Стрыжаўка
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Стрыжаўка[1] (укр.: Стри́жавка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Вінніцкім раёне Вінніцкай вобласці Украіны на рацэ Паўднёвы Буг. Паселішча размешчана на шляху ў Кіеў за 8 км ад Вінніцы.
У непасрэднай блізкасці ад пасёлка размешчаны руіны стаўкі Гітлера "Вервольф", якая прызначалася для кіравання ваеннымі дзеяннямі на Усходнім фронце, а таксама наступнымі баявымі дзеяннямі ў напрамку Ірана і Індыі. Усяго Гітлер наведаў стаўку па меншай меры 3 разы. Найбольш працяглы час ён тут знаходзіўся з 16 ліпеня па 31 кастрычніка 1942 г. Пазней "Вервольф" як стаўку выкарыстоўваў камандуючы групы армій "Поўдзень" фельдмаршал Эрых фон Манштэйн.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»