Марцін Мікалай Радзівіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцін Мікалай Радзівіл
М. М. К. Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст.
М. М. К. Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст.
Трубы
Трубы
крайчы вялікі літоўскі
1723 — 1752
Папярэднік Міхал Антоні Радзівіл
Пераемнік Станіслаў Радзівіл

Нараджэнне 11 лістапада 1705(1705-11-11)
Смерць 11 студзеня 1782(1782-01-11)[1] (76 гадоў)
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Ян Мікалай Радзівіл
Маці Дарота Генрыка з Пшэбяндоўскіх
Жонка 1) Аляксандра з Бяльхацкіх
2) Марта з Трамбіцкіх
Дзеці ад 1-га шлюбу: Антаніна, Юзаф Мікалай
ад 2-га шлюбу: Міхал Геранім, Дамінік, Якуб, Антоні Мікалай
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марцін Мікалай Караль Радзівіл (11 лістапада 1705, мястэчка Цімкавічы Слуцкага княства, цяпер у Капыльскім раёне, Мінская вобласць — 11 студзеня 1782, Слуцк) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, арганізатар навукі, даследчык-алхімік.

З роду Радзівілаў. Сын Яна Мікалая.

Крайчы ВКЛ у 1723—1752, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1737.

3 1729 ардынат клецкі. Арганізаваў лабараторыі, праводзіў даследаванні па фізіцы, медыцыне, хіміі, захапляўся алхіміяй.

Верагодна, душэўна захварэў. Паводле сведчанняў сучаснікаў, верыў у перасяленне душ, намерваўся перайсці ў іўдаізм, дзеля чаго пачаў вывучаць іўрыт, завёў гарэм, абвінавачваўся ў гвалтах і забойствах. У 1748 кароль і вялікі князь Аўгуст Сас перадаў Марціна Мікалая Радзівіла пад апеку Гераніму Фларыяну Радзівілу, які трымаў яго пад вартай у Белай і Слуцку; пазней апеку пераняў Міхал Казімір Радзівіл.

Упершыню ажаніўся з Аляксандрай Бялхацкай, з якой меў дачку Антаніну і сына Юзафа Мікалая, у другім шлюбе з Мартай Трамбіцкай меў сыноў Міхала Гераніма, Дамініка, Якуба і Антонія Мікалая[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]