Язэп Аляксандравіч Адамовіч
Язэп Аляксандравіч Адамовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў | ||||||
Пераемнік | Мікалай Мацвеевіч Галадзед | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 снежня 1896 (7 студзеня 1897)[1] |
||||||
Смерць |
22 красавіка 1937[1] (40 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Язэ́п Алякса́ндравіч Адамо́віч (7 студзеня 1897, Барысаў — 22 красавіка 1937) — беларускі савецкі палітычны дзеяч. 2-і старшыня СНК БССР (1924—1927). Адзін з актыўных дзеячаў палітыкі беларусізацыі ў БССР, прыняў удзел у першым і другім узбуйненнях БССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 7 студзеня 1897 года (ст. ст. 26 снежня 1896) у Барысаве ў сям'і рабочых[2]. Бацька — рабочы высокай кваліфікацыі, працаваў на найме мадэльшчыкам на кафельных заводах, удзельнік рэвалюцыйных падзей 1905—1907 гадоў, жыў у Барысаве пад паліцэйскім наглядам[3]. Язэп Адамовіч меў старэйшага брата Уладзміра Аляксандравіча, які пазней стаў камандзірам дывізіі Чырвонай Арміі, генерал-маёрам. Памёр у 1961 годзе[3].
З 1906 года Язэп Адамовіч працаваў на фабрыках у Барысаве, Мінску, Крупках, Тыфлісе. Працаваў улетку, а зімой вучыўся, такім чынам скончыўшы двухкласную царкоўнапрыходскую школу.
У пачатку Першай сусветнай вайны Язэп Адамовіч быў мабілізаваны і адпраўлены на перадавую, ваяваў на Паўднёва-Заходнім і Румынскім франтах (старшы унтэр-афіцэр; узнагароджаны ордэнамі Святога Георгія чацвёртай, трэцяй і другой ступені). У часе службы ўцягнуўся ў дзейнасць рэвалюцыйных гурткоў і ў 1916 годзе ўступіў у РСДРП інтэрнацыяналістаў. У канцы таго ж года быў паранены і адпраўлены на лячэнне ў Харкаў, дзе і сустрэў Лютаўскую рэвалюцыю 1917 года[3].
Падчас рэвалюцыйных падзей вёў рэвалюцыйна-прапагандысцкую дзейнасць сярод салдат, выбіраўся сябрам палкавога камітэта, Харкаўскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Паля лячэння быў пасланы на Румынскі фронт як «нядобранадзейны», дзе таксама выбіраўся ў салдацкі камітэт і іншыя салдацкія арганізацыі[2]. Пасля ліпеньскай дэманстрацыі ў 1917 годзе ў Петраградзе Адамовіч вяртаецца на радзіму і ўступае ў 121-ы пяхотны полк[4]. У гэтым палку знаёміцца і хутка збліжаецца з Аляксандрам Мяснікянам і іншым рэвалюцыянерамі, выбіраецца ў гарадскі савет і працуе там з бальшавікамі[4].
З верасня 1917 года Адамовіч пераведзены ў каманду разведчыкаў 3-й батарэі 105-й артылерыйскай брыгады 11-й арміі Паўднёва-Заходняга фронту. У снежні 1917 года прыехаў у Барысаў, працаваў сакратаром Барысаўскага павятовага савета. У студзені 1918 года становіцца сябрам РКП(б)[4].
З наступленнем нямецкіх войск у 1918 годзе арганізаваў рабочы ўзброены атрад. У сакавіку 1918 года ў Смаленску ў штабе Чырвонай гвардыі (пазней Чырвонай Арміі), фармаваў палкі дзеля спынення пад Смаленскам нямецкіх войск. На чале Жлобінскага атрада чырвонаармейцаў прымаў удзел у падаўленні Стракапытаўскага паўстання. Улетку 1918 года прызначаны памочнікам старшыні гарнізона і каменданта Смаленска, пазней — старшынёй гарнізона і ваенным камісарам Смаленскай губерні. З верасня 1918 года камісар Магілёўскага і Лепельскага ваенных Саветаў. Пад яго кіраўніцтвам праводзіліся падаўленні антысавецкіх выступленняў у Гомельскай, Віцебскай і Смаленскай губерняў.
Уваходзіў у склад губпарттройкі (Вільгельм Кнорын, Адамовіч, Алесь Чарвякоў) па арганізацыі савецкай улады пасля заняцця Чырвонай арміяй Менска 11 ліпеня 1920 года[2]. У 1920 годзе абраны сябрам ЦК КП(б)Б. У Менску знаёміцца з Соф’яй Шамардзіной, з якой жыве да канца жыцця. У 1920—1927 гадах сябра ЦВК БССР і прэзідыума ЦВК БССР у 1920—1922 гадах. Сябра Менскага губернскага ВРК, ваенны камісар Менскай губерні, сябра Белрэўкама, старшыня Менскага гарнізона. З верасня 1920 года народны камісар па вайсковых справах БССР, адначасова з 1921 года народны камісар унутраных спраў БССР і намеснік старшыні ЦВК і СНК БССР. У студзені 1921 года па даручэнні ЦБ КП(б)Б і ўрада БССР удзельнічаў у перамовах з урадам РСФСР і падпісаў дамову аб гаспадарчых і вайсковых узаемаадносінах рэспублік.
У 1922 годзе слухач Маскоўскай вайсковай акадэміі[5]. Браў удзел у падрыхтоўчай рабоце па ўтварэнні СССР, уваходзіў у склад беларускай дэлегацыі на X Усерасійскім з’ездзе Саветаў, удзельнічаў у рабоце 1 з’езда Саветаў СССР (1922). У лютым 1924 года ўваходзіў у склад Часовага Беларускага Бюро ЦК РКП(б) па ўзбуйненні тэрыторыі БССР, з’яўляўся ўпаўнаважаным СНК БССР па далучэнні Віцебскай губерні да БССР.
З 17 сакавіка 1924 па 7 мая 1927 — старшыня Савета народных камісараў БССР. У 1924 годзе пад яго кіраўніцтвам адбылося вяртанне ў склад БССР Віцебскай губерні, перададзенай РСФСР амаль адразу па абвяшчэнні БССР[6]. У 1924—1925 гадах сябра РВС СССР. У 1924—1929 гадах сябра ЦВК СССР.
Стаяў ля вытокаў палітыкі беларусізацыі ў БССР[7]. 25 ліпеня 1924 года разам з Аляксандрам Чарвяковым і Усеваладам Ігнатоўскім падпісаў «Палажэнне аб Інстытуце беларускай культуры». 12 лютага 1926 года разам з Аляксандрам Чарвяковым падпісаў пастанову «Аб рэарганізацыі Інстытута беларускае культуры», паводле якой Інбелкульт стаў самастойнай установай непасрэдна пры СНК БССР[8]. Прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы статута Інбелкульта. Паводле слоў Язэпа Пушчы, у Адамовіча знаходзілі падтрымку нацыянальна арыентаваныя літаратары.
Прыняў актыўны ўдзел у другім узбуйненні БССР у 1926 годзе. Працаваў у адмысловай тройцы ў складзе першага сакратара ЦК Кампартыі Беларусі Аляксандра Крыніцкага, старшыні СНК БССР Язэпа Адамовіча і Старшыні Дзяржплана БССР Сяргея Карпа. Узбуйненне граніц БССР мела моцны супраціў з боку ЦК УКП(б)[9]. 12 лістапада 1926 года бюро ЦК КП(б)Б пастанавіла: «Прасіць ЦК КП(б)Б паставіць у Палітбюро 18 лістапада пытанне аб мяжы БССР. Далей адкладваць... немагчыма. Прасіць тав. Сталіна прыняць дэлегацыю ЦК КП(б)Б у складзе таварышаў Крыніцкага, Галадзеда, Чарвякова, Адамовіча, Бейліна і Карпа ў Палітбюро, пажадана 17 лістапада». 6 снежня 1926 года Гомельскі і Рэчыцкі паветы былі далучаныя да БССР[10].
У сувязі з канфліктам з Першым сакратаром ЦК КП(б)Б Аляксадрам Крыніцкім быў пераведзены на працу ў Маскву. З траўня 1927 года сябра Прэзідыума ВСНГ СССР і старшыня праўлення Цукратрэста СССР.
З 1932 года на Далёкім Усходзе, старшыня Камчацкага акцыянернага таварыства, кіраўнік цукровых і рыбакансервавых прадпрыемстваў.
У атмасферы масавых рэпрэсій і цкаванняў скончыў жыццё самагубствам. 22 красавіка 1937 года Язэп Аляксандравіч Адамовіч застрэліўся ў цягніку Уладзівасток—Масква[11].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У гонар Язэпа Адамовіча названая вуліца ў Барысаве[12].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Энцыклапедыя гісторыі Беларусі — Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі.
- ↑ а б в Угаров Н. Адамович, Иосиф Александрович // Большая биографическая энциклопедия.
- ↑ а б в Іофэ Э. 2017, с. 132.
- ↑ а б в Іофэ Э. 2017, с. 133.
- ↑ Іофэ Э. 2017, с. 134.
- ↑ Імёны Свабоды: Язэп Адамовіч
- ↑ Іофэ Э. 2017, с. 135.
- ↑ Іофэ Э. 2017, с. 137.
- ↑ Іофэ Э. 2017, с. 138.
- ↑ Іофэ Э. 2017, с. 139.
- ↑ Іофэ Э. 2017, с. 142.
- ↑ т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). С. 92
- Іофэ Э. Пяты кіраўнік урада Савецкай Беларусі // Полымя : часопіс. — Мінск: Звязда, 2017. — № 1. — С. 132—141. Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2019.
- Шамардзіна С. Старонкі з біяграфіі Язэпа Адамовіча // Полымя. — 1966. — № 4. — С.
- Кузняцоў М. Адамовіч Язэп Аляксандравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.. — Мінск: БелЭн, 1993. — С. 44—45. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Угаров Н. Адамович, Иосиф Александрович // Большая биографическая энциклопедия. (руск.)
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаве
- Памерлі 22 красавіка
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Члены РСДРП
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Асобы
- Рэвалюцыянеры Расіі
- Рэвалюцыянеры Беларусі
- Старшыні СНК БССР
- Самазабойцы
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)
- Дзяржаўныя дзеячы СССР
- Члены ЦК КПБ
- Члены Прэзідыума ЦВК БССР
- Члены бюро ЦК КПБ
- Народныя камісары БССР
- Члены Прэзідыума Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б)
- Члены ЦВК СССР
- Застрэліліся ў Расіі
- Члены Цэнтральнага бюро КП(б)Б