Back to December (песня Тэйлар Свіфт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Back to December, песня Тэйлар Свіфт)
«Back to December»
Вокладка сінгла «Back to December» (P175, 2010)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт
з альбома Speak Now
Выпушчаны 15 лістапада 2010
Мова англійская
Фармат CD, лічбавая дыстрыбуцыя
Запісаны 2009-2010
Жанр кантры, кантры-поп
Кампазітар Тэйлар Свіфт
Працягласць 04:53
Лэйбл Big Machine, Universal Republic
Прадзюсар Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт
Аўтар песні Тэйлар Свіфт
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў
«Mine»
(2010)
«Back to December»
(2010)
«Mean»
(2011)

«Back to December» (бел. «Назад у снежань») — другі сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт у падтрымку яе трэцяга студыйнага альбома «Speak Now», выпушчаны 15 ноября 2010 пад лэйблам Big Machine. Песня была напісана самой спявачкай, а саспрадзюсарам стаў Натан Чэпман. Сінгл увайшоў у дзесятку лепшых хітоў у Канадзе, дзе мае залаты статус, і ЗША, дзе стаў двойчы плацінавым.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

«Back to December», як і ўсе 14 трэкаў з альбома «Speak Now», Тэйлар Свіфт напісала самастойна. Яна таксама стала сапрадзюсарам разам з Натанам Чэпманам. Першапачаткова песня з’яўлялася прома-сінглам, але 15 лістапада 2010 афіцыйна выйшла як другі сінгл у падтрымку альбома[1]. Кампазіцыя прысвечана аднаму з каханых Тэйлар — акцёру Тэйлару Лотнеру, вядомаму по сазе Змярканне[2][3].

Песня атрымала станоўчыя водгукі музычнай крытыкі і інтэрнэт-выданняў: "Rolling Stone"[4], Slant Magazine[5], "Roughstock"[6], "The Oxonian Review"[7], "New York Post"[8], Sputnikmusic[9], Engine 145[10], Country Universe[11].

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

" "Back to December" — першы раз, калі я прашу прабачэння ў каго-небудзь з дапамогай песні. Чалавек, пра якога я напісала яе, заслугоўвае гэта. Песня аб тым, хто быў неверагодным са мной, проста ідэальным для мяне ў адносінах, а я была вельмі бяспечная ў дачыненні да яго, так што гэта словы, якія я б сказала яму. Ён заслугоўвае, каб пачуць іх. Ты вучышся таму, як весці сябе з людзьмі ў адносінах, і часам ты робіш гэта занадта позна. Калі казаць пра мяне, то я праматваю ўсё ў галаве зноў і зноў, думаючы пра тое, што магло адбыцца па-іншаму. Гэтая песня выказвае шкадаванне. Часам кожны твой голас у галаве крычыць: "Табе трэба папрасіць прабачэння. Ты паставілася да гэтага дрэнна. Ты зрабіла камусьці балюча". "

У галоўным хіт-парадзе Амерыкі сінгл увайшоў у топ-10, апынуўшыся на 6 месцы. У кантры-чарце Hot Country Songs пікам псені стала 3 прыступка. У Аўстарліі кампазіцыя дайшла да 26 пазіцыі, а ў Новай Зеландыі — 24.

У выніковым гадавым кантры-чарце Hot Country Songs 2011 года песня апынулася на месцы № 38[12] і дасягнула пазіцыі № 74 у мультыжанравым амерыканскім хіт-парадзе Bilboard Hot 100. Гэта адзіная песня з альбома «Speak Now», якая ўвайшла ў выніковы гадавы чарт таго года[13]. Да лістапада 2014 года наклад «Back to December» дасягнуў 1,9 мільёнаў копій у ЗША[14] і каля 40 тысяч — у Канадзе.

Кліп быў зняты ў снежні 2010 года і выпушчаны 3 студзеня 2011 года. Рэжысёрам выступіў Ёан Лімойн.

Патаемнае пасланне — «Tay» (бел. «Тэй» — вытворная форма імя "Тэйлар").

Версіі[правіць | правіць зыходнік]

  • Амерыканская/Брытанская/Еўрапейская лічбавая дыстрыбуцыя[15][16][17]
  1. "Back to December" – 4:54
  • Амерыканская акустычная лічбавая дыстрыбуцыя[18]
  1. "Back to December" (Акустычная версія) – 4:52

Чарты[правіць | правіць зыходнік]

Штотыднёвыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2010-2011) Вышэйшая
пазіцыя
Сцяг Аўстраліі ARIA 26
Сцяг Канады Canadian Hot 100 7
Сцяг Новай Зеландыі RIANZ 16
Сцяг ЗША Billboard Hot 100 6
Сцяг ЗША Billboard Adult Contemporary 14
Сцяг ЗША Billboard Adult Top 40 11
Сцяг ЗША Hot Country Songs 3
Сцяг ЗША Billboard Mainstream Top 40 11

Выніковыя гадавыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2011) Пазіцыя
Сцяг ЗША Billboard Hot 100 74
Сцяг ЗША Billboard Adult Contemporary Songs 30
Сцяг ЗША Billboard Adult Pop Songs 42
Сцяг ЗША US Country Songs  38
Сцяг ЗША US Radio Songs  58

Зноскі

  1. R&R :: Going For Adds :: CHR/Country(недаступная спасылка). Radio & Records (15 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы March 16, 2012. Праверана December 15, 2010.
  2. Kickham, Dylan. Taylor Lautner confirms Taylor Swift's 'Back to December' is about him. Entertainment Weekly (9 жніўня 2016). Праверана August 9, 2016.
  3. Taylor Swift apologizes (to Taylor Lautner?) in 'Back to December'. Entertainment Weekly (12 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 7 December 2010. Праверана 26 лістапада 2010.
  4. Sheffield, Rob (October 26, 2010). "Taylor Swift Speak Now (2010)". Rolling Stone. Архівавана з арыгінала 2 December 2010. Праверана November 26, 2010. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2010. Праверана 13 жніўня 2017.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2010. Праверана 13 жніўня 2017.
  5. Jonathan Keefe. Taylor Swift Speak Now. Slant Magazine (25 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 October 2010. Праверана 26 лістапада 2010.
  6. Bobby Peacock. Taylor Swift - "Back To December Single(недаступная спасылка). Roughstock (16 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2010. Праверана 26 лістапада 2010.
  7. Rahul Prabhakar. Taylor Swift Needs a Gap Year. The Oxonian Review (1 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 6 Лістапада 2010. Праверана 26 лістапада 2010.
  8. Brockington, Ryan (October 12, 2010). "Listen to Taylor Swift's big girl single 'Back to December'". New York Post. Архівавана з арыгінала 18 снежня 2010. Праверана December 9, 2010. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2010. Праверана 23 студзеня 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2010. Праверана 23 студзеня 2022.
  9. Klapper, Rudy (February 25, 2010). "Taylor Swift Speak Now (staf review)". Sputnikmusic. Архівавана з арыгінала 30 October 2010. Праверана November 26, 2010. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  10. Stephen M. Deusner. Taylor Swift – 'Back To December'(недаступная спасылка). Engine 145.com (29 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2014. Праверана 9 снежня 2010.
  11. Coyne, Kevin John (November 11, 2010). "Single Review: Taylor Swift, "Back to December"". Country Universe. Архівавана з арыгінала 26 Сьнежня 2010. Праверана December 9, 2010. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)
  12. Best of 2011: Country Songs. Billboard. Prometheus Global Media (2011). Праверана December 10, 2011.
  13. Best of 2011: Hot 100 Songs. Billboard. Prometheus Global Media (2011). Праверана 9 снежня 2011.
  14. Trust, Gary. Ask Billboard: All-Taylor Swift Edition. Billboard. Prometheus Global Media (11 лістапада 2014). Праверана November 11, 2014.
  15. Back to December – Single. iTunes Store. Праверана July 21, 2011.
  16. Back To December. Amazon.com. Праверана July 22, 2011.
  17. Taylor Swift - Back to December - Single(недаступная спасылка). iTunes Store. Apple Inc. Архівавана з першакрыніцы October 15, 2010. Праверана December 15, 2010.
  18. iTunes - Music - Back to December (Acoustic Version) - Single by Taylor Swift. Itunes.apple.com (8 лістапада 2011). Праверана 28 лістапада 2011.