Фемістокл: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8: Радок 8:
|імя пры нараджэнні =
|імя пры нараджэнні =
|род дзейнасці =
|род дзейнасці =
|дата нараджэння = каля [[524 да н.э.|524 года да н.э.]]
|дата нараджэння =
|месца нараджэння = [[Горад Афіны]]
|месца нараджэння =
|грамадзянства =
|грамадзянства =
|падданства =
|падданства =
|дата смерці = -459
|дата смерці =
|месца смерці =
|месца смерці =
|бацька =
|бацька =

Версія ад 11:59, 31 снежня 2017

Фемістокл
Род дзейнасці палітык, ваенны
Дата нараджэння 524 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці 459 да н.э.
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Neocles[d]
Маці Abrotonon[d]
Жонка Archippe[d]
Дзеці Archeptolis[d], Mnesiptolema[d], Nikomache[d] і Asia[d]
Прыналежнасць Старажытныя Афіны
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фемістокл (стар.-грэч.: Θεμιστοκλῆς) — афінскі дзяржаўны дзеяч і палкаводзец перыяду грэка-персідскіх войнаў (500-449 да н. э.). З 493/492 неаднаразова займаў вышэйшыя дзяржаўныя пасады архонта і стратэга. Будучы правадыром марской партыі, у якой адбіваліся інтарэсы гандлёва-рамесных слаёў і беднаты, Фемістокл імкнуўся ператварыць Афіны ў марскую дзяржаву.

Фемістокл падняўся на вяршыню ўлады выключна дзякуючы сваім здольнасцям. Афінскія арыстакраты, якія раней непадзельна кіравалі ў горадзе, заўсёды працівіліся яго ўплыву. Калі б не крызіс, выкліканы нашэсцем персаў, вышэйшыя пасады ў Афінах, быць можа, і надалей займалі б не па добрай якасці, а па праве нараджэння.

У 493 па яго ініцыятыве афіняне ўмацавалі Пірэй, зрабіўшы яго ваеннай гаванню. Дамогшыся перавагі над сухапутнай партыяй, якая ўзначальвалася Арыстыдам, Фемістокл пераканаў афінян ў 482 стварыць для паспяховай барацьбы з Персіяй на дзяржаўныя даходы ад руднікоў ваенны флот агульнай колькасцю ў 200 трыер. Падчас паходу Ксеркса I Фемістокл адыграў вырашальную ролю ў арганізацыі агульных грэчаскіх сіл супраціўлення, у кіраўніцтве афінскім флотам, асабліва ў марской бітве пры Саламіне (480). Ён спрыяў вызваленню грэчаскіх гарадоў Малай Азіі ад улады Персіі, быў ініцыятарам стварэння 1-га Афінскага марскога саюза (478). Яго палітычныя рэформы (487-486) прывялі да далейшага развіцця афінскай рабаўладальніцкай дэмакратыі (выбары архонтаў па жэрабі, прадастаўленне магчымасці коннікам займаць гэтую пасаду, вызваленне калегіі стратэгаў ад кантролю Арэапагу). У выніку інтрыг афінскай арыстакратыі Фемістокл у 471 быў падвергнуты астракізму; пазней абвінавачаны ў дружбе з персамі, у патаемнай сувязі са спартанскім палкаводцам і асуджаны агульным сходам грэкаў. Пасля тулянняў бег да персідскага цара Артаксеркса I.

Антычныя крыніцы


Шаблон:Anc-greece-stub

  1. http://www.nytimes.com/books/98/10/11/reviews/981011.11griffit.html
  2. http://earlyworldhistory.blogspot.com/2012/01/themistocles.html