Палушнік азёрны: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) др →Літаратура |
→Распаўсюджанне: вікіфікацыя |
||
Радок 40: | Радок 40: | ||
На Беларусі трапляецца пераважна ў Паазер'і. Месцы росту: пясчаныя літаралі алігатрофных і мезатрофных з прыкметамі алігатрафіі азёр з вельмі нізкай мінералізацыяй вады. Утварае чыстыя або мяшаныя (з {{bt-bellat|лабелія Дортмана{{!}}лабеліяй Дортмана|Lobelia dortmanna}} і {{bt-bellat|эладэя канадская{{!}}эладэяй канадскай|Elodea canadensis}}) прыбярэжныя зараснікі («палушнікавыя лугі») шырынёй 20-50 м. |
На Беларусі трапляецца пераважна ў Паазер'і. Месцы росту: пясчаныя літаралі алігатрофных і мезатрофных з прыкметамі алігатрафіі азёр з вельмі нізкай мінералізацыяй вады. Утварае чыстыя або мяшаныя (з {{bt-bellat|лабелія Дортмана{{!}}лабеліяй Дортмана|Lobelia dortmanna}} і {{bt-bellat|эладэя канадская{{!}}эладэяй канадскай|Elodea canadensis}}) прыбярэжныя зараснікі («палушнікавыя лугі») шырынёй 20-50 м. |
||
Ва [[Украіна]] сустракаецца ў [[Заходняе Палессе|Заходнім Палессі]]: [[Валынская вобласць|Валынская]], [[Ровенская вобласць|Ровенская вобласці]]. Утварае монадамінантныя зараснікі, папуляцыі прадстаўлены ў выглядзе шырокіх шчыльных палос на плыткаводдзі азёр (азёры {{нп3|Белае возера, Ровенская вобласць|Белае|ru|Белое озеро (Ровненская область)}} ({{нп3|Валадзімірацкі раён||uk|Володимирецький район}}), возера {{нп3|Возера Лукі|Лукі|uk|Луки (озеро)}} [[Ратнеўскі раён| Ратнеўскага раёна]], [[Возера Варанкі|Варанкі]] [[Валадзімірацкі раён|Валадзімерацкага раёна]], азёры [[Вялікае возера, Зарычненскі раён|Вялікае]] і [[Сярэдняе возера, Зарычненскі раён|Сярэдняе]] [[Зарычненскі раён|Зарычненскага раёна]]), таксама сустракаецца асобнымі плямамі (азёры [[Возера Свіцязь, Украіна|Свіцязь]] і {{нп3|Пясочнае возера|Пясочнае|uk|Пісочне озеро}} [[Шацкі нацыянальны прыродны парк|Шацкага нацыянальнага прыроднага парку]] і на возеры [[Возера Любча|Любча]] |
Ва [[Украіна]] сустракаецца ў [[Заходняе Палессе|Заходнім Палессі]]: [[Валынская вобласць|Валынская]], [[Ровенская вобласць|Ровенская вобласці]]. Утварае монадамінантныя зараснікі, папуляцыі прадстаўлены ў выглядзе шырокіх шчыльных палос на плыткаводдзі азёр (азёры {{нп3|Белае возера, Ровенская вобласць|Белае|ru|Белое озеро (Ровненская область)}} ({{нп3|Валадзімірацкі раён||uk|Володимирецький район}}), возера {{нп3|Возера Лукі|Лукі|uk|Луки (озеро)}} [[Ратнеўскі раён| Ратнеўскага раёна]], [[Возера Варанкі|Варанкі]] [[Валадзімірацкі раён|Валадзімерацкага раёна]], азёры [[Вялікае возера, Зарычненскі раён|Вялікае]] і [[Сярэдняе возера, Зарычненскі раён|Сярэдняе]] [[Зарычненскі раён|Зарычненскага раёна]]), таксама сустракаецца асобнымі плямамі (азёры [[Возера Свіцязь, Украіна|Свіцязь]] і {{нп3|Пясочнае возера|Пясочнае|uk|Пісочне озеро}} [[Шацкі нацыянальны прыродны парк|Шацкага нацыянальнага прыроднага парку]] і на возеры [[Возера Любча|Любча]] ]]Ковэльскі раён|Ковельскага раёна]]). |
||
У [[Расія|Расіі]] сустракаецца ў [[Мурманская вобласць|Мурманскай вобласці]], [[Карэлія|Карэліі]], [[Ленінградская вобласць|Ленінградскай]], [[Пскоўская вобласць|Пскоўскай]], [[Наўгародская вобласць|Наўгародскай]], [[Цвярская вобласць|Цвярской]], [[Яраслаўская вобласць|Яраслаўскай]], [[Іванаўская вобласць|Іванаўскай]], [[Маскоўская вобласць|Маскоўскай]] (возера {{нп3|Возера Белае (Шатурскі раён, ля с. Уласава)|Белае-Бардукоўскае|ru|Белое (озеро, Шатурский район у с. Власово)}} ў {{нп3|Шатурскі раён|Шатурскім раёне|ru|Шатурский район}}), [[Уладзімірская вобласць|Уладзімірскай]] (ля вёскі {{нп3|Вёска Дваязёры|Дваязёры|ru|Двоезёры}} {{нп3|Мелянкоўскі раён|Мелянскоўскага раёна|ru|Меленковский район}}), [[Разанская вобласць|Разанскай]] ({{нп3|Возера Светлае, Касімаўскі раён|Светлае возера|ru|Светлое (озеро, Касимовский район)}}), [[Ніжагародская вобласць|Ніжагародскай]] (азёры [[Святое-Дзедаўскае]], [[Святое-Сцяпурынскае]] , [[Вялікае Плотава]] і [[Малое Плотава]]), [[Свярдлоўская вобласць|Свярдлоўскай]] (блізу [[Горад Екацярынбург|Екацярынбурга]]), [[Чалябінская вобласць|Чалябінскай]] (у азёрах {{нп3|Возера Кундравінскае|Кундравы|ru|Кундравинское}} і {{нп3|Возера Тургаяк|Тургаяк|ru|Тургояк (озеро)}}. |
У [[Расія|Расіі]] сустракаецца ў [[Мурманская вобласць|Мурманскай вобласці]], [[Карэлія|Карэліі]], [[Ленінградская вобласць|Ленінградскай]], [[Пскоўская вобласць|Пскоўскай]], [[Наўгародская вобласць|Наўгародскай]], [[Цвярская вобласць|Цвярской]], [[Яраслаўская вобласць|Яраслаўскай]], [[Іванаўская вобласць|Іванаўскай]], [[Маскоўская вобласць|Маскоўскай]] (возера {{нп3|Возера Белае (Шатурскі раён, ля с. Уласава)|Белае-Бардукоўскае|ru|Белое (озеро, Шатурский район у с. Власово)}} ў {{нп3|Шатурскі раён|Шатурскім раёне|ru|Шатурский район}}), [[Уладзімірская вобласць|Уладзімірскай]] (ля вёскі {{нп3|Вёска Дваязёры|Дваязёры|ru|Двоезёры}} {{нп3|Мелянкоўскі раён|Мелянскоўскага раёна|ru|Меленковский район}}), [[Разанская вобласць|Разанскай]] ({{нп3|Возера Светлае, Касімаўскі раён|Светлае возера|ru|Светлое (озеро, Касимовский район)}}), [[Ніжагародская вобласць|Ніжагародскай]] (азёры [[Святое-Дзедаўскае]], [[Святое-Сцяпурынскае]] , [[Вялікае Плотава]] і [[Малое Плотава]]), [[Свярдлоўская вобласць|Свярдлоўскай]] (блізу [[Горад Екацярынбург|Екацярынбурга]]), [[Чалябінская вобласць|Чалябінскай]] (у азёрах {{нп3|Возера Кундравінскае|Кундравы|ru|Кундравинское}} і {{нп3|Возера Тургаяк|Тургаяк|ru|Тургояк (озеро)}}. |
Версія ад 22:49, 17 лютага 2017
Палушнік азёрны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Isoëtes lacustris L., 1753 | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Isoetes tuckermani harveyi (Eaton) Clute
Isoetes morei D. Moore Isoetes leiospora Klinggraff. Isoetes lacustris vulgaris Casp. Isoetes lacustris terrestris Motel. & Vendr. Isoetes lacustris tenuifolia A. Br. ex Milde Isoetes lacustris stricta (Gay) Mer Isoetes lacustris setacea Leman Isoetes lacustris recurva Motel. & Vendr. Isoetes lacustris rectifolia Caspary Isoetes lacustris morei (Moore) Hook. Isoetes lacustris leiospora Klinggraff. Isoetes lacustris lacustris J. D. Hook. Isoetes lacustris intermedia Mer Isoetes lacustris humilis Mer Isoetes lacustris humilior Motel. & Vendr. Isoetes lacustris hieroglyphica (A. A. Eat.) Taylor & Luebke Isoetes lacustris falcata Gay Isoetes lacustris curvifolia Caspary Isoetes hieroglyphica A. A. Eat. Isoetes brochonii Moteley Isoetes atrovirens Th. Fr. Calamaria lacustris (L.) Kuntze | |||||||||||||||||
|
Палушнік азёрны (Isoëtes lacustris) — водная расліна, від роду Палушнік (Isoetes) сямейства Палушнікавыя (Isoеtaceae).
Апісанне
Палушнік азёрны. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
|
Шматгадовая вечназялёная водная разнаспоравая травяністая расліна вышынёй 8-20 см з укарочаным сцяблом і клубнепадобным карэнішчам са шматлікімі каранямі. Расце зараснікамі або групамі на пяшчаным або пясчана-глейкім грунце па дне алігатрофных азёр на глыбіні да 4 метраў і больш.
Ад сцябла адыходзіць пучком жорсткае цёмна-зялёнае шылападобнае лісце (філоіды): унутранае лісце (трафафілы) стэрыльнае, вонкавае (спарафілы) з расшыранай асновай — фертыльнае. Сцябло кароткае, у аснове цыбулепадобна патоўшчанае, да асновы двух-трохлопасцевае. Ад сцябла паміж лопасцямі адыходзяць шматлікія карані. Вышэй на сцябле размешчаны лісты. Яны ўнізе расшыраныя, з добра выражаным язычком, а кверху звужаюцца і становяцца шылападобнымі (адсюль назва расліны — шыльнік). Унутры лістоў амаль па ўсёй даўжыні праходзяць паветраныя каналы. Пашыраная лопасцевая аснова сцябла адпавядае рызафору, а верхняя частка, ад якой адыходзяць лісты, — сцяблу. Унутры сцябла праходзіць цыліндрычная стэла. Яна пашыраецца данізу і ўтварае дзве ці трылопасці, ад якіх адыходзяць пучкі, накіраваныя ў карані, а ад верхняй часткі стэлы — адгалінаванні ў лісты. Стэла акружана шырокім кальцом кары. У парэнхіме, што ахоплівае стэлу, маецца праслойка мерыстэмы, аналагічная камбію. Тут адрозніваюцца рызаморфныя і сцябловыя мерыстэмы. У выніку дзейнасці камбію сцябло палушніка нарастае ўтаўшчыню.
У пазухах лісця ўтвараюцца сядзячыя макра- і мікраспарангіі, прыкрытыя пакрывалам (вэлюмам). Мегаспоры (50-100) бугорчата-маршчакаватыя. Сперматазоіды шматжгуцікавыя.
Распаўсюджанне
Палушнік азёрны пад тоўшчай вады
|
Арэал уключае Паўночную Амерыку, Еўропу (Скандынавія, Цэнтральная, Атлантычная і Усходняя Еўропа) і нешматлікія ізаляваныя папуляцыі на Урале і ў Заходняй Сібіры.
На Беларусі трапляецца пераважна ў Паазер'і. Месцы росту: пясчаныя літаралі алігатрофных і мезатрофных з прыкметамі алігатрафіі азёр з вельмі нізкай мінералізацыяй вады. Утварае чыстыя або мяшаныя (з лабеліяй Дортмана (Lobelia dortmanna) і эладэяй канадскай (Elodea canadensis)) прыбярэжныя зараснікі («палушнікавыя лугі») шырынёй 20-50 м.
Ва Украіна сустракаецца ў Заходнім Палессі: Валынская, Ровенская вобласці. Утварае монадамінантныя зараснікі, папуляцыі прадстаўлены ў выглядзе шырокіх шчыльных палос на плыткаводдзі азёр (азёры Белае (Валадзімірацкі раён ), возера Лукі Ратнеўскага раёна, Варанкі Валадзімерацкага раёна, азёры Вялікае і Сярэдняе Зарычненскага раёна), таксама сустракаецца асобнымі плямамі (азёры Свіцязь і Пясочнае Шацкага нацыянальнага прыроднага парку і на возеры Любча ]]Ковэльскі раён|Ковельскага раёна]]).
У Расіі сустракаецца ў Мурманскай вобласці, Карэліі, Ленінградскай, Пскоўскай, Наўгародскай, Цвярской, Яраслаўскай, Іванаўскай, Маскоўскай (возера Белае-Бардукоўскае ў Шатурскім раёне ), Уладзімірскай (ля вёскі Дваязёры Мелянскоўскага раёна ), Разанскай (Светлае возера ), Ніжагародскай (азёры Святое-Дзедаўскае, Святое-Сцяпурынскае , Вялікае Плотава і Малое Плотава), Свярдлоўскай (блізу Екацярынбурга), Чалябінскай (у азёрах Кундравы і Тургаяк .
Біялогія
Расце зараснікамі або групамі на чыстых празрыстых плыткаводдзях (глыбіня 0,7-2 м, часам да 4 метраў і больш) мезатрофных і алігамезатрофных замкнёных або слабапратокавых азёр з пясчаным або пясчана-глейкім грунтам з нязначным узроўнем вады. Зараснікі адносяцца да класа Isoëto-Nanojuncetea. Гідрафіт.
Размнажэнне спорамі, адзначана апаспорыя. На ўнутранай пашыранай частцы спарафіла ў глыбокай ямцы знаходзяцца прыкрытыя язычком (лігулай) мега- і мікраспарангіі на кароткіх ножках ад 3 мм да 3 см. У мегаспарангіях развіваюцца ад 50 да 2000 мегаспор, а ў мікраспарангіях — ад некалькіх тысяч да соцен тысяч мікраспор. Спарангіі паспяваюць, ападаюць, часта ўсплываюць на паверхню вады, згніваюць і выслабаняюць споры. Апошнія прарастаюць у гаметафіты. Жаночы гаметафіт падобны на гаметафіт селагінелы, а мужчынскі складаецца з адной праталіяльнай клеткі і аднаго антэрыдыя, які мае сценку з 4 клетак і 2 сперматагенныя клеткі. Кожная сперматагенная клетка ўтварае па аднаму мнагажгуцікаваму сперматазоіду. Пасля апладнення з зіготы развіваецца зародак спарафіта, а затым — дарослая расліна. Спараносіць у жніўні-верасні. Жаночы спарафіт жыве за кошт пажыўных рэчываў мегаспоры.
Вельмі патрабавальны да чысціні вады.
Абмежавальныя фактары і ахова
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |
Від знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Прычынамі змены колькасці віду становіцца парушэнне гідралагічнага рэжыму азёр, іх забруджванне бытавымі і прамысловымі сцёкамі (антрапагенная эўтрафікацыя), вытоптванне плыткаводдзя скатом.
Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, Украіны і Расіі . Ахоўваецца таксама ў Літве, Латвіі і Польшчы[1].
Неабходныя меры па абмежаванні рэкрэацыйнай нагрузкі на ўзбярэжжа азёр, дзе расце гэта расліна, даследаванне стану ўсіх раней вядомых папуляцый віду і стварэнне асабліва ахоўных прыродных тэрыторый ва ўразлівых месцах яго арэалу.
У Беларусі мае ўразлівы прыродаахоўны статус. Ахоўваецца ў Нацыянальным парку «Нарачанскі» і гідралагічных заказніках «Глыбокае — Вялікае Астравіта», «Крывое», «Рычы», «Свіцязянскі»[1].
Ва Украіне мае ўразлівы прыродаахоўны статус. Ахоўваюць у Чарэмскім , Ровенскім (Белаазёрская дзялянка) прыродных запаведніках?!, у Шацкім нацыянальным прыродным парку, батанічным заказніку мясцовага значэння «Любча» (Валынская вобласць). Забаронена парушэнне ўмоў росту.
У Чалябінскай вобласці ахоўваецца на тэрыторыі помніка прыроды «Возера Тургаяк ».
Выкарыстанне
Мае гаспадарчае і камерцыйнае значэнне як прыдатная для аквакультуры дэкаратыўная, кармавая расліна. Месца нерасту рыб. Замацоўвае дно вадаёмаў.
Зноскі
- ↑ а б ПОЛУШНИК ОЗЁРНЫЙ (руск.)
Літаратура
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
- Флора БССР, т. 1. Ред. Шишкин Б. К. М.: Сельхозгиз, 1949. 432 c.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 41. Isoëtes lacustris L. — Полушник озёрный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 115. — ISBN 8-87317-091-6.
- Андрієнко Т. Л., Прядко О. І., Онищенко В. А. Раритетна компонента флори Рівненського природного заповідника // Український ботанічний журнал — 2006 — 63, № 2. — С. 220—228.
- Гелюта В. П. , Вакаренко Л. П., Дубина Д. В. та ін. Заказник «Любче». Природні умови, біорізноманітність, збереження та управління. — К.: 2001. — 222 с.
- Екофлора України. Том І / Я. П. Дідух, П. Г. Плюта, В. В. Протопопова та ін. / Відпов. ред. Я. П. Дідух. — К.: Фітосоціоцентр, 2000. — 284 c.
- Зуб Л. М., Карпова Г. О. Рідкісні види водяних рослин та умови їх збереження у Шацькому національному природному парку // Шацький національний природний парк. Наук. дослідж. 1994—2004. — Світязь, 2004. — С. 70-71.
- Каталог раритетного біорізноманіття заповідників і національних природних парків України. Фітогенетичний фонд, мікогенетичний фонд, фітоценотичний фонд / Під наук. ред. д.б.н. С. Ю. Поповича. — К.: Фітосоціоцентр, 2002. — 276 с.
- Терлецький В. К., Охримович В. М., Кудрик В. В. Поширення деяких видів рідкісних рослин на Західному Поліссі // Український ботанічний журнал — 1985. — 42, № 2. — С. 24-27.
- Фіторізноманіття Українського Полісся та його охорона / Під заг. ред. Т. Л. Андрієнко. — К.: Фітосоціоцентр, 2006. — 316 с.