Постімпрэсіянізм: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 9: Радок 9:
* Bowness, Alan, et alt.: Post-Impressionism. Cross-Currents in European Painting, Royal Academy of Arts & Weidenfeld and Nicolson, London 1979 ISBN 0-297-77713-0.
* Bowness, Alan, et alt.: Post-Impressionism. Cross-Currents in European Painting, Royal Academy of Arts & Weidenfeld and Nicolson, London 1979 ISBN 0-297-77713-0.
* Rewald, John: Post-Impressionism: From Van Gogh to Gauguin, revised edition: Secker & Warburg, London 1978.
* Rewald, John: Post-Impressionism: From Van Gogh to Gauguin, revised edition: Secker & Warburg, London 1978.
{{art-stub}}

{{Постімпрэсіянізм}}
{{Кірункі ў мастацтве}}


[[Катэгорыя:Постімпрэсіянізм]]
[[Катэгорыя:Постімпрэсіянізм]]

Версія ад 00:37, 5 сакавіка 2013

"Зорная ноч над Ронай", Вінцэнт ван Гог

Постімпрэсіянізм (фр.: postimpressionisme) — кірунак у выяўленчым мастацтве. Узнік у 80-х гадах XIX стагоддзя. Мастакі гэтага кірунку не прытрымліваліся толькі візуальных уражанняў, а імкнуліся вольна і абагульнена перадаваць матэрыяльнасць свету, звярталіся да дэкаратыўнай стылізацыі. Да выбітных прадстаўнікоў постімпрэсіянізму ў жывапісе адносяцца Вінцэнт Ван Гог, Поль Гаген, Поль Сезан, Тулуз-Латрэк, Гастон Ла Туш, Рэнэ Шутцэнбергер.

Пачатак постімпрэсіянізму прыпадае на крызіс імпрэсіянізму ў канцы XIX стагоддзя. Тады адбылася апошняя выстава імпрэсіяністаў і быў апублікаваны «Маніфест сімвалізму» (1886) французскага паэта Жана Марэаса. Постімпрэсіяністы, многія з якіх раней прымыкалі да імпрэсіянізму, пачалі шукаць метады выказвання не толькі імгненнага і мінучага, яны пачалі асэнсоўваць працяглыя станы навакольнага свету.

Для постімпрэсіянізму характэрныя розныя творчыя сістэмы і тэхнікі, якія паўплывалі на далейшае развіццё выяўленчага мастацтва. Работы Ван Гога апярэдзілі з'яўленне экспрэсіянізму, Гаген праклаў шлях да сімвалізму і мадэрну.

Літаратура

  • Bowness, Alan, et alt.: Post-Impressionism. Cross-Currents in European Painting, Royal Academy of Arts & Weidenfeld and Nicolson, London 1979 ISBN 0-297-77713-0.
  • Rewald, John: Post-Impressionism: From Van Gogh to Gauguin, revised edition: Secker & Warburg, London 1978.

Шаблон:Art-stub