Ян Мікалай Радзівіл
Ян Мікалай Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Jan Mikołaj Radziwiłł | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стэфан Тызенгаўз | ||||||
Пераемнік | Мікалай Фаўстын Радзівіл | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 мая 1681[1] |
||||||
Смерць |
20 студзеня 1729[1] (47 гадоў) |
||||||
Род | Радзівілы | ||||||
Бацька | Дамінік Мікалай Радзівіл | ||||||
Маці | Ганна Марыяна з Палубінскіх[d] | ||||||
Жонка | Дарота Генрыка з Пшэбяндоўскіх[d] | ||||||
Дзеці | Марцін Мікалай Радзівіл | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Узнагароды |
Ян Мікалай Аляксандр Радзівіл (17 мая 1681 — 20 студзеня 1729) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
Сын Дамініка Мікалая Радзівіла.
Вучыўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме, падарожнічаў па Германіі, Францыі, Іспаніі, Нідэрландах, Аўстрыі. Крайчы ВКЛ у 1699—1706 і 1707-08, кашталян віленскі ў 1706-07, ваявода навагрудскі з 1708. Галасаваў за абранне ў 1697 каралём Аўгуста II, якога падтрымліваў у Паўночнай вайне (1700-21). 3 1697 быў клецкім ардынатам, валодаў таксама Атвержычамі, Чарнаўчыцамі, трымаў Лідскае (1695—1704), Радунскае (з 1703), Юрбаркскае і Вярбілаўскае староствы.
Пакінуў дзённік за 1704-10 (не надрукаваны).
У шлюбе з Генрыкай Даротай Пшэбендоўскай меў дачку, сыноў Марціна Мікалая Караля, Юзафа Альбрэхта Рыгора.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы, Мн.: Беларусь, 2007.
Катэгорыі:
- Ваяводы новагародскія
- Крайчыя вялікія літоўскія
- Нарадзіліся 17 мая
- Нарадзіліся ў 1681 годзе
- Нарадзіліся ў Клецку
- Памерлі 20 студзеня
- Памерлі ў 1729 годзе
- Памерлі ў Берасцейскім ваяводстве
- Радзівілы
- Выпускнікі Нясвіжскага езуіцкага калегіума
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Асобы
- Кашталяны віленскія
- Ардынаты клецкія