Сент-Мэры-ле-Боу: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Coord|51|30|50|N|0|05|37|W|region:GB_source:enwiki-osgb36(TQ322812)|display=title}} [[Выява: StMaryLeBowChurch.jpg|thumb|right|150px|Царква Сент-М...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:06, 28 ліпеня 2012

Царква Сент-Мэры-ле-Боу

Сент-Мэры-ле-Боу (англ.: St Mary-le-Bow) — адна з самых вядомых цэркваў Лондана; знаходзіцца ў Іст-Эндзе. Пабудавана ў 16711680 К. Рэнам на месцы згарэлай ранейшай царквы. Слова «Боу» ў назве (ад англ.: bow — арка) узнікла ад таго, што царква была пабудавана над нармандскай падземнай капліцай з каменным аркавым скляпеннем.

Інтэр'ер

Лічыцца, што чалавек, які нарадзіўся ў межах чутнасці званоў Сент-Мэры-ле-Боу — сапраўдны кокні. 10 мая 1941 года ў царкву патрапіла бомба, скінутая нямецкім самалётам, у выніку большая частка будынка царквы была разбурана, а званы разбіліся аб зямлю. У 1956 годзе пачалася рэстаўрацыя царквы пад кіраўніцтвам Л. Кінга (L. King) і ўжо ў 1961 годзе званы царквы загучалі зноў, спараджаючы новае пакаленне кокні.

Літаратура

  • Howard Colvin, Biographical Dictionary of British Architects
  • Michael Byrne and George R. Bush (eds), St Mary-le-Bow: A History (Privately published, 2007).

Спасылкі

Шаблон:London-stub