Перайсці да зместу

Яап дэ Хоп Схефер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Яп дэ Хоп Схефер)
Яап дэ Хоп Схефер
11-ы генеральны сакратар НАТА
1 студзеня 2004 — 1 жніўня 2009
Папярэднік Алесандра Мінута-Рыца
Пераемнік Андэрс Фог Расмусэн
член Палаты прадстаўнікоў Нідэрландаў[d]
3 чэрвеня 1986 — 22 мая 2002
міністр замежных спраў Нідэрландаў[d]
22 ліпеня 2002 — 3 снежня 2003
Папярэднік Ёзіяс ван Артсен
Пераемнік Ben Bot[d]
замяшчаючы член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
1 кастрычніка 1987 — 26 верасня 1991
прадстаўнік у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
26 верасня 1991 — 3 кастрычніка 1994

Нараджэнне 3 красавіка 1948(1948-04-03)[1][2][…] (76 гадоў)
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць міжнародныя адносіны
Месца працы
Узнагароды
рыцар-камандор ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія Order of the Cross of Terra Mariana, 1st Class Крыж Прызнання Вялікі крыж ордэна Трох зорак Grand Cross of the Order of the White Double Cross‎ Decoration for Exceptional Merits Grand Cross of the Order of the Star of Romania ордэн «Стара планіна» ордэн Караля Таміслава Grand Order of King Petar Krešimir IV Grand Cross of the Order of Merit of Hungary Grand Cross of the Order of Merit of the Republic of Poland Grand Cross of the Order of Vytautas the Great кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» Вялікі крыж ордэна Аранскіх-Насау Knight of the Order of Orange-Nassau
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Якаб (Яап) Гейсберт дэ Хоп Схефер (нідэрл. Jakob Gijsbert «Jaap» de Hoop Scheffer, / файла; нар. 3 красавіка 1948, Амстэрдам) — нідэрландскі дзяржаўны дзеяч.

Нарадзіўся ў Амстэрдаме. У 1967 годзе скончыў каталіцкую класічную гімназію імя святога Ігнацыя Лаёлы. У 1974 годзе скончыў юрыдычны факультэт Лейдэнскага ўніверсітэта і атрымаў ступень магістр права.

Пасля заканчэння ўніверсітэта быў прызваны ў армію, служыў пілотам ваенна-транспартнага самалёта ў нідэрландскіх Каралеўскіх ВПС.

У 1975 годзе становіцца стажорам у інфармацыйным аддзеле міністэрства замежных спраў Нідэрландаў. У 1976 годзе, пасля праходжання гадавога курса навучання для маладых дыпламатаў, прызначаецца на два гады ў пасольства Нідэрландаў у Гане. З 1978 па 1980 гады працаваў у Бруселі ў прадстаўніцтве Нідэрландаў у НАТА. У 1980—1986 гадах быў асабістым сакратаром міністра замежных спраў Нідэрландаў.

З 1986 па 2002 год быў дэпутатам нідэрландскага парламента ад партыі Хрысціянска-дэмакратычны заклік. Двойчы, у 1992—1997 і 2001—2002 гадах узначальваў парламенцкую камісію па міжнародных справах. У 1995—1997 гадах займаў пасаду намесніка лідара ХДП, а з 1997 па 2001 год быў лідарам партыі.

З 2002 па 2003 год — міністр замежных спраў Нідэрландаў, па сумяшчальніцтве ў 2003 годзе быў старшынёй АБСЕ.

У 2004 годзе заняў пасаду генеральнага сакратара НАТА. 10 снежня 2006 года было прынята рашэнне прадоўжыць мандат дэ Хоп Схефера да 2009 года. У 2009 годзе перадаў пасаду прэм’ер-міністру Даніі Андэрсу Фогу Расмусену.

Пры дэ Хоп Схеферы колькасць удзельнікаў НАТА вырасла з 19 да 28 краін, а ў 2006 годзе стаў вядомы намер альянсу з часам прыняць у свае шэрагі Грузію і Украіну. У той час, пакуль дэ Хоп Схэфэр быў генсекам НАТА, альянс актыўна ўдзельнічаў у міратворчых аперацыях у Афганістане і Косава.

  1. Saracino P. Jaap de Hoop Scheffer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.