Мюрэй Гел-Ман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мары Гел-Ман
Murray Gell-Mann
Murray Gell-Mann (University Hall)-retouched.jpg
Дата нараджэння 15 верасня 1929(1929-09-15)[1][2] (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства ЗША
Род дзейнасці фізік, пісьменнік-дакументаліст, выкладчык універсітэта, фізік-тэарэтык
Навуковая сфера фізіка элементарных часціц
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Віктар Фрэдэрык Вайскопф
Узнагароды і прэміі Нобелеўская прэмія — 1969 Нобелеўская прэмія па фізіцы (1969)
Сайт: tuvalu.santafe.edu/~mgm
Commons-logo.svg Мары Гел-Ман на Вікісховішчы

Мюрэй Гел-Ман (Гельман; англ.: Murray Gell-Mann; нар. 15 верасня 1929 г., Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1969) «за адкрыцці, звязаныя з класіфікацыяй элементарных часціц і іх узаемадзеянняў».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мюрэй (Марэй) Гел-Ман нарадзіўся ў Нью-Ёрку, у сям’і яўрэяў-імігрантаў з Чарнавіц (тады ў Аўстра-Венгеррскай імперыі) — дырэктара курсаў англійскай мовы для імігрантаў Артура Ісідара Гел-Мана і Паўліны Райхштэйн, у дзяцінстве лічыўся вундэркіндам, адрозніваўся вялікай цікавасцю і любоўю да прыроды. Пасля заканчэння Калумбійскай падрыхтоўчай і граматычнай школы (Нью-Ёрк), Гел-Ман паступіў ва ўзросце пятнаццаці гадоў у Ельскі ўніверсітэт. Скончыў Ельскі ўніверсітэт з дыпломам бакалаўра навук (1948), паступіў у аспірантуру Масачусецкага тэхналагічнага інстытута і атрымаў доктарскую ступень па фізіцы (1951). З 1952 працаваў у Чыкагскім універсітэце з Энрыка Фермі, спачатку выкладчыкам (1952—1953), затым асістэнт-прафесарам (1953—1954), ад’юнкт-прафесарам (1954—1955). У 1955 году становіцца ад’юнкт-прафесарам, з 1956 года — прафесар, з 1967 года — ганаровы прафесар Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута. Ва ўзросце 23 гадоў распачаў рэвалюцыю ў галіне фізікі элементарных часціц, апублікаваўшы сваю асноўную працу пра дзіўнасць і зачараванне элементарных часціц.

Зноскі

  1. Гелл-Ман Марри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Murray Gell-Mann // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]