Зарніца шыракалістая
Зарніца шыракалістая | |||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны, Чарнагорыя | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
|
Зарніца шыракалістая[3], або Зарніца жаўтазелялістая (Linaria genistifolia) — травяністая шматгадовая расліна, від роду Зарніца (Linaria); цяпер гэты род звычайна адносяць да сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae), але раней змяшчалі ў сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae) або Veronicaceae[4].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Расліна голая, шызая.
Сцёблы 40-80 см вышынёй, прамыя, адзіночныя або ў ліку 2-5, ля аснавання з некалькімі бясплоднымі парасткамі, у верхняй частцы мяцёлкава галінастыя.
Ніжняе лісце ад шырокаяйкападобных да яйкападобных, верхняе ланцэтнае, адцягнута завостранае, мясістае, з трыма прыкметнымі жылкамі.
Кветкі сабраны ў мяцёлкавыя, друзлыя, доўгія, 10-15-кветкавыя суквецці. Кветаножкі 3-6 мм даўжынёй, роўныя або перавышаюць па даўжыні прыкветкі. Чашачка з ланцэтнымі, тонка завостранымі долямі, 6-7 мм даўжынёй. Вяночак светла-жоўты, 11-12 мм даўжынёй (без шпоры), трубка вяночка шырокая, лопасці верхняй губы завостраныя, ніжняя губа ў зеве з бялеса-жоўтым апушэннем, лопасці яе яйкападобныя, 4 мм шырынёй, шпора злёгку выгнутая, 7-12 мм даўжынёй. Цвіценне ў ліпені.
Каробачка шарападобная, 5-6 мм у папярочніку, роўная або трохі больш чашачкі. Насенне трохграневае, з вузкай паласой па гранях, на плоскасцях сеткава маршчыністае.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Еўропа: Аўстрыя, Чэхаславакія, Венгрыя, Польшча, Албанія, Балгарыя, Югаславія, Грэцыя, Італія, Румынія; тэрыторыя былога СССР: Беларусь, Малдова, Еўрапейская частка Расіі, Украіна, Алтай, Заходняя Сібір, Каўказ (Арменія, Грузія), поўнач Казахстана; Азія: Турцыя.
Святлолюбівая расліна, ксерафіт і мезатроф[5]. Расце на пясках, пустках, сухіх лугах, камяністых россыпах, у лясах, парках, даволі звычайная расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Паводле сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі).
- ↑ Льнянка дроколистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзмітрыева С. А., Луніна Н. М. Зарніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 337. — 522 с. — 10 000 экз.
- Куприянова Л. А. Род 1328. Льнянка — Linaria // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1955. — Т. XXII. — С. 188—189. — 861 с. — 3 000 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 1147. Linaria genistifolia (L.) Mill. — Льнянка дроколистная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 180. — ISBN 5-87317-163-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Льнянка дроколистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Linaria genistifolia (L.) Mill. (Льнянка дроколистная) // ИАС «ООПТ России» (руск.)
- Зарніца шыракалістая: інфармацыя на сайце GRIN(англ.) (Праверана 6 чэрвеня 2010)