Заямнаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ячонскі сельсавет)
Jump to navigation Jump to search
Заямнаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Стаўбцоўскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Заямнае
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 304
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Зая́мнаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Заямнае.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ячонскі сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Ячонка. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 8 чэрвеня 1963 года сельсавет перайменаваны ў Заямнаўскі, цэнтр перанесены ў вёску Заямнае. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Слабадскога сельсавета (5 населеных пунктаў: Атцэда, Баханы, Кучкуны, Слабада, Яблонаўка)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 2304 чалавекі[2], з іх 90,4 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 4,3 % — палякі[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.