s-кварк
Выгляд
сімвал | s |
---|---|
маса | 95 ± 25 МэВ/c2 |
лік відаў | 3 |
статыстыка | ферміён |
група | кварк |
пакаленне | другое |
узаемадзеянне |
моцнае, слабае, электрамагнітнае, гравітацыйнае |
квантавыя лікі | |
электрычны зарад | -1/3 e |
спін | ½ |
каляровы зарад | r, g, b |
лік спінавых станаў | 2 |
Іншыя ўласцівасці і звесткі | |
састаў часціцы | элементарная часціца |
адкрыта | 1947 |
тэарэтычна абгрунтавана | Гел-Ман, Цвейг (1964) |
s-кварк, ці дзіўны кварк (англ.: strange) — кварк другога пакалення, мае электрычны зарад — (1/3)e і дзіўнасць −1. Ён — самы лёгкі сярод кваркаў пасля u-кварка і d-кварка: яго маса ляжыць у дыяпазоне 95 ± 25 МэВ. Першая дзіўная часціца (элементарная часціца, якая змяшчае дзіўны кварк) — каон — была адкрыта яшчэ ў 1947 годзе, але сам s-кварк не быў вядомы, пакуль Гел-Ман і Цвейг не распрацавалі кваркавую мадэль у 1964 годзе.
Адроны, якія змяшчаюць s-кварк
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя адроны змяшчаюць s-кварк, у тым ліку:
- Каоны — мезоны, якія змяшчаюць s-кварк (ці яго антычасціцу) і u- ці d-кварк.
- η- і η'-мезоны без водараў з’яўляюцца лінейнымі камбінацыямі некалькіх кварк-антыкваркавых пар, уключаючы пару дзіўны-антыдзіўны кварк-антыкварк.
- φ-мезон без водараў змяшчае толькі пару дзіўны-антыдзіўны кварк-антыкварк.
- Дзіўныя барыёны, вядомыя як гіпероны: Σ і Λ змяшчаюць адзін дзіўны кварк, Ξ — два, Ω — тры.
У складзе ўсіх адронаў (у тым ліку і тых, якія не змяшчаюць валентных s-кваркаў) ёсць прымесь віртуальных (марскіх) пар, якія складаюцца з дзіўнага кварка і антыкварка.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Зводная табліца уласцівасцей кваркаў на сайце Particle Data Group. (англ.)
- Табліца уласцівасцей лёгкіх кваркаў (u, d, s) на сайце Particle Data Group. (англ.)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Strange quark(англ.) |