Hasta La Fillsta
Hasta La Fillsta | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | Альтэрнатыўны рок |
Гады |
1996–1999 2009–па сённяшні дзень |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Мова песень | Англійская, беларуская, руская |
Склад |
Сяргей Канановіч Улад Плюшчаў Зміцер Харытановіч |
Іншыя праекты |
Zet, Крамбамбуля, Pomidor/off |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Hasta La Fillsta — беларускі гурт, які выконвае альтэрнатыўны рок. Заснаваны ў 1996 годзе. Першапачаткова выконваў песні на англійскай мове, цяпер на беларускай і рускай мовах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Стварэнне
[правіць | правіць зыходнік]Гурт узнік у 1996 годзе. Калектыў складаўся з трох хлопцаў і адной дзяўчынкі: гітарыст, басіст, барабаншчык і вакалістка — Сяргей Канановіч, Кастусь Калеснікаў, Зміцер Харытановіч і Крысціна Мендзелеева . Гурт гучна заявіў пра сябе ўжо праз месяц пасля стварэння, стаў лаўрэатам фестывалю альтэрнатыўнай музыкі «Уступи дорогу», які правадзіўся фондам Сораса . У гэтым складзе гурт перамог на рок-фэсце «Басовішча’97».
У 1997 годзе вакалістка гурта Крысціна Мендзелеева на Рок-каранацыі атрымала званне «Рок-князёўна’97», абышоў Вераніку Круглову.
З лістапада 1998 па 1999 у гурце таксама граў басіст Улад Плюшчаў.
У 1999 годзе яркая вакалістка гурта Крысціна Мендзелеева з’ехала вучыцца ў Бельгію і гурт на доўгі час распаўся: пасля вучобы вакалістка засталася ў Бельгіі займацца кінематаграфіяй, а хлопцы пачалі граць у іншых калектывах[1].
Адраджэнне
[правіць | правіць зыходнік]Праз дзесяць год пасля распаду асноўны склад гурта вырашыў зноў сабрацца пад канец 2009 года, заявіў аб гэтым на «Еўрарадыё».[2] Для запісу першых пяці песень запрасілі чатырох новых вакалістаў (Аляксандр Памідораў, Маша Яр, Саша Ракавец і Вольга Самусік), даручыў кожнаму свае кампазіцыі.
У складзе гурта вакалісткай засталася Вольга Самусік, якая раней спявала ў гуртах «Tarpach» і «žygimont VAZA». Вольга Самусік таксама атрымала тытул «Рок-князёўна» ў 2007 годзе.
Неўзабаве ўбачыў свет першы прэзентацыйны трэк з каляднага інтэрнэт-рэлізу «Праўда» на словы Францішка Багушэвіча (вакалісты Саша Ракавец і Аляксандр Памідораў).[3]
Першы канцэрт пасля ўз’яднання, які музыкі падрыхтавалі да «Свята герояў», адбыўся 23 лютага 2010 года.[4] Гурт выканаў новыя песні, якія ўвайшлі ў інтэрнэт-рэліз, а таксама некалькі старых хітоў. Канцэрт адбыўся ў кавярні «Jolly Roger Café», Мінск. У чэрвені 2010 года гурт прыняў удзел у праграме «Зорны рынг» тэлеканала СТБ.
У 2012 годзе сумесна з Палінай Рэспублікай гурт запісаў два сінгла: «Як ты»,[5] «Гадзіннік».[6]
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Demo (1996)
- № 1 EP (2010)
- Як ты (сумесны сінгл з Палінай Рэспублікай, 2012)
- Гадзіннік (сумесны сінгл з Палінай Рэспублікай, 2012)
- Место подписи (трыб’ют Neuro Dubel, 2013), трэк «Можно жить»[7]
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Першапачатковы
[правіць | правіць зыходнік]- Хрысціна Мендзелеева — вакал
- Кастусь Калеснікаў — бас-гітара (з 1996 г. па кастрычнік 1998 г.)
- Сяргей Канановіч — гітара
- Улад Плюшчаў — бас-гітара (з лістапада 1998 г. па 1999 г.)
- Зміцер Харытановіч — барабаны
Бягучы склад
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Канановіч — гітара (таксама і ў «Крамбамбуля», «Zet»; бас ў «Pomidor/OFF»)
- Улад Плюшчаў — бас-гітара (таксама і ў «Крамбамбуля», «Zet»)
- Зміцер Харытановіч — барабаны (таксама і ў «Rainstorm» (ААЭ), «Dr. Jack» (Беларусь — ААЭ), «Pomidor/OFF»).
Зноскі
- ↑ "СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА". Музыкальная газета(руск.) (7). 2006. Архівавана з арыгінала 2020-09-11. Праверана 2020-09-11.
- ↑ Hasta la fillsta вяртаецца на сцэну адразу з чатырма вядомымі вакалістамі / Еўрапейскае радыё для Беларусі
- ↑ Hasta La Fillsta сьпела на словы першага айчыннага рэпэра / Тузін Гітоў
- ↑ «Свята герояў» от IQ48, ZM99 и Hasta La Fillsta / Ultra-music.com
- ↑ Чернухо, Александр. Полина Республика и Hasta la Fillsta презентуют песню «Як ты» (руск.). Ultra-music.com (16 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2017. Праверана 29 снежня 2018.
- ↑ Чернухо, Александр. Паліна Рэспубліка і Hasta La Fillsta запісалі другі сумесны сінгл . Ultra-music.com (26 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2013. Праверана 29 снежня 2018.
- ↑ Трибьют Нейро Дюбель. Место подписи. (2013)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Д.П. «HASTA LA FILLSTA» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 323. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.