Тур (князь): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎top: clean up, перанесена: Павел ТатарнікаўПавел Татарнікаў з дапамогай AWB
Радок 4: Радок 4:
| партрэт = Татарнікаў. Князь Тур.jpg
| партрэт = Татарнікаў. Князь Тур.jpg
| шырыня партрэта = 220 px
| шырыня партрэта = 220 px
| подпіс = [[Павел Татарнікаў]]. «Князь Тур»
| подпіс = [[Павел Юр'евіч Татарнікаў|Павел Татарнікаў]]. «Князь Тур»
| тытул = [[летапіс]]ны [[Князь тураўскі|князь Тураўскі]]
| тытул = [[летапіс]]ны [[Князь тураўскі|князь Тураўскі]]
| парадак = [[1 (лік)|I]]
| парадак = [[1 (лік)|I]]

Версія ад 17:48, 5 студзеня 2020

Тур
ст.-рус.: Туръ
Павел Татарнікаў. «Князь Тур»
Павел Татарнікаў. «Князь Тур»
Iлетапісны князь Тураўскі
згадваецца пад 980 г.
Папярэднік звестак няма
Пераемнік Знак Святаполка Уладзіміравіча Святаполк Уладзіміравіч (паводле вядомых звестак)

Тур (ст.-рус. Туръ) — першы летапісны князь Тураўскага княства (канец X ст.).

Калі лічыць яго сапраўднай гістарычнай асобай, то ён, разам з першым летапісным князем Полацкім Рагвалодам, адносіцца да князёў, якія стаялі ля заснавання дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі.

Летапісныя звесткі

«Аповесць мінулых часоў» (складзена ў XII ст.) пад 980 годам паведамляе:

Аркуш АМЧ са згадкай пра Тура.
Аркуш АМЧ са згадкай пра Тура.

«…бе бо Рогъволодъ перешелъ изъ заморья, имяше волость свою Полотьске, а Туръ Турове, от него же и туровци прозвашася» (Ст.-рус.)

«…быў Рагвалод прыйшоў з-за мора, і меў уладу сваю ў Полацку, a Тур — у Тураве, па ім і тураўцы празваліся».

Ва Усцюжскім летапісным зборы, які складзены ў XVI ст., Тур названы братам Рагвалода. Іншых летапісных звестак аб Туры няма.

Пытанне аб гістарычнасці

Гарадзішча сярэдневяковага Турава і археалагічны музей. Тураў, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць.
Яўген Кулік. Тур. Сучасны малюнак.
Рака Прыпяць ля тураўскага гарадзішча.

Адны вучоныя (В. М. Тацішчаў, В. В. Ключэўскі, У. З. Завітневіч, М. М. Ціхаміраў) лічаць Тура гістарычнай асобай на той падставе, што яго імя змешчана ў летапісе побач з гістарычна сапраўдным Рагвалодам. Іншыя (А. А. Шахматаў, М. В. Доўнар-Запольскі, А. С. Грушэўскі, Дз. С. Ліхачоў) лічаць паведамленне летапісу этымалагічнай легендай для тлумачэння назвы г. Тураў, а Тура — асобай легендарнай. На думку гісторыка П. В. Галубоўскага, Тур — мясцовае язычніцкае боства, раўназначнае Ярылу.

Канчаткова пытанне пра гістарычнасць Тура не вырашана. Магчыма, гэта прозвішча мясцовага князя, бо ў славянскіх мовах пашыраны тапонім з коранем «тур», а горад несумненна мае назву, звязаную з імем асобы[1].

Зноскі

  1. Лысенка, П. Тур // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1. — Мінск, 2001. — С. 539.

Літаратура