Камень (Валожынскі раён): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Andrès (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 54: Радок 54:
}}
}}


'''Ка́мень'''<ref>[http://maps.by/viewate/18814 Госкартгеоцентр]</ref><ref>{{Крыніцы/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Мінская вобласць|}}</ref> ({{lang-be-trans|Kamień}}, {{lang-ru|Камень}}) — вёска ў [[Беларусь|Беларусі]], на рацэ [[Каменка]]. Уваходзіць у склад [[Івянецкі сельсавет|Івянецкага сельсавета]] [[Дзяржынскі раён|Дзяржынскага раёна]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]]. Насельніцтва 690 чал. ([[1997]]). Знаходзіцца за 37 км на паўднёвы ўсход ад [[Валожын]]а, за 46 км ад чыгуначнай [[станцыя Койданава|станцыі Койданава]].
'''Ка́мень'''<ref>[http://maps.by/viewate/18814 Госкартгеоцентр]</ref><ref>{{Крыніцы/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Мінская вобласць|}}</ref> ({{lang-be-trans|Kamień}}, {{lang-ru|Камень}}) — вёска ў [[Беларусь|Беларусі]], на рацэ [[Каменка]]. Уваходзіць у склад [[Івянецкі сельсавет|Івянецкага сельсавета]] [[Валожынскі раён|Валожынскага раёна]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]]. Насельніцтва 690 чал. ([[1997]]). Знаходзіцца за 37 км на паўднёвы ўсход ад [[Валожын]]а, за 46 км ад чыгуначнай [[станцыя Койданава|станцыі Койданава]].


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Версія ад 12:08, 12 красавіка 2016

Вёска
Камень
Касцёл Св. апосталаў Пятра і Паўла
Касцёл Св. апосталаў Пятра і Паўла
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 440 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1772
Паштовыя індэксы
222371
Аўтамабільны код
5
СААТА
6220843086
Камень на карце Беларусі ±
Камень (Валожынскі раён) (Беларусь)
Камень (Валожынскі раён)
Камень (Валожынскі раён) (Мінская вобласць)
Камень (Валожынскі раён)

Ка́мень[1][2] (трансліт.: Kamień, руск.: Камень) — вёска ў Беларусі, на рацэ Каменка. Уваходзіць у склад Івянецкага сельсавета Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Насельніцтва 690 чал. (1997). Знаходзіцца за 37 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, за 46 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.

Гісторыя

Упершыню Камень згадваецца ў 1-й палове XV ст. як уладанне Гедыголдавічаў. Каля 1451 кашталян віленскі С. Гедыголдавіч заснаваў у мястэчку касцёл. У канцы XV — 1-й палове XVI стст. Камень знаходзіўся ва ўладанні Забярэскіх, якія ў 1522 збудавалі тут фарны касцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Мінскага павета Мінскага ваяводства.

Касцёльная працэсія, пач. XX ст.

У 2-й палове XVI ст. Камень перайшоў да Кішкаў, у XVII ст. ст. — Далмат-Ісакоўскіх, пазней Юдзіцкіх. У 1679 у мястэчку збудавалі новы касцёл.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Камень апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. Станам на 1795 у мястэчку было 49 двароў. У XVIIIXIX стст. тут праводзіліся вялікія кірмашы. У 1-й пал. XIX ст. Камень знаходзіўся ва ўладанні Салагубаў і Плявакаў, у 2-й палове XIX — пачатку XX стст. — Арнольдзі і Яштальд-Гаворкі. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 116 двароў, касцёл, малітоўны дом, багадзельня, магазін, карчма, 3 кузні, крама лазня.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Камень апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Івянецкай гміне Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства. За польскім часам існавалі аднайменныя мястэчка (151 двор) і 2 фальваркі (7 двароў).

У 1939 Камень увайшоў у БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1971 тут было 234 двары, на 1997 — 220.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Камені працуюць сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, клуб.

Турыстычная інфармацыя

Старая званіца

Славутасці

За 0,4 км на паўднёвы захад ад Каменю знаходзіцца археалагічны помнік (гарадзішча і паселішча часоў сярэднявечча).

  • Валун Чортаў Камень
  • Могілкі яўрэйскія

Страчаная спадчына

  • Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (1679)

Зноскі

  1. Госкартгеоцентр
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  4. Валерый Шаблюк. Камень // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 45.
  5. Валерый Шаблюк. Камень // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 44.

Літаратура

Спасылкі