдэрык Ван-дэр-Ваальс | |
---|---|
Род дзейнасці | фізік, хімік, прафесар, матэматык, фізік-тэарэтык, выкладчык універсітэта |
Дата нараджэння | 23 лістапада 1837[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 сакавіка 1923[1][4][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Anna Magdalena Smit[d] |
Дзеці | Jacqueline E. van der Waals[d] і Johannes Diderik van der Waals jr.[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Дыдэрык Ван-дэр-Ваальс (нідэрл. Johannes Diderik van der Waals, 23 лістапада 1837, Лейдэн — 8 сакавіка 1923, Амстэрдам) — галандскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1910).
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Большая частка прац Ван-дэр-Ваальса адносіцца да галіны тэарэтычнай малекулярнай фізікі. Ён даследаваў паводзіны малекул і займаўся тэорыямі, якія апісваюць станы матэрыі. У 1869 годзе ён адкрыў сілы ўзаемадзеяння паміж малекуламі, якія пасля былі названы яго імем — сілы Ван-дэр-Ваальса. У 1873 годзе ў сваёй дысертацыі ён развіў мадэль, якая аднастайна апісвае газападобныя і вадкія фазы рэчыва. На аснове гэтай мадэлі ён вывеў ураўненне стану, якое паказала, што пры некаторай тэмпературы знікаюць адрозненні ў фізічных уласцівасцях вадкасці і яе пара, якія знаходзяцца ў раўнавазе. Пры такой тэмпературы, званай крытычнай, шчыльнасць вадкасці і яе насычанай пары становяцца аднолькавымі і знікае бачная мяжа паміж імі.
За гэта дасягненне Ван-дэр-Ваальса атрымаў ў 1910 г. Нобелеўскую прэмію па фізіцы «за працу над ураўненнем стану газаў і вадкасцей».
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Die Kontinuität des flüssigen und gasförmigen Zustands (1873)
- Lehrbuch der Thermodynamik (zwei Bände, 1908—1912)
Зноскі
- ↑ а б Johannes Diderik van der Waals — 2009.
- ↑ Johannes Diederik van der Waals // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 9 верасня 2019.
- ↑ а б Album Academicum — 2007. Праверана 9 верасня 2019.
- ↑ Album Academicum — 2007. Праверана 15 верасня 2019.
- ↑ NNDB — 2002.
- Асобы
- Нарадзіліся 23 лістапада
- Нарадзіліся ў 1837 годзе
- Нарадзіліся ў Лейдэне
- Памерлі 8 сакавіка
- Памерлі ў 1923 годзе
- Памерлі ў Амстэрдаме
- Пахаваныя ў Нідэрландах
- Выкладчыкі Амстэрдамскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Лейдэнскага ўніверсітэта
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Фізікі Нідэрландаў