Наркагандаль
Наркагандаль — гандаль наркотыкамі. Шматмільярдны пазазаконны бізнес, кантраляваны арганізаванай злачыннасцю. У 2010 годзе сусветны наркарынак склаў 72 мільярды долараў ЗША[1].
Выраб наркотыкаў
Да асноўных рэгіёнаў вытворчасці наркотыкаў адносяць:
- Залаты паўмесяц (Іран, Афганістан, Пакістан) — рэгіён вытворчасці самай вялікай колькасці опіуму;
- Залаты трыкутнік (М’янма, Лаос, Тайланд) — вытворчасць опіуму;
- Паўднёвая Амерыка (Калумбія, Перу, Балівія) — вырошчванне кокі, з якой робіцца какаін;
- Нідэрланды — вытворчасць марыхуаны і сінтэтычных наркотыкаў;
- Марока — вытворчасць гашышу;
Варта адзначыць, што Афганістан з’яўляецца найбуйнейшым вытворцам опіуму ў свеце, на яго долю даводзіцца парадку трох чвэрцяў сусветнай вытворчасці опіуму-сырцу.
Беларусь
13 верасня 2001 г. урад Беларусі далучыўся да Адзінага пагаднення аб наркатычных сродках 1961 года[2]. Артыкул 25 Пагаднення прадугледжваў «Нагляд за макавай саломай» у якасці наркатычнай сыравіны вытворчасці опію. Артыкул 1 вызначаў: «макавая салома азначае ўсе часткі (за выключэннем насення) скошанага опійнага мака»[3]. З 2004 г. на беларускім наркарынку сталі пераважаць «бубкі» (прасякнутае алкоідамі опію насенне маку), што скарачаюць тэрмін жыцця яго спажыўцоў да 2 гадоў[4]. «Бубкі» пачалі пастаўляцца ў Беларусь у 2003 г., што міліцыя выявіла ў 2005 годзе. «Бубачнікі» склалі абсалютную большасць наркаманаў, якія калоліся ў вену. Такія наркаманы ў абсалютнай большасці хварэлі на гепатыт і вірус імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ), а таксама мелі па некалькі судзімасцей. У 2008 г. Цэнтр маніторынгу наркотыкаў і наркаспажывання Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта на падставе статыстычнага спосабу паўторнага ахопу налічыў у Беларусі на канец 2007 г. 76,3 тыс. ін’екцыйных наркаспажыўцоў (1,3 % насельніцтва ва ўзросце 15—54 гадоў). Тым часам на ўліку Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь стаялі 10,5 тыс. наркаманаў (у 7 разоў менш)[5].
На канец 2010 г. «бубкі» ў выглядзе насення маку, забруджанага макавай саломай, прадаваліся праз «наркатаксі» (з замоўленага аўтамабіля), кіёскі і кватэры наркагандляроў («барыг»). 1 кастрычніка 2010 г. набыў моц новы дзяржаўны стандарт № 2078—2010 «Мак харчовы. Тэхнічныя ўмовы», які прадугледжваў поўную адсутнасць дамешкаў смецця ў насенні маку. У выніку мытны дагляд стаў прыводзіць да канфіскацыі «бубачнай» кантрабанды ў грузавіках з сумежных Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны. Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь пачаў выяўляць у фурах замест заяўленай гародніны і садавіны па больш як 400 папяровых 25-кілаграмовых мяхоў з насеннем маку (тона), забруджанага макавай саломай агульнай масай звыш 250 кг (звыш 25 % ад масы мяхоў). Аднак завоз грузавымі фурамі працягнуўся з сумежнай Расіі праз удзел у Мытным саюзе з ёй. У рамках адзінай мытнай прасторы з Расіяй 9-ы артыкул Пагаднення аб адзіных захадах нетарыфнага рэгулявання ў дачыненні да трэціх краін ад 25 студзеня 2008 г. прадугледжваў: «У выключных выпадках Бакі могуць у аднабаковым парадку ўводзіць захады нетарыфнага рэгулявання, прадугледжаныя сапраўдным Пагадненнем, на тэрмін, які не перавышае 6 месяцаў»[6]. У выніку гандлёвыя прадпрыемствы Беларусі сталі пераважна праводзіць закуп «бубак» на расійскіх складах у Маскве і Пецярбургу. Затым грузавымі аўтафургонамі «бубкі» перавозілі на склады пры гандлёвых цэнтрах у Мінску, дзе тыя прадаваліся па $30 за кг. Адтуль «наркатаксісты» (раздробныя наркагандляры, якія прадавалі на замову з аўтамабіляў) развозілі «бубкі» па сваіх мікрараёнах. Перапродаж 30 кг забруджанага макавай саломай насення па $40 за кг ($10 навару на кг) даваў «наркатаксісту» $300 навара за суткі. У выніку за 15 дзён раз’ездаў на месяц заробак «наркатаксіста» складаў $4500, з якіх $500 ішло на паліва і пачынку аўтамабіля, чысты прыбытак складаў $4000[5].
У 2011 г. сутачны абарот «бубак» налічваў 5,5 млрд рублёў ($981 тыс.), што складала 2007,5 млрд руб ($358,1 млн)[7] за год. Тым часам сума адміністрацыйных і судовых спагнанняў з боку Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь пры правапарушэннях у гандлі макам за 20 месяцаў са студзеня 2010 г. па жнівень 2011 г. склала 571,3 млн рублёў ($190,8 тыс.; 20 % дзённай выручкі ад гандлю «бубкамі» ў краіне). У ліпені 2011 г. Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь пачало канфіскацыі «наркатаксі» (аўтамабіляў, якія развозілі «бубкі» на замову). Крымінальная адказнасць з адбываннем зняволення прадугледжвалася пры выцягванні опію з насення мака. На пачатак лістапада 2011 г. кг «бубак» каштаваў у сталіцы Беларусі 220 тыс. рублёў ($25)[5].
Зноскі
- ↑ Святлана Барысенка. Арганізаваная злачыннасць цікавіцца «жывымі каштоўнасцямі» : газета. — 4 сакавіка 2011. — № 42 (26906). — С. 1-2. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ "Адзінае пагадненне аб наркатычных сродках 1961 г., папраўленае Пратаколам ад 25 сакавіка 1972 г."(англ.). Збор дагавораў ААН. 2015. Архівавана з арыгінала 25 лістапада 2015. Праверана 27 лістапада 2015.
{{cite news}}
: Невядомы параметр|deadurl=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2015. Праверана 2 лістапада 2018.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2015. Праверана 2 лістапада 2018. - ↑ "Адзінае пагадненне аб наркатычных сродках"(англ.). Вікікрыніцы. 12 мая 2011. Праверана 27 лістапада 2015.
- ↑ Яўген Валошын. Чаму ў цэнтры сталіцы прадаецца опіум // Звязда : газета. — 25 чэрвеня 2010. — № 122 (26730). — С. 11. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ а б в Яўген Валошын. З-за чаго пастаўкі наркатычнага маку ў Беларусь не могуць спыніць // Звязда : газета. — 10 лістапада 2011. — № 214 (27078). — С. 5. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ "Пагадненне аб адзіных захадах нетарыфнага рэгулявання ў дачыненні да трэціх краін"(руск.). Прававы партал Еўразійскага эканамічнага саюза. 6 лістапада 2012. Архівавана з арыгінала 6 лістапада 2012. Праверана 27 лістапада 2015.
- ↑ "Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2011 год". Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. 2012. Праверана 27 лістапада 2015.
Гл. таксама
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Наркагандаль