Тайнік яйцападобны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Listera ovata)
Тайнік яйцападобны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Listera ovata (L.) Ait. f., 1813


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  503503
NCBI  29712
EOL  1137775
GRIN  t:450978
IPNI  641551-1
TPL  kew-114134

Та́йнік яйцападобны[3] (Listera ovata) — від кветкавых раслін роду Тайнік (Listera) сямейства Архідныя (Orchidaceae).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Тайнік авальны, начная цень, дрэмлік[4].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Гэта травяністыя расліна з кароткім паўзучым карэнішчам. Сцябло нясе два шырокіх супрацьлеглых ліста, авальнай формы, якія размяшчаюцца амаль гарызантальна.

Сцябло заканчваецца падоўжаным шматкветкавым суквеццем. Кветкі дробныя, зялёна-жаўтаватыя. Форма кветак нагадвае кроплі. Знешнія лісточкі калякветніка зялёныя. Плод — каробачка.

Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Арэал віду ахоплівае большую частку Еўропы, Каўказ, Заходнюю Сібір, Малую і Сярэднюю Азію. Тайнік яйкападобны сустракаецца амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі. На тэрыторыі Украіны гэты від распаўсюджаны ў большай частцы. Расце на вільготных месцах у ліставых лясах. Ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф і эўтроф[5].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 76. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Тайник яйцевидный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT)