Размовы з удзельнікам:Artsiom91/2018: Розніца паміж версіямі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 251: Радок 251:


Прывітаньне. Вы раней [[Вікіпедыя:Да перайменавання|тутака]] напісалі: «''Даведнікі можа і памыляюцца, а вось '''нарматыўныя''' даведнікі не памыляюцца, бо менавіта яны ўсталёўваюць норму''». У даведніку згадваецца [[Валевачскі сельсавет]] (Менская вобласьць, с. 494). Мне было ня цяжка патэлефанаваць да вядучага спэцыяліста аддзела галоўнага рэдактара картаў Тапографа-геадэзічнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белгеадэзія» Іны Віктараўны, тэл. 334-74-92, якая паведамі мне, што гэта памылковая назва. Вядома з улікам сучасных законаў і правілаў беларускай мовы. А цяпер, калі ласка, растлумачце мне, пажадана ўбачыць спасылку на правілы беларускай мовы, дзе тлумачыцца, што назва «''Валева'''чс'''кі сельсавет''» магчымая ў беларускай мове. Таксама вы адзначылі, што нарматыўны даведнік усталёўвае норму. Цудоўна. Тады, калі ласка, растлумачце мне, як такое здарылася, што ў даведніку згадваецца толькі [[Заходскі сельсавет]] з цэнтрам у вёсцы Заходы, але чамусьці ў гэтым разьдзеле ёсьць толькі артыкул з назвай [[Заходаўскі сельсавет]] і таксама з цэнтрам у вёсцы Заходы? Вы ігнаруеце нормы нарматыўнага даведніку, які ніколі не памыляецца? --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Размовы з удзельнікам:Ліцьвін|размовы]]) 17:53, 12 жніўня 2018 (MSK)
Прывітаньне. Вы раней [[Вікіпедыя:Да перайменавання|тутака]] напісалі: «''Даведнікі можа і памыляюцца, а вось '''нарматыўныя''' даведнікі не памыляюцца, бо менавіта яны ўсталёўваюць норму''». У даведніку згадваецца [[Валевачскі сельсавет]] (Менская вобласьць, с. 494). Мне было ня цяжка патэлефанаваць да вядучага спэцыяліста аддзела галоўнага рэдактара картаў Тапографа-геадэзічнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белгеадэзія» Іны Віктараўны, тэл. 334-74-92, якая паведамі мне, што гэта памылковая назва. Вядома з улікам сучасных законаў і правілаў беларускай мовы. А цяпер, калі ласка, растлумачце мне, пажадана ўбачыць спасылку на правілы беларускай мовы, дзе тлумачыцца, што назва «''Валева'''чс'''кі сельсавет''» магчымая ў беларускай мове. Таксама вы адзначылі, што нарматыўны даведнік усталёўвае норму. Цудоўна. Тады, калі ласка, растлумачце мне, як такое здарылася, што ў даведніку згадваецца толькі [[Заходскі сельсавет]] з цэнтрам у вёсцы Заходы, але чамусьці ў гэтым разьдзеле ёсьць толькі артыкул з назвай [[Заходаўскі сельсавет]] і таксама з цэнтрам у вёсцы Заходы? Вы ігнаруеце нормы нарматыўнага даведніку, які ніколі не памыляецца? --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Размовы з удзельнікам:Ліцьвін|размовы]]) 17:53, 12 жніўня 2018 (MSK)

== Ўдзячнасць за зробленае дабро ==

Здравствуйте [[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]]! Пользуясь случаем, хотел Вам выразить свою признательность за сделанное добро 11:15, 5 мая 2018, и попросить Вас отпатрулировать [[Худаер Юсуфбекавіч Юсуфбекаў|статью]], отшлифованный 14:30, 23 жніўня 2018 коллегой [[Удзельнік:DobryBrat|DobryBrat]]. С благодарностью [[Удзельнік:Khurshed.yusufbekov|Khurshed.yusufbekov]] ([[Размовы з удзельнікам:Khurshed.yusufbekov|размовы]]) 18:04, 23 жніўня 2018 (MSK)

Версія ад 18:04, 23 жніўня 2018

Архіў

Сяргей Чалы

Добры дзень, паважаны Artsiom91. Чаму выдалілі віртуальнае грамадзянства Сяргей_Вячаслававіч_Чалы ? Сяргей адзін са стваральнікаў і актыўных удзельнікаў Вейшнорыі. І менавіта ён выкрыў супадзеньне межаў жартоўнай дзяржавы (віртуальная Вейшнорыя ня мае межаў) і электаральнай мапы Зянона Пазьняка. https://en.wikipedia.org/wiki/Veyshnoria#Zapad_2017_scenario

Калі ёсць крыніцы пра гэта, то можаце напісаць у самім тэксце артыкула са спасылкамі на гэтыя крыніцы. У картцы ж поле "Грамадзянства" прызначана для рэальнага грамадзянства, а не віртуальных, "самаадчуваных", пажаданых ці іншых.--Artsiom91 (размовы) 14:13, 7 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Узяць даведку з МУС Вейшнорыі, сфатаграфаваць Чалага з карткай вейшнорца, чы хопіць вейшнорскіх фотаархіваў? Наконт рэальнасьці існаваньня рэчаіснасьці і грамадзянстваў можна паспрачацца :) --Eolka (размовы) 14:33, 7 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных

Добры дзень, паважаны Artsiom91. Я нядаўна вярнуўся да вікідзейнасці, таму растлумачце мяне, калі ласка, што гэта за катэгорыя такая? - TheSnowflakeWarwaLAND (размовы) 00:04, 10 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]

Прывітанне, TheSnowflakeWarwaLAND. Катэгорыя гэтая існуе дастаткова даўно. Туды звычайна дадаюцца артыкулы з шаблонамі-карткамі, у якіх яўна прапісаны параметры, якія маглі б падцягвацца з Вікідадзеных (фактычна такім чынам пераазначаюцца). Катэгорыя гэтая схаваная, звычайным чытачам не бачная, але дазваляе рэдактарам адсочваць такія артыкулы.--Artsiom91 (размовы) 00:09, 10 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй Вам за тлумачэнне. - TheSnowflakeWarwaLAND (размовы) 00:14, 10 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]

Буда

Прывітанне, паважаны Artsiom91. У Клімавіцкім раёне няма вёскі з афіцыйнай назвай Буда. Есць некалькі вёсак, якія маюць адмыслоўныя назвы: Высокая Буда, Кісялёва Буда, Новая Буда, Фядотава Буда. У Вас не было падстаў пераносіць старонку з афіцыйнай назвай Высокая Буда на старонку Буда. Трэба было зрабіць наадварот, ці рэдагаваць назву старонкі Буда на Высокая Буда.Andrew Mikhailov (размовы) 13:22, 20 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]
Прывітанне, Andrew Mikhailov. Справа ў тым, што асноўнай крыніцай па назвах населеных пунктаў Беларусі, паводле якіх і ствараліся артыкулы, з’яўляецца даведнік Лемцюговай, а таксама сайт Дзяржгеацэнтра http://maps.by/searchate (дзе тая ж самая інфармацыя што ў даведніку, толькі звесткі абнаўляюцца з часам). Канкрэтная гэтая вёска, як бачна на старонцы Дзяржгеацэнтра, мае афіцыйную назву "Высокая Буда" па-руску і "Буда" па-беларуску. Мы прытрымліваемся адзінай крыніцы, каб не было розных найменняў адной і той жа вёскі і стварэння дубляў. Іншыя крыніцы, такія як энцыклапедыі гісторыі Беларусі, «Гарады і вёскі Беларусі», могуць даваць трохі іншыя варыянты — іх можна пазначаць у артыкулах і рабіць перасылкі. Каб перанесці артыкул пад іншую назву, парэбны афіцыйны ўказ аб перайменаванні ці ўдакладненні назвы.--Artsiom91 (размовы) 13:31, 20 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй за адказ, Artsiom91. Мне трэба быць больш уважлівым, тым больш, што блытаніна з назвамі есць і ў дзяржаўных першакрыніцах. Пустыя артыкулы вялікай колькасці вёсак. Яны утвораны аўтаматычна? Я збіраю Энцыклапедыю «Гарады і вёскі Беларусі», засталось прыдбаць толькі тамы па Віцебскай вобласці. Але гэта вялікая і руплівая праца, каб перанесці что-небудзь на старонкі Вікіпедыі, ды яшчэ зрабіць іх арыгінальнымі. Я пакуль што не разабраўся з аўтаматызаваным перакладам старонак. Перш наперш, як захаваць шаблон табліцы з асноўнымі звесткамі пра населены пункт. Ён чамусьці не карэктна адлюстроўваецца пасля перакладу. — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Andrew Mikhailov (р · у)
Так, абсалютная большасць артыкулаў была створана аўтаматычна. Паглядзець інфармацыю на гэтую тэму можна на старонцы Вікіпедыя:Праект:Беларусь/Заліўка. Для некалькіх раёнаў ужо дададзена інфармацыя з «Гарады і вёскі Беларусі», але для большасці гэта яшчэ можна зрабіць. Калі Вам цікавая гэта тэма, то нейкія нарыхтоўкі можна знайсці на старонцы Удзельнік:Хомелка/Беларускія НП. Заўважу, што паколькі сама энцыклапедыя «Гарады і вёскі Беларусі» на беларускай мове, то вельмі непажадана перакладаць на беларускую рускі тэкст, які некалі з гэтай беларускай быў перакладзены. Шаблоны ж з асноўнай інфармацыяй ужо ёсць, дадаць там можна хіба што дату першай згадкі і насельніцтва, што прасцей зрабіць рукамі, чым перакладаць.--Artsiom91 (размовы) 12:01, 21 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]

Родненскі сельсавет

У сучасныя хрыніцах пішуць "Раднянскі сельсавет". У адпаведнасці з Правіламі правапісу павінна пісацца "Родненскі сельсавет". Пачаў шукаць крыніцы глыбей, к шчасцю знайшоў у Беларускай савецкай энцыклапедыі.– Мн: 1975.Т9 – С.148 артыкул пра Родню, дзе была згадана назва "саўгас «Родненскі». Сумна, што сучасныя энцыклапедысты не ведаюць беларускаю мову. — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Andrew Mikhailov (р · у)

Гэтак жа як і з вёскамі — тут ужываем назвы з maps.by, канкрэтна тут [1]. "Раднянскі" хутчэй калька з рускай мовы. Аднак трэба заўважыць, што ў апошнія гады нярэдка ўдакладняюцца назвы населеных пунктаў і сельсаветаў, змяняюцца 1-2 літары, таму сітуацыя з рознымі назвамі можа быць цалкам нармальнай.--Artsiom91 (размовы) 12:01, 21 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]

Вікі-сустрэчы

Добры дзень! Падкажыце, калі ласка, ці праводзяцца яшчэ вікі-сустрэчы? Ці наведвае іх хто з адміністратараў? Дзякуй. — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік 178.124.80.191 (р · у)

Наконт Вікісустрэч Вам лепей спытаць у ўдзельнікаў Mr. Zabej, Svetit, Ihar Dorinel, Da voli (былі запланаваныя, але як па факце — мне невядома). Інфармацыі пра ўдзел адміністратараў у сустрэчах няма.--Artsiom91 (размовы) 09:15, 2 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
Паважаны карыстальнік 178.124..80.191! Вікісустрэча 9 лютага адменена ў сувязі з яе незапатрабаванасцю ўдзельнікамі Вікіпедыі. Калі запатрабаванаць будзе бачна (Форум, група ў Фэйсбуку), правядзенне сустрэч можна аднавіць. Адміністратары апошнія сустрэчы не наведвалі. --Da voli (размовы) 17:18, 6 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Празрысты лагатып

Ня ведаю, ці патрэбны яшчэ празрысты лагатып?  — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Dehty (р · у)

Чаму ж не. На Форуме яшчэ вырашаюць, які лагатып лепей паставіць. Калі будзе абраны гэты,то трэба будзе загрузіць версію памерамі 155×135 пікселаў.--Artsiom91 (размовы) 15:44, 3 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Празрысты лагатып

Добра, але заўважыў недакладнасці. Яшчэ падпрацую. P.S. Не знайшоў, як падзякаваць за Ваш адказ. Таму дзякую тут :)  — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Dehty (р · у)

Каб падзякваць, можна ў гісторыі версій (націснуць "Паказаць гісторыю" ўверсе старонкі) у адпаведным радку знайсці і націснуць "дзякуй". Калі ласка, падпісвайце свае паведамленні ў размовах, націскаючы на аловачак у панэлі рэдавагання (дададуцца чатыры тыльды, які пры запісы старонкі пераўтворацца ў подпіс і час).--Artsiom91 (размовы) 15:56, 3 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
Кнопка подпісу і часу, паказана чырвонай стрэлкай


Ок

Снаўбордынг

Патлумачце, калі ласка, з якой прычыны англамоўнае «сноў» стала «снаў»? Ці гэта з той жа прычыны, калі нямецкі «Вайхс», стаў цудоўным «Вейхс'ам»...--Dzianis Niadbajla (размовы) 00:21, 15 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

З той, што ў нас ні ў адным артыкуле не сустракаецца "сноўборд", была процьма артыкулаў і катэгорый менавіта са "снаўбордынг". А з Вашай логікай трэба пісаць "хокей" (ці "хокі") і "футбал".--Artsiom91 (размовы) 00:23, 15 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
«У нас не сустракаецца», хтосьці напісаў са «снаў», таму мы і будзем пісаць... Вельмі файна, Ваша логіка, ад маёй далёка не адышла. Так можа, патрэбна было, выставіць «Да перайменавання»? А не далей пераносіць назву пад нейкі першапачаткова створаны артыкул і катэгорыю?--Dzianis Niadbajla (размовы) 00:34, 15 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
Калі ведаеце рэальныя прычыны (а не мутныя разважанні), чаму варта пісаць так, а не інакш — выстаўляйце на перайменаванне (і гэта ненармальна, калі раней існаваў артыкул Снаўбордынг, а Вы тут прыйшлі са сваёй мятлой і яшчэ лічыце, што гэта я павінен выстаўляць тое, што адзін удзельнік стварыў). Калі рэальных канкрэтных падстаў перайменавання няма — то логіка "кожна піша як хоча" (пры ўмове, што ніхто не ведае нарматыўнага варыянта) толькі шкодзіць, яе лепей адразу прыпыняць. Нават калі высветліцца, што назва памылковая — для старонак з аднолькавым ужываннем слова куды прасцей ажыццявіць перанос.--Artsiom91 (размовы) 00:42, 15 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
Да ня ведаю я рэальных прычын! Як і большасць, бо я не мовазнавец! Існуюць словы «snow» і «board» (па-беларуску адпаведна, «сноў» і «борд»), якія ўтвараюць складанае слова «snowboard», у якім націск, хоць і ў другой частцы, але каб «не дапусціць сэнсавай неадназначнасці тэрміналагічнай лексікі» у першай частцы павінна пісацца літара о (каментары да § 5 «Правілаў»). Такім чынам, згодна з Правіламі, і тым, што для беларускай мовы запазычанае слова «snowboard» – гэта тэрмін (мая выснова), трэба пісаць «о». Але, гэта мае «мутныя разважанні»:-) P.S.: Абразіць Вас, ніякім чынам, я не жадаў.--Dzianis Niadbajla (размовы) 01:29, 15 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
Тым часам "Амерыканскі снАўбардыст Шон Уайт стаў алімпійскім чэмпіёнам у дысцыпліне хаф-пайп". Пры любым выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на blr.belta.by абавязковая :-) --JerzyKundrat (размовы) 09:53, 15 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
А тут вось "сноўбардыст". Вось і як пасля гэтага вясвятляць, як правільна.--Artsiom91 (размовы) 09:59, 15 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
Кажучы менавіта пра апошнюю калізію, я б заўважыў, што тут аўтарытэтнасць крыніц мабыць трэба параўноўваць. --JerzyKundrat (размовы) 11:10, 15 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
Сп. JerzyKundrat, якім чынам? Вось тая ж Белта (аўтарытэтная крыніца), але ёсць афіцыйны адказ намесніцы гендырэктара, што «перакладчыкі БелТА будуць і надалей транслітараваць імёны, геаграфічныя назвы з рускай мовы, хоць гэта і пярэчыць нормам»--Dzianis Niadbajla (размовы) 11:20, 15 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
Інструкцыя па транслітарацыі прынята пастановай Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь. БелТА гэтаму камітэту не падпарадкоўваецца. --JerzyKundrat (размовы) 11:32, 15 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Лены Швецыі

Чаму Вы адмянілі маю праўку? --Artificial123 (размовы) 19:46, 17 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Я коратка пазначыў у каментарыі да праўцы. У абсалютнай большасці даданне катэгорый у навігацыйных шаблонах не апраўдана (у адрозненне ад шаблонаў-картак), бо шаблоны могуць прастаўляцца на старонках, якія не павінны трапляць у катэгорыю, таксама немагчыма задаць сартаванне. Канкрэтна тут асноўная праблема была, што шаблон быў у катэгорыі Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Швецыі, у выніку яна дадавалася ў катэгорыю Катэгорыя:Лены Швецыі, і атрымоўвалася цыклічнасць. Ды і ўвогуле ў катэгорыі Катэгорыя:Лены Швецыі не хапае толькі дзвюх падкатэгорый ленаў, калі яны будуць створаны, то артыкулы пра лены з катэгорыі можна будзе прыбраць.--Artsiom91 (размовы) 20:01, 17 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
Зараз можна выдаліць артыкулы з катэгорыі Катэгорыя:Лены Швецыі, пакінуўшы там толькі катэгорыі? --Artificial123 (размовы) 20:16, 17 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
Дадаў у катэгорыю шаблон, каб можна было хутка перайсці на артыкулы, зараз дакладна можна.--Artsiom91 (размовы) 20:19, 17 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Лаура Дальмаер

Добры вечар. У яе ў імені мабыць на "а" націск. Ну а БелТА вядома ж большы аўтарытэт за вікіпедыстаў, хай нават і тых, што ў НАН РБ лісты пішуць. --JerzyKundrat (размовы) 21:23, 17 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

БелТА аўтарытэт у падрыхтоўкі навінаў, а наконт беларускай мовы — не ведаю. "Наша Ніва" і "Еўрарадыё" даюць "Лаура". І націск на "У", па меншай меры па "Беларусь 5" каментатары так кажуць.--Artsiom91 (размовы) 21:27, 17 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
Вы чулі каментатараў — гэта Вашыя ўласныя даследаванні. Нам патрэбны пісьмовыя тэксты з аўтарытэтных крыніц. БелТА як дзяржаўнае інфармагенцтва, тут прынамсі не прайграе НН з Еўрарадыем. Дарэчы вось у НН і Лаўра --JerzyKundrat (размовы) 21:43, 17 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
Я адкрыў гэтую навіну БелТА. Тут шэраг неадпаведнасцяў з тым, што ўжываецца ў Вікіпедыі: "гонка праследавання" замест нашага "гонка пераследу", "Настасся Кузьміна" замест "Анастасія Кузьміна", "выстрал" замест "стрэл", можна яшчэ праблемы знайсці. А калі бачу "30 мін 35,3 сек" (пра час, а не каардынаты), то як я магу лічыць навіны БелТА аўтарытэтнымі ў галіне беларускай мовы? Вядома, паглядзець і мець на ўвазе можна, але слепа капіраваць як з 100% надзейнай крыніцы — ніяк не.--Artsiom91 (размовы) 21:49, 17 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
"гонка праследавання" і "выстрал" варта пісаць вікіпедыстам, "мінута" — адзінка вымярэння часу ў любым фізічным слоўніку; не трэба слепа капіраваць таго, што "Гуглтранслейт" выдае. Дарэчы, я не лічу БелТА на 100% надзейнай крыніцай, проста адной з шэрагу. --JerzyKundrat (размовы) 22:00, 17 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
Калі лічыце, што "гонка праследавання" і "выстрал" варта пісаць вікіпедыстам (можа так і сапраўды будзе больш правільна), то мае сэнс выстаўляць на перайменаванні. Калі ж лічыць БелТА адной з шэрагу крыніц, то часта атрымоўваецца, што розныя беларускамоўныя крыніцы даюць рознае напісанне, і пераносіць (ці выстаўляць да пераносу) можна шмат артыкулаў у вікіпедыі (пры гэтым, на мой погляд, абсалютна няправільна будзе ажыццяўляць перанос на падставе колькасці крыніц ці іх аўтарытэтнасці, бо і тое і тое можа лёгка змяніцца). Вікіпедыя ўсё ж энцыклапедыя, першая задача стварэнне зместу, а не перанос з адных пацверджаных крыніцамі назваў артыкулаў у іншыя.--Artsiom91 (размовы) 22:11, 17 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
Сапраўды часта атрымоўваецца, што розныя беларускамоўныя крыніцы даюць рознае напісанне, і я не збіраюся з-за гэтага распачынаць нейкую "вайну". Няхай растуць "усе кветкі", час пакажа, што стане моўнай нормай, калі сама мова будзе жыць. --JerzyKundrat (размовы) 22:19, 17 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
Звярну ўвагу, што школьны падручнік па дапрызыўнай падрыхтоўцы вучыць казаць "стрэл". --JerzyKundrat (размовы) 23:45, 7 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Дапамога з правіламі для фатаграфій

Добры вечар, Artsiom91. Патлумачце калі ласка, правілы для фатаграфій. Асноўная мэта, з якой я "з'явіўся" у Вікіпедыі, як-раз і была - дадаць да артыкулаў Вікіпедыі свой краязнаўчы запас фотаздымкаў. Зараз пачалося іх выдаленне, а тлумачэнні не зусім зразумелыя. Пераклад [2] з ангельскай мовы таксама сэнсу не дадаў: "Усе законы гэтых краін дазваляюць толькі гэтую абмежаваную форму свабоды панарамы: выявы, абароненых аўтарскім правам твораў архітэктуры, фатаграфічных твораў або твораў выяўленчага мастацтва (які ўключае ў сябе скульптуры і статуі), якія пастаянна размешчаны ў агульнадаступных месцах, могуць быць апублікаваныя толькі калі малявалі аўтарскімі правамі базавай працы не з'яўляецца асноўным прадметам малюнка і выявы ў некамерцыйных мэтах". Г.зн. разнастайныя помнікі ВАВ, памятныя дошкі, здымак газеты (у тым ліку лагатып), якія сфатаграфаваў непасрэдна я - ня можна? Ці як?  — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Dehty (р · у)

Вітаю, Dehty. Па-першае, яшчэ раз нагадаю аб неабходнасці падпісваць свае паведамленні на старонцы (з дапамогай алоўка, як пазначана на тэгай старонцы размоў вышэй). Што датычна фотаздымкаў, то так, сапраўды, у Беларусі адсутнічае свабода панарамы, гэта значыць што нават зрабіць самастойна здымак з будынкам і выкарыстоўваць яго ў сваіх мэтах нельга — гэта парушае аўтарскія правы архітэктара. Таму з Вікісховішча такія фотаздымкі будуць выдаляцца. На жаль, я не так добра разбіраюся ў аўтарскім праве і не магу сказаць, на якіх правах у Вікісховішча размешчаны існуючыя там зараз здымкі беларускіх будынкаў (але хутчэй за ўсё, гэта старыя будынкі, у якіх выйшаў тэрмін аўтарскага права, або на здымках няма як такіх аб’ектаў аўтарскага права, ці проста адміністратары Вікісховішча не дайшлі). Калі з Вікісховішча здымак выдалены, яго можна размясціць у непасрэдна Беларускай вікіпедыі — але толькі пры ўмове выканання крытэрыяў добрасумленнага выкарыстання. На практыцы гэта значыць, што здымак можна выкарыстоўваць толькі ў адным артыкуле, для якога ён загружаецца, і толькі калі для гэтага артыкула іншых здымкаў няма. Файл, які загружаны для добрасумленнага выкарыстання, трэба апісваць адпаведным шаблонам, як зроблена, напрыклад, на старонцы Файл:ФК Мінск.gif.--Artsiom91 (размовы) 23:28, 18 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
То дзякуй вялікі, Artsiom91. Сумна канешне, буду разбірацца далей, бо таксама - не юрыст. І прабачце за подпіс, ці адсутнасць яго, не магу прывыкнуь пакуль... .--Dehty (размовы) 23:37, 18 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Прапанова

Удзельнік:Artsiom91 Вітаю ! Я планую паступова правесці анкетаванне сярод вікісупольнасці у розных моўных раздзелах з мэтай вызначэння лепшых фантастычных раманаў на думку вікіпэдыстов. Хацелася, каб у вольны час вы таксама падумалі і паступова стварылі (калі падабаецца ідэя) спіс лепшых жанравых раманаў (мага даўжэй, але не больш за 50 раманаў) розных аўтараў незалежна ад мовы твораў (пажадана: 1 аўтар - 1 раман), асабіста прачытаных вамі. У спіс можна ўключаць усе раманы, якія змяшчаюць фантастычныя элементы - навукова-фантастычныя, фэнтэзійныя і казачна-фантастычныя, фантастыка-жудасныя і містычныя, альтэрнатыўна-гістарычныя і інш. Месца рамана ў спісе павінна адпавядаць якасці творы і вашаму ўражанню, атрыманага ад яго. 1-й раман у спісе будзе ацэнены ў 50 балаў, апошні - у 1 бал. А калі набярэцца дастаткова анкетантив - зсумуемо колькасць балаў і атрымаем спіс з 100 лепшых раманаў. Спадзяюся на вашу згоду і ў вы таксама ўспомніце пэўную колькасць годных прачытаных фантастычных раманаў і знойдзецца час і жаданне. Дапускаюцца ўсе творы памерам больш за 100 старонак стандартнага памеру, безадносна таго, што напісана на вокладцы.

Прапаную ў выпадку згоды наступны прыклад афармлення спісу:
  1. Джон Браннер "Драматургі Ену» (англ.: «The Dramaturges of Yan», 1971) http://coollib.net/b/101032/read
  2. Петэр Жолдош «Звышзадача[hu]» (венг.: «A Feladat», 1971 ), http://coollib.net/b/175527/read

і ствараць на гэтай старонцы. Пры адказе прашу пинговать. З павагай---Yasnodark (размовы) 18:01, 21 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Спіс клубных чэмпіёнаў свету па футболе

прывітанне, я наладзіў крыніцы, вы можаце пацвердзіць? дзякуй--Alain Espadon (размовы) 02:01, 2 сакавіка 2018 (MSK) ;)[адказаць]

Гаджет

Привет, коллега. Гаджет сообщения об ошибке готов. Можешь потетстить, если будут ошибки, напиши. Нужно его добавить в интерфейсы и в список основных по умолчанию. --OlegCinema (размовы) 12:57, 4 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Хорошо, сегодня постараюсь посмотреть.--Artsiom91 (размовы) 13:01, 4 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]
@OlegCinema:, скопировал текст в MediaWiki:Gadget-Wikibugs.js, настроил гаджет, с его помощью добавил сообщение о том, что в гаджете много ошибок и недоперевода. Сам же постарался поправить. Если другие участники подтвердят, что всё работает хорошо — включу гаджет по умолчанию.--Artsiom91 (размовы) 17:09, 4 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Спасибо. --OlegCinema (размовы) 17:29, 4 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Паважаны спадар Artsiom91, вітаю. Дапамажыць калі ласка. ў артыкуле Прэзідэнцкія выбары ў Расіі (2018) ў шаблоне Шаблон:Картка выбараў параметры вынікі ў адсотках (руск.: проценты) і мінулыя вынікі не адлюстроўваюцца. Скажыць калі ласка, что я не так раблю? З павагай, Севастополец (размовы) 19:00, 19 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Севастополец, некарэктна падтрымліваліся параметры ў картцы, зараз я паправіў, здаецца ўсё працуе як трэба.--Artsiom91 (размовы) 21:56, 19 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй, Artsiom91. З павагай, Севастополец (размовы) 22:44, 19 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Універсітэт Глазга

Ці не маглі б выдаліць з карткі арт. Універсітэ Глазга Эдварда Сноўдэна з рэктарскай пасады? --Rymchonak (размовы) 09:51, 20 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Паправіў, зараз паказвае цяперашняга рэктара.--Artsiom91 (размовы) 10:03, 20 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй!--Rymchonak (размовы) 10:04, 20 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Шаблон:Палітык ў артыкуле Ёрг Мойтэн

Паважаны Artsiom91, шмат інфармацыі не адлюстроўваецца. Дапамажыць калі ласка. Наперед дзякуй, з павагай, Севастополец (размовы) 16:46, 20 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Севастополец, паправіў. Рэкамендую карыстацца шаблонам {{Дзяржаўны дзеяч}} (у шаблоне {{Палітык}} я адкаціў Вашыя праўкі, бо яны не працавалі і дубліравалі {{Дзяржаўны дзеяч}}).--Artsiom91 (размовы) 22:44, 20 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Дзякуй вам, Artsiom91. Я нават хацеў спачатку выкарыстаць шаблон {{Дзяржаўны дзеяч}}, але у іншай вікіпедыі быў шаблон {{Палітык}} і там адлюстроўвалісь пасада і тэрмін. Вось я і хацеў змяніць. З павагай, Севастополец (размовы) 23:19, 20 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Летнія Алімпійскія гульні 1924

Добры дзень! Ці не маглі б дадаць картку-шаблон? --Rymchonak (размовы) 12:45, 23 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Ордэн

Ордэн «За заслугі»
Удзельнік ўносіць вельмі важны і значны ўклад у Вікіпедыю, пастаянна робіць праўкі, якія павышаюць узровень Вікіпедыі. Удзельнік нястомна працуе над паляпшэннем беларускай Вікіпедыі і гатовы дапамагчы кожнаму. За нястомную працу і за добрыя праўкі ўручаю вам гэты ордэн! Вітаю!!! З павагай, Севастополец (размовы) 00:42, 24 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Ш:Славутасць

Нешта не магу зразумець, чаму ў нас шаблон не ператвае месцазнаходжанне і стыль у спасылку. Гл., напрыклад, Анжэрскі сабор. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:39, 24 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Прпавіў шаблон {{Храм}}, зараз адлюстроўваецца як трэба. Магчыма, у іншых артыкулах знойдуцца іншыя палі, якія таксама трэба будзе паправіць.--Artsiom91 (размовы) 19:06, 24 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Кожны мае права быць наіўным

"У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі права ўласнае ўласнасьці на зямлю касуецца". Спам.

У сучаснай Беларусі таксама няма прыватнай уласнасці на зямлю, яна сацыялістычная? Яшчэ раз кажу, змест артыкула ніхто не кранае, аднак у катэгорыі Катэгорыя:Сацыялістычныя краіны зараз тыя краіны, якія ставілі сябе як сацыялістычныя і на працягу ўсёй гісторыі такімі з’яўляліся, БНР відавочна выбіваецца з гэтага шэрагу, хоць нейкія прыкметы сацыялістычнай краіны ў яе, магчыма, і былі.--Artsiom91 (размовы) 14:09, 25 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

У сучаснай Беларусі ёсць права прыватнай уласнасці на зямлю. [3]

Падкажыць

Падкажыць, калі ласка спасылкі на службовыя старонкі ўласныя ўстаноўкі і ўласны скрыпт. Падстаўляў такі тэкст: Службовыя:Preferences і Службовыя:Мая старонка/skin.js адпаведна - не падайшло, бачым чырвоныя спасылкі. Мяняў слова Службовыя на спецыяльныя - не дапамагло, ўсё чырвонае. Падкажыць, калі ласка, спасылку. З павагай, Севастополец (размовы) 23:06, 3 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Трэба "Адмысловае". Пішыце па-англійску, напрыклад "Special:MyPage/skin.js", дакладна не памыліцеся — адбудзецца перанакіраванне.--Artsiom91 (размовы) 23:17, 3 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Вялікі дзякуй, ўсё правільна. З павагай, Севастополец (размовы) 23:34, 3 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Нават не ведаю, што рабiць. Паглядзiць калi ласка. З павагай, Севастополец (размовы) 01:31, 7 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Кіраўнікі рэгіёнаў

Паважаны спадар, я тады мабыць пачну працу (па стварэнню для кожнага асобнай катэгорыі, як вы запрапанавалі). Проста я учора уручную выдаляў з гэтай катэгорыі людзей. Не маглі б вы паадкочваць мае праўкі? Дзякуй. З павагай, Севастополец (размовы) 14:34, 3 мая 2018 (MSK) І дарэчы, можаце калі ласка перайменаваць старонку Кірсан Ілюмжынаў ў Кірсан Мікалаевіч Ілюмжынаў? Дзякуй. З павагай, Севастополец (размовы) 14:38, 3 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Знайсці калі і якія катэгорыі дадаваліся/выдаляліся не магу. Усе вядомыя мне артыкулы ёсць у катэгорыі Катэгорыя:Кіраўнікі рэгіёнаў Расіі, можна проста па іх прайсціся. Некаторыя пакуль неіснуючыя катэгорыі можна знайсці напрыклад тут (Ніжагародская з Нямцовым). Ілюмжынава перанёс.--Artsiom91 (размовы) 14:43, 3 мая 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй, гэтая старонка мне вельмі дапаможа. З павагай, Севастополец (размовы) 14:47, 3 мая 2018 (MSK)[адказаць]
Калі ласка перанясіць Мэн ў Мэн (штат). Зараз Мэн (штат) — гэта перасылка. Я збяраюсь стварыць старонку-значэнні. Дзякуй. З павагай, Севастополец (размовы) 23:37, 7 мая 2018 (MSK)[адказаць]
Стварайце старонку недназначнасці пад назвай Мэн (значэнні). У пераносе пакуль неабходнасці не бачу, тым больш на старонку Мэн шмат спасылак, якія маюць на ўвазе менавіта штат.--Artsiom91 (размовы) 23:40, 7 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Выдаленне трох катэгорый

Толькі сёння памеціў, што вы выдалілі старонкі-катэгорыі: Катэгорыі паводле абласцей Украіны, Рэкі паводле абласцей Украіны, Водныя аб’екты Херсонскай вобласці, Водныя аб’екты Украіны. Тлумачэнне было: невыкарыстоўваемыя. Калі ласка, аднавіце гэтыя катэгорыі, я зраблю іх выкарыстоўваемымі, дабаўлю катэгорыі ў іх. Значнасць яны маюць, таксама яны ёсць ў іншых моўных раздзелах. Дзякуй. З павагай, Севастополец (размовы) 02:40, 6 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Катэгорыі не могуць мець значнасць у прынцыпе, бо не маюць энцыклапедычнага зместу. На цяперашні момант сэнсу ў гэтых катэгорыях няма: Катэгорыя:Рэкі паводле абласцей Украіны непатрэбная, бо катэгорыі рэк абласцей можна змясціць адразу ў Катэгорыя:Рэкі Украіны, замест Катэгорыя:Водныя аб’екты Херсонскай вобласці і Катэгорыя:Водныя аб’екты Украіны можа выкарыстоўваць і ствараць пры неабходнасці Катэгорыя:Гідраграфія Херсонскай вобласці (як Катэгорыя:Гідраграфія Валынскай вобласці) і Катэгорыя:Гідраграфія Украіны.--Artsiom91 (размовы) 10:26, 6 мая 2018 (MSK)[адказаць]
Зараз ўсё абмеркаваў. Так, вы маеце рацыю, першая катэгорыя ёсць толькі ў укрвікі (але там яны не змяшчаюць непасрэдна катэгорыі ў катэгорыю:рэкі украіны). Незразумела, навошта стварылі ў ТараВікі. Увогуле, толькі адзіная катэгорыя мае права на жыццё (Катэгорыя:Гідраграфія Херсонскай вобласці). Яе і буду ствараць. Дзякуй за тлумачэнне. З павагай, Севастополец (размовы) 00:54, 8 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Сугіхара

У рускай вікі Тиуне Сугихара, у укрвікі Тіуне Сугіхара, а ў be-x-oldwiki чамусьці Чыунэ Сугіхара. Будзе правільна Ціунэ, Тыунэ ці Чыунэ? З павагай, Севастополец (размовы) 09:17, 11 мая 2018 (MSK)[адказаць]

"Чыунэ" няправільна — тут "Ч" узялося ад англійскай "Ch", якая для японцаў азначае "Т/Ц". Хутчэй будзе "Тыунэ Сугіхара".--Artsiom91 (размовы) 09:24, 11 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Назвы перакладаць з рускай ці з украінскай (яны вельмі адрозніваюцца)? І правільна будзе мячэй ці мячоў? Падкажыць калі ласка. З павагай, Севастополец (размовы) 11:39, 24 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Вядома, перакладаць трэба з японскай. Але паглядзеў і не бачу адрознення паміж рускай і ўкраінскай. Правільна будзе "мячоў".--Artsiom91 (размовы) 11:50, 24 мая 2018 (MSK)[адказаць]
Вось. Гляньце, калі ласка. З павагай, Севастополец (размовы) 12:13, 24 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Настасе=Настасэ

Дабранач, Сп. Арцём. Адкажыце, калі ласка, на якой падставе, парушаючы § 3, п. 3 Беларускай арфаграфіі перанеслі дадзенага персанажа пад "э" у канцы? Якім чынам спалучэнне (румынска-малдаўскае) «ea» (я), у слове «Codreanu», пераўтварылася ў «а»? Ну і я не да канца зразумеў чым адрозніваецца ў тэксце «вялікі злучок» (—), ад «маленькага» (–). Але гэта дробязь. Дзякуй за астатнія праўкі, хоць даволі даўно не быў у праекце, каб да канца зразумець, якую інфармацыю патрэбна запісваць у шаблон, а якую нельга. --Dzianis Niadbajla (размовы) 01:22, 5 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Паводле Правілаў 2008 года (§ 3, п. 2, другі абзац) на канцы ў запазычаных словах (а тут менавіта канец) пішацца -э (акрамя тых, што заканчаваюцца на -ке, -ле). «Codreanu», магчыма, можна перакласці неяк па-іншаму, але дакладна не «Кадряну», бо "р" не бывае мяккім. У шаблон упісваць можна што заўгодна, але частка інфармацыі не адлюстроўвалася (бо не падтрымліваецца карткай, напрыклад нацыянальнасць), а частка падцягваецца з Вікідадзеных. Кароткі працяжнік "–" у Вікіпедыі не ўжываецца (хоць згодна з Правіламі, калі не памыляюся, павінен ужывацца для дат і некаторых падобных выпадкаў), замяняецца доўгім, і дакладна без прагалаў паабапал.--Artsiom91 (размовы) 01:30, 5 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Заглянуў у правілы, насамрэч, прабачце, пераблытаў э з е, ды і на не той пункт указаў. А наконт спалучэння «ea» атрымліваецца вельмі цікавая рэч. Дзякуй.--Dzianis Niadbajla (размовы) 02:01, 5 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Пераклад сістэмных паведамленняў

Вітаю, пан Арцём. Пераклады СП, усё ж, не падцягваюцца з translatewiki або не ўсе/не заўсёды, прынамсі "Загружаныя мультымедыяныя файлы" вярнуліся замест "Медыяфайлаў". --Максім Л. (размовы) 12:47, 11 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Так, звычайна сінхранізацыя займае некалькі дзён, пасля чаго ў Вікіпедыі ідзе новая назва з translateWiki. Але, калі трэба перакласці ці ўдакладніць паведамленне, то лепей гэта рабіць менавіта ў translateWiki, за выключэннем выпадкаў, калі ў паведамленне трэба дадаць выключна вікіпедыйныя шаблоны і катэгорыі.--Artsiom91 (размовы) 13:32, 11 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Варатар

Добры дзень. У артыкуле футбол з БелЭн няма брамніка, а ёсць галкіпер і варатар. --JerzyKundrat (размовы) 10:17, 13 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Калі хочаце — пераносьце. Але, калі ласка, не ламайце катэгорыі — пераносьце іх таксама, а не проста замяняйце існуючую катэгорыю ў артыкулах на неіснуючую.--Artsiom91 (размовы) 10:46, 13 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Добры дзень, калега Artsiom91, ці можаце вы за дапамогай свайго бота арганізаваць аўтаматычную замену катэгорыі Катэгорыя:Футбольныя брамнікі на Катэгорыя:Футбольныя варатары (ў артыкулах), зараз перайменую яе. Дзякуй. З павагай, Севастополец (размовы) 14:16, 20 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Ёсць старонка Вікіпедыя:Заданні для ботаў, пішыце такія запыты туды. Катэгорыю трэба пераймяноўваць, калі яна будзе перанесена.--Artsiom91 (размовы) 14:33, 20 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Викибагс

Коллега, привет. С гаджетом всё хорошо? На сколько вижу, его сделали по умолчанию? Всё нормально работает? OlegCinema (размовы) 12:35, 20 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Здравствуйте. Да, сделали по умолчанию, вроде работает без проблем. Бывает, не открывается в некоторых браузерах или если в новой вкладке, но принципиально всё нормально.--Artsiom91 (размовы) 13:52, 20 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Назва

be-tarask:Лентул Батыят: па-руску гэта Батиат, а па-беларуску Баты/цiят? У iнтэрнэце не знайшоу. Падкажыць калi ласка. З павагай, Севастополец (размовы) 14:17, 23 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Нью-Гэмпшыр

Добры дзень! Ці не можаце замяніць картку-шаблон у арт. «Нью-Гэмпшыр» на новы з картай? --Rymchonak (размовы) 09:08, 25 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Стары шаблон амаль не адлюстроўваў звестак, хоць яны былі напоўнены. Замяніў на пусты {{Адміністрацыйная адзінка}} — стаў напоўнены куды больш. Думаю, так будзе мэтазгодна зрабіць для большасці штатаў ЗША.--Artsiom91 (размовы) 10:43, 25 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Ок, дзякуй вялікі. --Rymchonak (размовы) 10:47, 25 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Шаноўны Artsiom91, ці не маглі бы вы дабавіць у гэты шаблон параметры '"юрыдычны статус", "мэта", "дзейнічае ў рэгіёнах". Дзякуй. З павагай, Севастополец (размовы) 01:08, 26 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Замест "юрыдычны статус" напаўняйце поле "тып", замест "дзейнічае ў рэгіёнах" — "членства" ці "цэнтр". "мэту" не варта дадаваць, бо звычайна коратка (каб для карткі) не запішаш, варта пісаць у тэксце артыкула.--Artsiom91 (размовы) 01:16, 26 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Артыкулы пра гульні

Добры дзень! Прашу аднавіць у маёй асабістай прасторы выдаленыя раней старонкі пра гульню і гульню. Планую дапоўніць і выправіць артыкулы. Віт; размовы 21:43, 26 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Зроблена. Удзельнік:Vit Koz/Super Mario World і Удзельнік:Vit Koz/The Flintstones (игра).--Artsiom91 (размовы) 21:47, 26 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

???

"22:51, 5 ліпеня 2018 Artsiom91 (Размовы|уклад) перанёс старонку "Вікіпедыя:Вікіінкубатар" у "Вікіінкубатар" (а чаму не ў асноўнай прасторы?) (адкат) (дзякуй)" Чаму? З павагай, Севастополец (размовы) 23:02, 5 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Змест цалкам энцыклапедычны і не змяшчае ніякай тэхнічнай інфармацыі па працы праекта, якая неабходна толькі ўдзельнікам. Таму старонка перанесена ў асноўную прастору.--Artsiom91 (размовы) 23:15, 5 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

НП Хабараўскага і Прыморскага краёў

Ці можаце зрабіць навігацыйны шаблон? --Rymchonak (размовы) 10:09, 10 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Пастараюся сёння зрабіць.--Artsiom91 (размовы) 10:20, 10 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Стварыў шаблоны {{Прыморскі край}} і {{Хабараўскі край}}, праставіў іх ва ўсіх датычных артыкулах.--Artsiom91 (размовы) 00:28, 11 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Крытэрыі значнасці вуліц і іх тыпаў

Сп. Арцём, не маглі б Вы дапамагчы мне ў распрацоўцы п. 4, а дакладней удакладніць пералік. А таксама прайсціся па астатнім пунктам: дапоўніць, унесці змены і інш. у адпаведнасці з Вашымі асабістымі пажаданнямі і супольнасці. Дарэчы, ніяк не магу зайсці на старонку, каб прасачыць актыўнасць удзельнікаў БелВікі за апошні год. Можа існуе нейкі іншы варыянт? І пасля якога часу абмеркавання, крытэрыі, можна выстаўляць на галасаванне? P.S.: У сувязі з неаднаразовымі дыскусіямі пра значнасць асоб мясцовай улады, прапаную сумесна дапоўніць Вікіпедыя:Значнасць асоб#Палітыкі і грамадскія дзеячы--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:25, 10 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Асабіста мне сойдуць любыя правілы, калі іх можна будзе прымяняць, дапаўняць няма жадання. Супольнасць жа мае і заўсёды будзе мець самыя розныя меркаванні, таму можа мець сэнс выставіць на галасаванне некалькі варыянтаў правіл ці іх асобных пунктаў. Выстаўляць на галасаванне можаце ў любы час, калі будзе бачна што актыўная дыскусія не вядзецца і меркаванні ўдзельнікаў улічаны. Пра значнасць асоб мясцовай улады, здаецца, вялікіх дыскусій не было, але можаце правілы дапоўніць на свой густ, асабіста ў мяне ніякіх пераваг на гэты конт няма. Статыстыка (у тым ліку ўдзельнікаў) ёсць па гэтай спасылцы.--Artsiom91 (размовы) 00:49, 11 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Чамусьці не дае сцяга. Дапамажыць калі ласка. Дзякуй. З павагай, Севастополец (размовы) 22:56, 15 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Зроблена.--Artsiom91 (размовы) 22:59, 15 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй вялікі! З павагай, Севастополец (размовы) 23:06, 15 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

ФК

Прывітанне! Дзе бярэце рэзервовую форму для артыкулаў пра футбольныя клубы? З павагай, Севастополец (размовы) 23:24, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Бяру з англавікі, але рэзервовая форма не для ўсіх клубаў ёсць.--Artsiom91 (размовы) 23:26, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Ну, для гэтага (ФК Ам’ен) няма, але буду ведаць. Дзякуй. З павагай, Севастополец (размовы) 23:29, 16 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Можа, будзе ў вас час калі-небудзь.... Буду ўдзячны. З павагай, Севастополец (размовы) 00:27, 17 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Катэгорыі:Рэктары-xx-універсітэта

Вітаю! Мы ствараем падобныя катэгорыі так:

[[Катэгорыя:Рэктары ВНУ xx-краіны]]
[[Катэгорыя:Постаці xx-універсітэта]]

?

Так у катэгорыях беларускіх ВНУ, а ў некаторых іншых, напрыклад, па-іншаму, вось я і пытаю. З павагай, Севастополец (размовы) 00:03, 21 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Можна так, калі існуе катэгорыя [[Катэгорыя:Постаці xx-універсітэта]], а калі яе няма, то можна замест яе дадаць катэгорыі [[Катэгорыя:Постаці (горада N)]] [[Катэгорыя:xx-універсітэт]].--Artsiom91 (размовы) 00:09, 21 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Варатар і брамнік - абодва варыянты можна, не замяняйце адно на іншае. З павагай, Севастополец (размовы) 14:25, 22 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
99% футбольных артыкулаў пішуць "брамнік", таму каб не ствараць непатрэбную разнастайнасць лічу, што варта трымацца гэтага слова. Адмыслова замену не раблю, але калі дапаўняю артыкул і выпраўляю памылкі, то лічу магчымым і слова памяняць.--Artsiom91 (размовы) 16:05, 22 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй вам вялікі за праўкі, дарэчы, слова "гулец" увогуле не выкарыстоўваецца? З павагай, Севастополец (размовы) 19:55, 22 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Выкарыстоўваецца, у артыкулах пра снукер зараз толькі "гулец" і ёсць. Тая ж сітуацыя, два словы-сінонімы, якія абодва могуць ужывацца.--Artsiom91 (размовы) 19:58, 22 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Вітаю. Падтлумачце, калі ласка, гэту праўку. Чаму менавіта {{Несвабодны файл}}, а не {{Файл}}, і калі тады выкарыстоўваць {{Файл}}, так як усе файлы, якія загружаюцца непасрэдна ў Вікіпедыю, ўжо несвабодныя. Наперад дзякуй. З павагай, Севастополец (размовы) 01:50, 1 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Непасрэдна ў Вікіпедыю могуць загружацца і свабодныя файлы. Часцей гэта адбываецца з-за памылкі таго, хто загружае (можна б было адразу на Вікісховішча), але часам свабодныя файлы не могуць быць размешчаны на Вікісховішчы (напрыклад калі выява свабодная ў Беларусі і несвабодная ў ЗША, ці калі аўтар пагадзіўся яе размясціць толькі ў Вікіпедыі). Адпаведна {{Несвабодны файл}} можа выкарыстоўвацца для менавіта несвабодных файлаў, {{Файл}} — для ўсіх. На старонцы Вікіпедыя:Крытэрыі добрасумленнага выкарыстання вядзецца размова менавіта пра несвабодныя файлы, таму пра шаблон {{Несвабодны файл}} і пішацца.--Artsiom91 (размовы) 11:17, 1 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Памылковыя назвы

Прывітаньне. Вы раней тутака напісалі: «Даведнікі можа і памыляюцца, а вось нарматыўныя даведнікі не памыляюцца, бо менавіта яны ўсталёўваюць норму». У даведніку згадваецца Валевачскі сельсавет (Менская вобласьць, с. 494). Мне было ня цяжка патэлефанаваць да вядучага спэцыяліста аддзела галоўнага рэдактара картаў Тапографа-геадэзічнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белгеадэзія» Іны Віктараўны, тэл. 334-74-92, якая паведамі мне, што гэта памылковая назва. Вядома з улікам сучасных законаў і правілаў беларускай мовы. А цяпер, калі ласка, растлумачце мне, пажадана ўбачыць спасылку на правілы беларускай мовы, дзе тлумачыцца, што назва «Валевачскі сельсавет» магчымая ў беларускай мове. Таксама вы адзначылі, што нарматыўны даведнік усталёўвае норму. Цудоўна. Тады, калі ласка, растлумачце мне, як такое здарылася, што ў даведніку згадваецца толькі Заходскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Заходы, але чамусьці ў гэтым разьдзеле ёсьць толькі артыкул з назвай Заходаўскі сельсавет і таксама з цэнтрам у вёсцы Заходы? Вы ігнаруеце нормы нарматыўнага даведніку, які ніколі не памыляецца? --Ліцьвін (размовы) 17:53, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Ўдзячнасць за зробленае дабро

Здравствуйте Artsiom91! Пользуясь случаем, хотел Вам выразить свою признательность за сделанное добро 11:15, 5 мая 2018, и попросить Вас отпатрулировать статью, отшлифованный 14:30, 23 жніўня 2018 коллегой DobryBrat. С благодарностью Khurshed.yusufbekov (размовы) 18:04, 23 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]