Jus soli
Jus soli (лац.: Jus soli, юс солі, літаральна «права зямлі») — юрыдычны тэрмін, які замацоўвае права атрымання грамадзянства той ці іншай дзяржавы, што практыкуе юс солі, асобамі, якая нарадзіліся на тэрыторыі гэтай дзяржавы, незалежна ад іх расавай, нацыянальнай ці моўнай прыналежнасці. Гістарычна юс солі атрымаў распаўсюджванне ў дзяржавах са значнымі працэсамі змешвання (метысацыі) розных груп насельніцтва, якое засяляла тую ці іншую тэрыторыю (напрыклад, Францыя з яе рамана-кельцка-германскім насельніцтвам) і імігранцкіх краінах (ЗША, Канада і г.д.), дзе гэта права часцяком замацоўвае канстытуцыя. У процівагу юс солі існуе таксама юс сангвініс (jus sanguinis), які атрымаў распаўсюджванне ў Германіі, а затым і іншых монанацыянальных краінах Еўропы. У наш час большасць краін свету выкарыстоўваюць абодва прынцыпы ў залежнасці ад сітуацыі.
Краіны, дзе практыкуецца Jus Soli
[правіць | правіць зыходнік]Паводле даных Nations Granting Birthright Citizenship[1].
- Антыгуа і Барбуда
- Аргенціна
- Барбадас
- Беліз
- Балівія
- Бразілія
- Венесуэла
- Грэнада
- Гватэмала
- Гаяна
- Гандурас
- Дамініка
- Дамініканская Рэспубліка
- Канада
- Калумбія
- Лесота[2]
- Малайзія
- Мексіка
- Нікарагуа
- Пакістан
- Панама
- Парагвай
- Перу
- Румынія
- Сальвадор
- Сент-Люсія
- Сент-Крыстафер і Невіс
- Сент-Вінсент і Грэнадзіны
- Трынідад і Табага
- Уругвай
- Фіджы[3]
- Чылі[4] (дзецям перасяленцаў і замежных дыпламатаў грамадзянства ў Чылі даецца толькі па запыце)
- ЗША
- Эквадор
- Ямайка
Зноскі
- ↑ Nations Granting Birthright Citizenship(недаступная спасылка). NumbersUSA. Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2018. Праверана 25 сакавіка 2013.
- ↑ Канстытуцыя Лесота Архівавана 3 сакавіка 2016., глава IV, секцыя 38
- ↑ Канстытуцыя Фіджы, глава 3, секцыя 10
- ↑ Паводле канстытуцыі Чылі, глава II, арт. 10, пара. 1 (Spanish text; English version Архівавана 14 мая 2011. without recent changes)